https://bel.sputnik.by/20210727/mnnfarm-prapanue-zamyants-reklamu-na-satsyyalnyya-rolk-mnsterstva-1055154120.html
Мінінфарм прапануе замяніць рэкламу на сацыяльныя ролікі міністэрстваў
Мінінфарм прапануе замяніць рэкламу на сацыяльныя ролікі міністэрстваў
Sputnik Беларусь
Гаворка ідзе аб замежных тэлепраграмах, гэта прадугледжана абноўленым законам Беларусі "Аб рэкламе". 27.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-27T08:55+0300
2021-07-27T08:55+0300
2021-07-27T08:55+0300
рэклама
мінінфарм рб
ролік
міністэрства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103109/81/1031098161_0:54:1921:1134_1920x0_80_0_0_ff820ee09d6be5018b26155b1ccb8722.jpg
МІНСК, 27 ліп – Sputnik. Мінінфарм Беларусі прапаноўвае замяніць рэкламу на замежных каналах на сацыяльныя ролікі беларускіх ведамстваў, такая інфармацыя размешчана на сайце ведамства.Згодна з абноўленым законам "Аб рэкламе", у замежных тэлепраграмах, што вяшчаюць у РБ, забаронена замежная рэклама, яна, у тым ліку, можа быць заменена на беларускія сацыяльныя ролікі розных ведамстваў.Рэкламадаўцам сацрэкламы выступае дзяржорган. У яго кампетэнцыю ўваходзяць пытанні, якія асвятляюцца ў ёй, таксама дзяржорган забяспечвае вытворчасць і размяшчэнне сацыяльнай рэкламы.Аператары электрасувязі і пастаўшчыкі паслуг, якія трансліруюць замежныя тэлепраграмы і жадаюць замяніць рэкламу ў іх на беларускія сацыяльныя ролікі, у сваю чаргу, могуць звярнуцца ў адпаведны орган дзяржаўнага кіравання. Дарэчы, за апошні год шэраг замежных тэлеканалаў атрымалі забарону на вяшчанне ў Беларусі па розных прычынах.Якіх тэлеканалаў больш няма ў эфірнай сетцы?Нагадаем, з 27 чэрвеня была спынена трансляцыя RTVI у Беларусі, а з 16 чэрвеня спынена дзеянне дазволаў на распаўсюджванне чатырох замежных тэлевізійных СМІ.Гаворка ідзе пра два расійскія тэлеканалы "IQ HD" і "ЖИВИ!", а таксама пра два ўкраінскія "Спорт 1" і "Спорт 2". Яны таксама былі выкраслены з эфірнай сеткі на тэрыторыі Беларусі.У траўні былі выключаны са спіска дазволеных да распаўсюджвання ў рэспубліцы расійскія каналы "RUSSIAN MUSICBOX", "Мама" і "CANDYMAN".Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103109/81/1031098161_92:0:1799:1280_1920x0_80_0_0_243309feeb610aeef3f220772a36502e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
рэклама, мінінфарм рб, ролік, міністэрства
рэклама, мінінфарм рб, ролік, міністэрства
Мінінфарм прапануе замяніць рэкламу на сацыяльныя ролікі міністэрстваў
Гаворка ідзе аб замежных тэлепраграмах, гэта прадугледжана абноўленым законам Беларусі "Аб рэкламе".
МІНСК, 27 ліп – Sputnik. Мінінфарм Беларусі прапаноўвае замяніць рэкламу на замежных каналах на сацыяльныя ролікі беларускіх ведамстваў, такая інфармацыя размешчана на сайце ведамства.
Згодна з абноўленым законам "Аб рэкламе", у замежных тэлепраграмах, што вяшчаюць у РБ, забаронена замежная рэклама, яна, у тым ліку, можа быць заменена на беларускія сацыяльныя ролікі розных ведамстваў.
Рэкламадаўцам сацрэкламы выступае дзяржорган. У яго кампетэнцыю ўваходзяць пытанні, якія асвятляюцца ў ёй, таксама дзяржорган забяспечвае вытворчасць і размяшчэнне сацыяльнай рэкламы.
Аператары электрасувязі і пастаўшчыкі паслуг, якія трансліруюць замежныя тэлепраграмы і жадаюць замяніць рэкламу ў іх на беларускія сацыяльныя ролікі, у сваю чаргу, могуць звярнуцца ў адпаведны орган дзяржаўнага кіравання. Дарэчы, за апошні год шэраг замежных тэлеканалаў атрымалі забарону на вяшчанне ў Беларусі па розных прычынах.
Якіх тэлеканалаў больш няма ў эфірнай сетцы?
Нагадаем, з 27 чэрвеня была спынена трансляцыя RTVI у Беларусі, а з 16 чэрвеня спынена дзеянне дазволаў на распаўсюджванне чатырох замежных тэлевізійных СМІ.
Гаворка ідзе пра два расійскія тэлеканалы "IQ HD" і "ЖИВИ!", а таксама пра два ўкраінскія "Спорт 1" і "Спорт 2". Яны таксама былі выкраслены з эфірнай сеткі на тэрыторыі Беларусі.
У траўні былі выключаны са спіска дазволеных да распаўсюджвання ў рэспубліцы расійскія каналы "RUSSIAN MUSICBOX", "Мама" і "CANDYMAN".
Менш эротыкі і спорту: 2 тэлеканалы спынілі вяшчанне ў Беларусі
"Белтэлекам"
перастаў трансліраваць Euronews, замест яго - новы тэлеканал