https://bel.sputnik.by/20210805/praezd-pa-chyguntsy-darazhee--belarus-1055415373.html
Праезд па чыгунцы даражэе ў Беларусі
Праезд па чыгунцы даражэе ў Беларусі
Sputnik Беларусь
Пастанова МАРГ з новымі тарыфамі яшчэ не апублікавана, але, верагодна, больш плаціць прыйдзецца ўжо на наступным тыдні. 05.08.2021, Sputnik Беларусь
2021-08-05T11:49+0300
2021-08-05T11:49+0300
2021-08-05T11:49+0300
беларусь
тарыфы
чыгунка
цэны
праезд
марг
пастанова
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104336/23/1043362363_2:0:1200:674_1920x0_80_0_0_0a4663c8e4c250a0a6616c6c8f8e63d4.jpg
МІНСК, 5 жні – Sputnik. Праезд па чыгунцы падаражэе ў Беларусі на 5-15%, паведамілі напярэдадні ў прэс-службе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.МАРГ прыняло пастанову №51, якой прадугледжаны новыя цэны на чыгуначныя перавозкі пасажыраў і багажу ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах.Павелічэнне кошту праезду па канкрэтным маршруце будзе залежыць ад адлегласці. Напрыклад, квіток на звычайную электрычку з Мінска да Заслаўя падаражэе на 6 капеек, да Маладзечна - на 17, на Stadler да Оршы - на 43, а да Бабруйска - на 35 капеек."Рашэнне аб пераглядзе тарыфаў у вышэйзгаданых памерах прынята ў рамках запланаванага павышэння рэгуляваных цэн і тарыфаў у 2021 годзе ("Тарыфны сшытак") у мэтах падтрымання ўзроўню акупнасці перавозак пасажыраў чыгуначным транспартам", - удакладнілі ў МАРГ.Там таксама адзначылі, што зараз узровень пакрыцця насельніцтвам выдаткаў на перавозкі па чыгунцы вельмі нізкі - не дасягае 14%, а субсідзіравання іх з бюджэту няма.Пастанова МАРГ уступіць у сілу праз пяць дзён пасля афіцыйнага апублікавання, гэта значыць павышэння цэн можна чакаць ужо на наступным тыдні.Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104336/23/1043362363_301:0:1200:674_1920x0_80_0_0_6597b06748b0ec5e12319cc79dfb8ac9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, тарыфы, чыгунка, цэны, праезд, марг, пастанова
беларусь, тарыфы, чыгунка, цэны, праезд, марг, пастанова
Праезд па чыгунцы даражэе ў Беларусі
Пастанова МАРГ з новымі тарыфамі яшчэ не апублікавана, але, верагодна, больш плаціць прыйдзецца ўжо на наступным тыдні.
МІНСК, 5 жні – Sputnik. Праезд па чыгунцы падаражэе ў Беларусі на 5-15%, паведамілі напярэдадні ў прэс-службе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.
МАРГ прыняло пастанову №51, якой прадугледжаны новыя цэны на чыгуначныя перавозкі пасажыраў і багажу ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах.
"Тарыфы на перавозкі пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання на рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях павялічаны ў сярэднім на 5-15% у залежнасці ад віду зносін", - сказалі ў ведамстве.
Павелічэнне кошту праезду па канкрэтным маршруце будзе залежыць ад адлегласці. Напрыклад, квіток на звычайную электрычку з Мінска да Заслаўя падаражэе на 6 капеек, да Маладзечна - на 17, на Stadler да Оршы - на 43, а да Бабруйска - на 35 капеек.
"Рашэнне аб пераглядзе тарыфаў у вышэйзгаданых памерах прынята ў рамках запланаванага павышэння рэгуляваных цэн і тарыфаў у 2021 годзе ("Тарыфны сшытак") у мэтах падтрымання ўзроўню акупнасці перавозак пасажыраў чыгуначным транспартам", - удакладнілі ў МАРГ.
Там таксама адзначылі, што зараз узровень пакрыцця насельніцтвам выдаткаў на перавозкі па чыгунцы вельмі нізкі - не дасягае 14%, а субсідзіравання іх з бюджэту няма.
Пастанова МАРГ уступіць у сілу праз пяць дзён пасля афіцыйнага апублікавання, гэта значыць павышэння цэн можна чакаць ужо на наступным тыдні.
Цэны на ўсю "малочку" у Беларусі павышаюцца на 5%
Паліва зноў падаражэла ў Беларусі - ужо ў 24-ы раз з пачатку года
Беларускія
ВНУ падымаюць плату за навучанне
Чаму ў Беларусі
даражэе гародніна і калі цэны пачнуць зніжацца
МАРГ патлумачыў, чаму ў Беларусі
так разагналася інфляцыя