https://bel.sputnik.by/20210805/u-belarusa-budze-yashche-adzn-medal----zno-u-baratsbe-1055426900.html
У беларусаў будзе яшчэ адзін медаль - і зноў у барацьбе
У беларусаў будзе яшчэ адзін медаль - і зноў у барацьбе
Sputnik Беларусь
За ўзнагароду вышэйшай вартасці пазмагаецца Магамедхабіб Кадымагамедаў, сёння ён адолеў знакамітага італьянца. 05.08.2021, Sputnik Беларусь
2021-08-05T14:21+0300
2021-08-05T14:21+0300
2021-08-05T14:21+0300
летнія алімпійскія гульні ў токіа
барацьба
беларусы
токіа
медаль
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/05/1055424999_0:127:3191:1921_1920x0_80_0_0_f08f76f3621c179ec32f3826f8071577.jpg
МІНСК, 5 жні – Sputnik. Беларускі барэц вольнага стылю Магамедхабіб Кадымагамедаў выйшаў у фінал алімпійскага турніру.У ½ ён сустрэўся з італьянскім барцом кубінскага паходжання Франка Чаміса Маркесам. У напружаным паядынку прадстаўнік Беларусі перамог з лікам 9:7.Раней у 1/8 фіналу Кадымагамедаў быў мацней кубінца Хеандры Гарсон Кабалера (12:8). У чвэрцьфінале Магамедхабіб выйграў у амерыканца Кайла Дэйка з лікам 11:0.За золата Алімпіяды Кадымагамедаў, які выступае ў вагавой катэгорыі да 74 кг, пазмагаецца 6 жніўня з расіянінам Заурбекам Сідаковым.На дадзены момант у зборнай Беларусі ў Токіа два медалі - золата ў скачках на батуце (Іван Літвіновіч) і бронза ў скачках у вышыню (Максім Недасека). Чэмпіён і прызёр ўжо вярнуліся на Радзіму.Раней пра дасягненні беларускіх спартсменаў у Токіа выказаўся прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.Ён падкрэсліў, што многія краіны не заахвочваюць матэрыяльна спартсменаў за алімпійскія медалі. Ён запэўніў, што не супраць фінансавых выплат, але яны павінны быць заслужаныя.Чытайце таксама:
токіа
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/05/1055424999_229:0:2960:2048_1920x0_80_0_0_37971b73c547335e4fea7606ca52bcff.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
летнія алімпійскія гульні ў токіа, барацьба, беларусы, токіа, медаль
летнія алімпійскія гульні ў токіа, барацьба, беларусы, токіа, медаль
У беларусаў будзе яшчэ адзін медаль - і зноў у барацьбе
За ўзнагароду вышэйшай вартасці пазмагаецца Магамедхабіб Кадымагамедаў, сёння ён адолеў знакамітага італьянца.
МІНСК, 5 жні – Sputnik. Беларускі барэц вольнага стылю Магамедхабіб Кадымагамедаў выйшаў у фінал алімпійскага турніру.
У ½ ён сустрэўся з італьянскім барцом кубінскага паходжання Франка Чаміса Маркесам. У напружаным паядынку прадстаўнік Беларусі перамог з лікам 9:7.
Раней у 1/8 фіналу Кадымагамедаў быў мацней кубінца Хеандры Гарсон Кабалера (12:8). У чвэрцьфінале Магамедхабіб выйграў у амерыканца Кайла Дэйка з лікам 11:0.
За золата Алімпіяды Кадымагамедаў, які выступае ў вагавой катэгорыі да 74 кг, пазмагаецца 6 жніўня з расіянінам Заурбекам Сідаковым.
На дадзены момант у зборнай Беларусі ў Токіа два медалі - золата ў скачках на батуце (Іван Літвіновіч) і бронза ў скачках у вышыню (Максім Недасека). Чэмпіён і прызёр ўжо вярнуліся на Радзіму.
Раней пра дасягненні беларускіх спартсменаў у Токіа выказаўся прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Ён падкрэсліў, што многія краіны не заахвочваюць матэрыяльна спартсменаў за алімпійскія медалі. Ён запэўніў, што не супраць фінансавых выплат, але яны павінны быць заслужаныя.
"Я не супраць, калі таленавіты, прывёз краіне славу, медалі, ордэны - атрымлівай усё. Вось табе зямельны ўчастак, будуй дом, вось табе за медаль вялікія грошы мы плацім", - сказаў беларускі лідар.
У Беларусі
будзе яшчэ адзін медаль на Алімпіядзе
Першы медаль: батуціст
Літвіновіч стаў чэмпіёнам Алімпійскіх гульняў