Лукашэнка актуалізаваў працэдуру пазбаўлення грамадзянства за экстрэмізм

© SputnikБеларускі пашпарт, архіўнае фота
Беларускі пашпарт, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 05.08.2021
Падпісацца
Прэзідэнцкім указам удакладняецца працэдура пазбаўлення грамадзянства асоб, якія яго раней атрымалі, а таксама вызначаны пералік дакументаў для атрымання біяметрычных пашпартоў.
МІНСК, 5 жні – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім актуалізаваны апошнія папраўкі ў закон "Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь", паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Указам удакладнены парадак унясення прэзідэнту матэрыялаў аб страце беларускага грамадзянства натуралізаванымі асобамі за ўдзел у экстрэмісцкай дзейнасці, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Таксама гаворка ідзе пра выпадкі пазбаўлення грамадзянства ў сувязі з прычыненнем цяжкай шкоды інтарэсам Беларусі.
Акрамя гэтага, удакладняецца, як кампетэнтныя органы цяпер будуць разглядаць заявы аб набыцці грамадзянства ў выпадках, прадугледжаных законам.
Указам таксама ўрэгуляваны працэдурныя пытанні, звязаныя з увядзеннем такога новага інстытута як аднаўленне ў грамадзянстве, а таксама з пашырэннем катэгорый замежнікаў і дзяцей, якія атрымалі права на набыццё грамадзянства ў спрошчаным парадку.
Акрамя таго, з улікам будучага ўвядзення біяметрычных дакументаў актуалізаваны ўсе пералікі дакументаў, якія падлягаюць прадстаўленню заяўнікамі ў мэтах набыцця або спынення грамадзянства, паведамілі ў прэс-службе.
Чытайце таксама:
Беларусаў хочуць пазбаўляць грамадзянства за дачыненне да экстрэмізму
Стала вядома, калі пачнуць пазбаўляць беларускага грамадзянства за тэрарызм
Хто ў Беларусі атрымае першы біяметрычны пашпарт?
Біяметрычны пашпарт і ID-карты: асаблівасці новых дакументаў
ID-карты: колькі будуць каштаваць, як аформіць і куды па іх з'ехаць
МУС РБ увядзе электронную чаргу для атрымання біяметрычных пашпартоў
МУС РБ: у новых біяметрычных пашпартоў будзе высокая ступень абароны
Указ Лукашэнкі: біяметрычныя пашпарты пачнуць выдаваць з 1 верасня
Стужка навiн
0