Дети на белорусско-польской границе - Sputnik Беларусь, 1920
Калючая загарода Еўрасаюза
Літва абвінавачвае Беларусь у патоку мігрантаў. Латвія прыпыніла працу аднаго з пунктаў пропуску. Польшча збівае мігрантаў і пакідае іх за плотам на сваёй мяжы. Навіны аб стане спраў на мяжы Беларусі і ЕС чытайце ў матэрыялах Sputnik.

МЗС Літвы просіць Турцыю скараціць колькасць авіярэйсаў са Стамбула ў Мінск

© Sputnik / Виталий Белоусов / Перайсці ў медыябанкСамалёт у небе
Самалёт у небе - Sputnik Беларусь, 1920, 14.07.2021
Падпісацца
Па меркаванню Літоўскага знешнепалітычнага ведамства гэта будзе спрыяць змяншэнню патоку нелегальных мігрантаў, якія трапляюць на тэрыторыю краіны праз Беларусь.
МІНСК, 14 ліп – Sputnik. Літва лічыць, што трэба скараціць колькасць авіярэйсаў са Стамбула ў Мінск - гэта будзе спрыяць змяншэнню патоку нелегальных мігрантаў, якія трапляюць на тэрыторыю краіны праз Беларусь. Пра гэта ў сераду падчас сустрэчы ў Анкары кіраўнікоў МЗС Літвы і Турцыі Габрыэлюса Ландсбергіса і Мэўлюта Чавушаглу заявіў літоўскі міністр.

"Як мяркуецца, каля 20% пасажыраў, якія прыбываюць транзітам авіярэйсамі са Стамбула ў Мінск, з'яўляюцца нелегальнымі мігрантамі. Мы абмеркавалі магчымасць скарачэння такіх рэйсаў", - цытуе міністра прэс-служба знешнепалітычнага ведамства Літвы.

Кіраўнік МЗС падкрэсліў, што Літва зацікаўлена ў садзейнічанні Турцыі і яе вопыце ў супрацьдзеянні нелегальнай міграцыі.
У сваю чаргу кіраўнік турэцкага знешнепалітычнага ведамства, як вынікае з паведамлення, заявіў пра гатоўнасць Турцыі супрацоўнічаць у гэтай сферы.
Як удакладняецца ў паведамленні літоўскага МЗС, бакі дамовіліся, што ў самы бліжэйшы час група літоўскіх экспертаў наведае Турцыю для ўзгаднення сумесных дзеянняў.

Паток мігрантаў

Раней паведамлялася, што літоўскія пагранічнікі злавілі больш за 1 700 мігрантаў ад пачатку 2021 года на мяжы з Беларуссю. Гэтая лічба ў 21 раз перавышае паказчык 2020 года. Палова мігрантаў з’яўлялася грамадзянамі Ірака, астатнія сцвярджалі, што яны з Конга, Камеруна, Ірана, Сірыі, Гвінеі. У многіх з іх няма дакументаў, якія пацвярджаюць асобу, iх грамадзянства ўстанаўліваюць літоўскія ўлады.
Літва апошнім часам заяўляе аб вялікім росце колькасці затрыманых нелегалаў на мяжы з Беларуссю. Улады краіны 2 ліпеня абвясцілі экстрэмальную сітуацыю ў сувязі з наплывам мігрантаў і вырашылі пабудаваць на мяжы плот з калючым дротам. Урад Літвы выдзеліў амаль 5 мільёнаў еўра на гэтыя мэты, а ў цэлым рэспубліка мае намер вылучыць 42 мільёны еўра на ўмацаванне мяжы.
Раней на нарадзе аб супрацьдзеянні санкцыйным мерам прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікаў не чакаць таго, што Беларусь закрые мяжу з Літвой, Латвіяй, Польшчай і Украінай, і заявіў, што не збіраецца ператвараць рэспубліку "ў адстойнік" нелегальных мігрантаў, якія імкнуцца ў ЕС.
Чытайце таксама:
У якія гарады Еўропы яшчэ можна паляцець на "Белавія"?
У Мінску спакойна паставіліся да будаўніцтва Літвой "калючага плота" на мяжы
Сцяна на мяжы: чаму краіны зачыняюцца ад суседзяў
Стужка навiн
0