https://bel.sputnik.by/20210801/tsarkonaga-raskolu--belarus-nyama---rpts-1055298461.html
Царкоўнага расколу ў Беларусі няма - РПЦ
Царкоўнага расколу ў Беларусі няма - РПЦ
Sputnik Беларусь
У рэспубліцы, паводле слоў прадстаўніка РПЦ, "няма волі царкоўнага народа ні да расколу, ні да аддзялення ад Рускай праваслаўнай царквы". 01.08.2021, Sputnik Беларусь
2021-08-01T12:12+0300
2021-08-01T12:12+0300
2021-08-01T13:12+0300
беларусь
рэспубліка
народ
рпц
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101680/35/1016803527_0:0:2048:1153_1920x0_80_0_0_3387a620cdde19fb29732c4e281d4186.jpg
МІНСК, 1 жні – Sputnik. Царкоўнага расколу ў Беларусі, у адрозненне ад Украіны, няма, заявіў старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязей Маскоўскага патрыярхату мітрапаліт Валакаламскі ІларыёнЭкс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская раней сустрэлася ў Брукліне (Нью-Ёрк) з прыхаджанамі сабора святога Кірылы Тураўскага, які належыць непрызнанай Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царкве (БАПЦ), што не мае кананічных зносін з праваслаўнымі цэрквамі.Паводле яго слоў, беларускі народ зрабіў свой выбар і "робіць яго штодня, калі наведвае богаслужэнні ў Беларускай праваслаўнай царкве Маскоўскага патрыярхату"."Няма волі царкоўнага народа ні да расколу, ні да аддзялення ад Рускай праваслаўнай царквы, а ёсць толькі воля апазіцыйных палітыкаў да таго, каб падзяліць народ і царкву", - сказаў прадстаўнік Рускай царквы.Паводле яго слоў, "яны добра разумеюць, што калі царкву атрымаецца раскалоць, то гэта будзе садзейнічаць і расколу ў грамадстве". "А гэта менавіта тое, чаго яны, відаць, дамагаюцца", - сказаў на заканчэнне Іларыён.Раней прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з духавенствам у Жыровіцкім мужчынскім манастыры заявіў аб імкненні праціўнікаў беларускай дзяржавы абвясціць аўтакефалію Беларускай праваслаўнай царквы (БПЦ). Ён таксама паведаміў, што даручыў спікеру верхняй палаты парламента Беларусі Наталлі Качанавай кантактаваць з патрыяршым экзархам усяе Беларусі мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Веніямінам (Тупека) для адсочвання гэтай тэмы.Чытайце таксама:
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101680/35/1016803527_336:0:2048:1284_1920x0_80_0_0_d0fdf33683d94ab966a7af6b7452d0b1.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, рэспубліка, народ, рпц, расія
беларусь, рэспубліка, народ, рпц, расія
Царкоўнага расколу ў Беларусі няма - РПЦ
12:12 01.08.2021 (абноўлена: 13:12 01.08.2021) У рэспубліцы, паводле слоў прадстаўніка РПЦ, "няма волі царкоўнага народа ні да расколу, ні да аддзялення ад Рускай праваслаўнай царквы".
МІНСК, 1 жні – Sputnik. Царкоўнага расколу ў Беларусі, у адрозненне ад Украіны, няма, заявіў старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязей Маскоўскага патрыярхату мітрапаліт Валакаламскі Іларыён
Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская раней сустрэлася ў Брукліне (Нью-Ёрк) з прыхаджанамі сабора святога Кірылы Тураўскага, які належыць непрызнанай Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царкве (БАПЦ), што не мае кананічных зносін з праваслаўнымі цэрквамі.
"Сітуацыя ў Беларусі адрозніваецца ад сітуацыі на Украіне, таму што ў Беларусі расколу няма. Раскольніцкія структуры, якія існуюць, усе знаходзяцца за мяжой. Ніякага дачынення да рэальнага праваслаўя яны не маюць, як і да рэальнага беларускага народа", - сказаў Іларыён у эфіры тэлеканала "Россия 24", кажучы пра магчымасць царкоўнага расколу ў Беларусі па ўкраінскім сцэнарыі.
Паводле яго слоў, беларускі народ зрабіў свой выбар і "робіць яго штодня, калі наведвае богаслужэнні ў Беларускай праваслаўнай царкве Маскоўскага патрыярхату".
"Няма волі царкоўнага народа ні да расколу, ні да аддзялення ад Рускай праваслаўнай царквы, а ёсць толькі воля апазіцыйных палітыкаў да таго, каб падзяліць народ і царкву", - сказаў прадстаўнік Рускай царквы.
Паводле яго слоў, "яны добра разумеюць, што калі царкву атрымаецца раскалоць, то гэта будзе садзейнічаць і расколу ў грамадстве". "А гэта менавіта тое, чаго яны, відаць, дамагаюцца", - сказаў на заканчэнне Іларыён.
Раней прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з духавенствам у Жыровіцкім мужчынскім манастыры заявіў аб імкненні праціўнікаў беларускай дзяржавы абвясціць аўтакефалію Беларускай праваслаўнай царквы (БПЦ). Ён таксама паведаміў, што даручыў спікеру верхняй палаты парламента Беларусі Наталлі Качанавай кантактаваць з патрыяршым экзархам усяе Беларусі мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Веніямінам (Тупека) для адсочвання гэтай тэмы.
У візантыйскім стылі:
у Мінску пабудуюць храм у гонар свяціцеля Спірыдона