https://bel.sputnik.by/20210730/lukashenka-da-sanktsyynaga-verkhalu-krana-tolk-pachynae-prystasovatstsa-1055259484.html
Лукашэнка: да санкцыйнага вэрхалу краіна толькі пачынае прыстасоўвацца
Лукашэнка: да санкцыйнага вэрхалу краіна толькі пачынае прыстасоўвацца
Sputnik Беларусь
Беларускія ўлады сутыкнуліся з сектаральнымі эканамічнымі санкцыямі з боку заходніх краін у адказ на палітычны крызіс у рэспубліцы пасля прэзідэнцкіх выбараў. 30.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-30T12:48+0300
2021-07-30T12:48+0300
2021-07-30T12:48+0300
аляксандр лукашэнка
санкцыі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/06/1054435297_29:0:1147:629_1920x0_80_0_0_6652d000af262e4ca71f35c9d3a0173a.jpg
МІНСК, 30 ліп - Sputnik. Любыя абмежаванні - гэта шанец для раскрыцця ўнутраных рэзерваў, заявіў беларускі лідэр у Палацы Незалежнасці ў час сустрэчы з актывам мясцовай вертыкалі.Паводле яго слоў, сустрэчы для абмеркавання актуальных пытанняў грамадска-палітычнага становішча могуць стаць традыцыйнымі, так як гэта не толькі спосаб інфармавання людзей, "але і пэўны дух, які павінен гуртаваць вертыкаль улады".Аляксандр Лукашэнка растлумачыў прадстаўнікам мясцовай улады, што "сустрэча прадыктавана неабходнасцю зверыць гадзіннікі, вызначыць далейшую стратэгію працы ў новых для нас умовах. Перш за ўсё эканамічных".Пры гэтым ён звярнуў увагу, што пандэмія каронавіруса аказала ўплыў на ўсе краіны і ў нашай рэспубліцы навучыліся існаваць у дадзеных умовах."Да чарговагасанкцыйнага вэрхалу краіна толькі пачынае прыстасоўвацца", - прыводзіць словы кіраўніка дзяржавы прэс-служба.Плацдарм для кідкаНа думку Аляксандра Лукашэнкі, рэспубліка ў цяперашні час трымае ўдар па ўсіх напрамках, уключаючы палітычны, дыпламатычны, інфармацыйны і грамадскі. Пагрозы паступаюць у ваеннай сферы і нават гісторыі."Хтосьці вельмі хоча, каб беларусы назаўжды згубілі сваю ідэнтычнасць і завяршылі шлях як нацыя, растварыліся ў глабальным свеце. Па розных прычынах", - сказаў ён.Пасля чаго дадаў, што некаторыя заходнія контрпартнёры шукаюць у Беларусі "свае" гістарычныя тэрыторыі. Іншыя бачаць плацдарм для новага кідка на ўсход".Эпіцэнтр супрацьстаянняКіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што рэспубліка з'яўляецца звяном, якое звязвае Захад і Усход. Па гэтай прычыне яна апынулася ў эпіцэнтры цывілізацыйнага супрацьстаяння."Мы не згушчаем фарбы, а канстатуем факт: уздоўж нашых межаў метадычна нарошчваецца наступальная ваенная інфраструктура НАТА", - сцвярджае Аляксандр Лукашэнка.Дэмаршы ля межаўБеларускі лідэр распавёў, што на міжнароднай арэне са жніўня мінулага года не спыняюцца спробы дыскрэдытаваць рэспубліку.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/06/1054435297_168:0:1007:629_1920x0_80_0_0_395aaba795e6c70aa951173273518595.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, санкцыі
аляксандр лукашэнка, санкцыі
Лукашэнка: да санкцыйнага вэрхалу краіна толькі пачынае прыстасоўвацца
Беларускія ўлады сутыкнуліся з сектаральнымі эканамічнымі санкцыямі з боку заходніх краін у адказ на палітычны крызіс у рэспубліцы пасля прэзідэнцкіх выбараў.
МІНСК, 30 ліп - Sputnik. Любыя абмежаванні - гэта шанец для раскрыцця ўнутраных рэзерваў, заявіў беларускі лідэр у Палацы Незалежнасці ў час сустрэчы з актывам мясцовай вертыкалі.
Паводле яго слоў, сустрэчы для абмеркавання актуальных пытанняў грамадска-палітычнага становішча могуць стаць традыцыйнымі, так як гэта не толькі спосаб інфармавання людзей, "але і пэўны дух, які павінен гуртаваць вертыкаль улады".
Аляксандр Лукашэнка растлумачыў прадстаўнікам мясцовай улады, што "сустрэча прадыктавана неабходнасцю зверыць гадзіннікі, вызначыць далейшую стратэгію працы ў новых для нас умовах. Перш за ўсё эканамічных".
Пры гэтым ён звярнуў увагу, што пандэмія каронавіруса аказала ўплыў на ўсе краіны і ў нашай рэспубліцы навучыліся існаваць у дадзеных умовах.
"Да чарговагасанкцыйнага вэрхалу краіна толькі пачынае прыстасоўвацца", - прыводзіць словы кіраўніка дзяржавы прэс-служба.
"І на сваім вопыце добра ведаем, што любыя абмежаванні - гэта шанец для раскрыцця ўнутраных рэзерваў. Пэўныя крокі ўжо зроблены", - запэўніў беларускі лідэр.
На думку Аляксандра Лукашэнкі, рэспубліка ў цяперашні час трымае ўдар па ўсіх напрамках, уключаючы палітычны, дыпламатычны, інфармацыйны і грамадскі. Пагрозы паступаюць у ваеннай сферы і нават гісторыі.
"Хтосьці вельмі хоча, каб беларусы назаўжды згубілі сваю ідэнтычнасць і завяршылі шлях як нацыя, растварыліся ў глабальным свеце. Па розных прычынах", - сказаў ён.
Пасля чаго дадаў, што некаторыя заходнія контрпартнёры шукаюць у Беларусі "свае" гістарычныя тэрыторыі. Іншыя бачаць плацдарм для новага кідка на ўсход".
Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што рэспубліка з'яўляецца звяном, якое звязвае Захад і Усход. Па гэтай прычыне яна апынулася ў эпіцэнтры цывілізацыйнага супрацьстаяння.
"Мы не згушчаем фарбы, а канстатуем факт: уздоўж нашых межаў метадычна нарошчваецца наступальная ваенная інфраструктура НАТА", - сцвярджае Аляксандр Лукашэнка.
Беларускі лідэр распавёў, што на міжнароднай арэне са жніўня мінулага года не спыняюцца спробы дыскрэдытаваць рэспубліку.
"Мы назіраем серыю бессэнсоўных дэманстратыўных дэмаршаў, асабліва па перыметры межаў", - сказаў ён.
Лукашэнка: кажуць, што
ўлада людзей псуе, - гэта не да мяне
Нягледзячы на санкцыі: Беларусь не збіраецца сыходзіць з рынку ЕС
Санкцыйны ціск патрабуе ўзгодненых дзеянняў СНД – Лебедзеў