https://bel.sputnik.by/20210804/mak-atryma-daklad-mnska-pa-stuatsy-z-byagukhay-tsmanoskay-1055384970.html
МАК атрымаў даклад Мінска па сітуацыі з бягухай Ціманоўскай
МАК атрымаў даклад Мінска па сітуацыі з бягухай Ціманоўскай
Sputnik Беларусь
Дысцыплінарная камісія па справе спартсменкі пачала расследаванне дзеянняў двух членаў беларускай дэлегацыі на Алімпіядзе ў Токіа. 04.08.2021, Sputnik Беларусь
2021-08-04T10:21+0300
2021-08-04T10:21+0300
2021-08-04T17:58+0300
летнія алімпійскія гульні ў токіа
мінск
алімпіяда
даклад
мак
токіа
крысціна ціманоўская
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/04/1055383074_0:160:1709:1121_1920x0_80_0_0_647154995d8babe8488e012a3e68e55d.jpg
МІНСК, 4 жні – Sputnik. Дысцыплінарная камісія МАК па справе беларускай лёгкаатлеткі Крысціны Ціманоўскай будзе расследаваць дзеянні двух членаў беларускай дэлегацыі - Артура Шумака і Юрыя Маісевіча, заявіў кіраўнік прэс-службы МАК Марк Адамс.У сераду, 4 жніўня, у МАК заявілі, што атрымалі пісьмовы даклад ад НАК Беларусі."Цяпер ён вывучаецца", - сказаў Адамс.МАК вызначыў дысцыплінарную камісію, якая будзе займацца гэтай справай. "Прадметам расследавання будуць два чалавекі (з беларускай дэлегацыі) - Артур Шумак і (галоўны трэнер зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы) Юрый Маісевіч", - растлумачыў Адамс на брыфінгу.Скандал з ЦіманоўскайКрысціна Ціманоўская павінна была выступіць на Алімпійскіх гульнях у дыстанцыі 100 і 200 метраў. Пасля таго, як спартсменка рэзка выказалася ў сацсетках з нагоды рашэння кіраўніцтва беларускай нацыянальнай каманды ў Токіа аб тым, што яна павінна бяжаць у тым ліку і эстафету 4 па 400 метраў, выбухнуў скандал.У выніку было прынята рашэнне адклікаць спартсменку з Гульняў, як заявілі ў НАК Беларусі, "у сувязі з эмацыянальна-псіхалагічным станам".Знаходзячыся ў аэрапорце Токіа, Ціманоўская папрасіла дапамогі ў паліцыі.Спартсменка таксама звярнулася ў Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК), і заявіла, што на яе "быў аказаны ціск", паведаміўшы, што яе "спрабуюць вывезці з краіны без маёй згоды, таму я прашу МАК умяшацца ў гэта".У арганізацыі заявілі, што "трэба ўстанавіць усе факты", і "выслухаць усіх, хто з гэтым звязаны".Раней у Нацыянальным алімпійскім камітэце Беларусі паведамілі, што сочаць за сітуацыяй з беларускай лёгкаатлеткай і супрацоўнічаюць з аргкамітэтам Гульняў і НАК у гэтым пытанні.Вылецела, але не ў ВаршавуНамеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач раней заявіў, што спартсменка атрымала гуманітарную візу, польскі бок дапаможа ёй вылецець з Японіі і працягнуць спартыўную кар'еру.У сераду, 4 жніўня, Ціманоўская павінна была вылецець з Токіа ў Варшаву, аднак у апошні момант яна перасела на рэйс да Вены.Чытайце таксама:
мінск
токіа
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/04/1055383074_157:0:1709:1164_1920x0_80_0_0_a68a6b14a2e0d89e667162644fea8a25.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
летнія алімпійскія гульні ў токіа, мінск, алімпіяда, даклад, мак, токіа, крысціна ціманоўская, у свеце
летнія алімпійскія гульні ў токіа, мінск, алімпіяда, даклад, мак, токіа, крысціна ціманоўская, у свеце
МАК атрымаў даклад Мінска па сітуацыі з бягухай Ціманоўскай
10:21 04.08.2021 (абноўлена: 17:58 04.08.2021) Дысцыплінарная камісія па справе спартсменкі пачала расследаванне дзеянняў двух членаў беларускай дэлегацыі на Алімпіядзе ў Токіа.
МІНСК, 4 жні – Sputnik. Дысцыплінарная камісія МАК па справе беларускай лёгкаатлеткі Крысціны Ціманоўскай будзе расследаваць дзеянні двух членаў беларускай дэлегацыі - Артура Шумака і Юрыя Маісевіча, заявіў кіраўнік прэс-службы МАК Марк Адамс.
У сераду, 4 жніўня, у МАК заявілі, што атрымалі пісьмовы даклад ад НАК Беларусі.
"Цяпер ён вывучаецца", - сказаў Адамс.
МАК вызначыў дысцыплінарную камісію, якая будзе займацца гэтай справай. "Прадметам расследавання будуць два чалавекі (з беларускай дэлегацыі) - Артур Шумак і (галоўны трэнер зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы) Юрый Маісевіч", - растлумачыў Адамс на брыфінгу.
Крысціна Ціманоўская павінна была выступіць на Алімпійскіх гульнях у дыстанцыі 100 і 200 метраў. Пасля таго, як спартсменка рэзка выказалася ў сацсетках з нагоды рашэння кіраўніцтва беларускай нацыянальнай каманды ў Токіа аб тым, што яна павінна бяжаць у тым ліку і эстафету 4 па 400 метраў,
выбухнуў скандал.
У выніку было прынята рашэнне адклікаць спартсменку з Гульняў, як заявілі ў НАК Беларусі, "у сувязі з эмацыянальна-псіхалагічным станам".
Знаходзячыся ў аэрапорце Токіа, Ціманоўская папрасіла дапамогі ў паліцыі.
Спартсменка таксама звярнулася ў Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК), і заявіла, што на яе "быў аказаны ціск", паведаміўшы, што яе "спрабуюць вывезці з краіны без маёй згоды, таму я прашу МАК умяшацца ў гэта".
У арганізацыі заявілі, што "трэба ўстанавіць усе факты", і "выслухаць усіх, хто з гэтым звязаны".
Раней у Нацыянальным алімпійскім камітэце Беларусі паведамілі, што сочаць за сітуацыяй з беларускай лёгкаатлеткай і супрацоўнічаюць з аргкамітэтам Гульняў і НАК у гэтым пытанні.
Вылецела, але не ў Варшаву
Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач раней заявіў, што спартсменка атрымала гуманітарную візу, польскі бок
дапаможа ёй вылецець з Японіі і працягнуць спартыўную кар'еру.
У сераду, 4 жніўня, Ціманоўская павінна была вылецець з Токіа ў Варшаву, аднак у апошні момант яна перасела на рэйс да Вены.
МАК пачаў расследаванне сітуацыі з беларускай Крысцінай Ціманоўскай
Эльвіра
Герман не будзе адмаўляцца ад алімпійскай эстафеты 4х400
CAS адхіліў запыт Ціманоўскай на адмену рашэння НАК Беларусі аб яе адхіленні
Толькі не на радзіму: спартсмены з якіх краін
прасілі прыстанішча