https://bel.sputnik.by/20210728/zvany-adnachasova-zaguchats-u-khramakh-belarus-1055193698.html
Званы адначасова загучалі ў храмах Беларусі
Званы адначасова загучалі ў храмах Беларусі
Sputnik Беларусь
Упершыню такі перазвон на кананічнай тэрыторыі Рускай праваслаўнай царквы быў арганізаваны ў 2012 годзе. 28.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-28T11:49+0300
2021-07-28T11:49+0300
2021-07-28T12:54+0300
беларусь
руская праваслаўная царква
званы
храм
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101490/29/1014902953_0:432:2791:2001_1920x0_80_0_0_581d56d0b128f63470e3c46ecb203b86.jpg
МІНСК, 28 ліп – Sputnik. Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Патрыяршы экзарх Беларусі Веніямін распарадзіўся правесці ў сераду ўрачыстыя богаслужэнні ва ўсіх храмах і манастырах краіны, паведамілі ў экзархаце.28 ліпеня, у дзень памяці святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра, у межах РПЦ, куды ўваходзіць і Беларуская праваслаўная царква, адзначаюць памятную дату - дзень Хрышчэння Русі.Там удакладнілі, што традыцыя адначасовага перазвону ў адзначэнне дня Хрышчэння Русі і як заклік да супольнай малітвы аб'ядноўвае храмы брацкіх дзяржаў ужо дзявяты год. Адзначаецца, што ўпершыню такі перазвон на кананічнай тэрыторыі Рускай праваслаўнай царквы быў арганізаваны ў 2012 годзе.Самы вялікі звон у Беларусі, які важыць больш за пяць тон, знаходзіцца на 40-мятровай званіцы Свята-Успенскага кафедральнага сабора ў Віцебску, туды яго паднялі ў 2011 годзе.Званы ў праваслаўнай традыцыі з'явіліся амаль адначасова з прыняццем хрысціянства ў канцы X стагоддзя.Звон - важная частка храмавага богаслужэння. Ён апавяшчае пра пачатак службы і запрашае вернікаў у храм. Гук звана выказвае святочную ўрачыстасць найважнейшых месцаў богаслужэння. У вялікія і нядзельныя святы ён выказвае духоўную радасць вернікаў.Калі б'юць у званыЦаркоўны статут адрознівае чатыры віды званоў. Дабравест - калі здзяйсняюць мерныя ўдары ў самы вялікі звон. Перазвон - калі ўдараюць ва ўсе званы па чарзе. Звон - калі б’юць ва ўсе званы або толькі ў некалькі. І трэзвон - калі ўдараюць у тры прыёмы ў некалькі званоў або ва ўсе званы.Звон мае некалькі функцый: склікае вернікаў да богаслужэння, падкрэслівае ўрачыстыя яго моманты, абвяшчае тым, хто не прысутнічае ў храме, пра час здзяйснення асабліва важных частак богаслужэння.Па дадзеных навукоўцаў, званы выпраменьваюць велізарную колькасць рэзанансных гукавых хваль і тым самым чысцяць прастору. Па дадзеных некаторых даследчыкаў, поўнаактыўны перазвон можа забіць бактэрыі ў радыусе 70 кіламетраў.Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101490/29/1014902953_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_ed5c87b2d978bb10ec724bfd94f6fbd0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, руская праваслаўная царква, званы, храм
беларусь, руская праваслаўная царква, званы, храм
Званы адначасова загучалі ў храмах Беларусі
11:49 28.07.2021 (абноўлена: 12:54 28.07.2021) Упершыню такі перазвон на кананічнай тэрыторыі Рускай праваслаўнай царквы быў арганізаваны ў 2012 годзе.
МІНСК, 28 ліп – Sputnik. Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Патрыяршы экзарх Беларусі Веніямін распарадзіўся правесці ў сераду ўрачыстыя богаслужэнні ва ўсіх храмах і манастырах краіны, паведамілі ў экзархаце.
28 ліпеня, у дзень памяці святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра, у межах РПЦ, куды ўваходзіць і Беларуская праваслаўная царква, адзначаюць памятную дату - дзень Хрышчэння Русі.
"У гэты дзень у 12:00 ва ўсіх праваслаўных храмах Беларусі будзе здзейснены перазвон-благавест "Слава Табе, Божа!", а таксама адбудуцца ўрачыстыя богаслужэнні", - паведамілі Sputnik у БПЦ.
Там удакладнілі, што традыцыя адначасовага перазвону ў адзначэнне дня Хрышчэння Русі і як заклік да супольнай малітвы аб'ядноўвае храмы брацкіх дзяржаў ужо дзявяты год. Адзначаецца, што ўпершыню такі перазвон на кананічнай тэрыторыі Рускай праваслаўнай царквы быў арганізаваны ў 2012 годзе.
Самы вялікі звон у Беларусі, які важыць больш за пяць тон, знаходзіцца на 40-мятровай званіцы Свята-Успенскага кафедральнага сабора ў Віцебску, туды яго паднялі ў 2011 годзе.
Званы ў праваслаўнай традыцыі з'явіліся амаль адначасова з прыняццем хрысціянства ў канцы X стагоддзя.
Звон - важная частка храмавага богаслужэння. Ён апавяшчае пра пачатак службы і запрашае вернікаў у храм. Гук звана выказвае святочную ўрачыстасць найважнейшых месцаў богаслужэння. У вялікія і нядзельныя святы ён выказвае духоўную радасць вернікаў.
Царкоўны статут адрознівае чатыры віды званоў. Дабравест - калі здзяйсняюць мерныя ўдары ў самы вялікі звон. Перазвон - калі ўдараюць ва ўсе званы па чарзе. Звон - калі б’юць ва ўсе званы або толькі ў некалькі. І трэзвон - калі ўдараюць у тры прыёмы ў некалькі званоў або ва ўсе званы.
Звон мае некалькі функцый: склікае вернікаў да богаслужэння, падкрэслівае ўрачыстыя яго моманты, абвяшчае тым, хто не прысутнічае ў храме, пра час здзяйснення асабліва важных частак богаслужэння.
Па дадзеных навукоўцаў, званы выпраменьваюць велізарную колькасць рэзанансных гукавых хваль і тым самым чысцяць прастору. Па дадзеных некаторых даследчыкаў, поўнаактыўны перазвон можа забіць бактэрыі ў радыусе 70 кіламетраў.
Хрэсны ход з часціцай мошчаў князя Аляксандра Неўскага пройдзе ў цэнтры Мінска