https://bel.sputnik.by/20210806/pomnk-kampaztaru-garu-luchanku-adkryl--mnsku-1055458561.html
Помнік кампазітару Ігару Лучанку адкрылі ў Мінску
Помнік кампазітару Ігару Лучанку адкрылі ў Мінску
Sputnik Беларусь
Цырымонія адбылася на Алеі славы Усходніх могілак у дзень нараджэння народнага артыста СССР і Беларусі. 06.08.2021, Sputnik Беларусь
2021-08-06T15:19+0300
2021-08-06T15:19+0300
2021-08-06T15:19+0300
беларусь
мінск
кампазітар
помнік
ігар лучанок
цырымонія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/06/1055455939_0:156:3000:1844_1920x0_80_0_0_314b088e2d589e2f57ba4d6d27d480ef.jpg
МІНСК, 6 жні – Sputnik. У гонар кампазітара Ігара Лучанка на Усходніх могілках сталіцы ў пятніцу адкрылі помнік, паведамляе карэспандэнт Sputnik.Над бронзавым манументам працавалі тры майстры: скульптары Іван Місько і Аляксандр Фінскі, архітэктар Віктар Крамарэнка.Мастацкую задуму ўхвалілі ў Мінкульце, выбраўшы з дзевяці праектаў. Кампазітара ўвекавечылі ў абрамленні застылай нотнай фразы з песні "Мой родны кут". Пастамент мемарыяла ў цёплых светлых бардовых танах паўтарае абрысы раяля.На цырымоніі гучала музыка Ігара Лучанка ў выкананні харавога ансамбля "Канцэрціна", заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Уладзіслава Місевіча і спевака Аляксандра Саванца.Народнаму артысту Беларусі 6 жніўня споўнілася б 83 гады. Маэстра пайшоў з жыцця ў 2018 годзе.Творы майстра вядомыя многім пакаленням беларусаў. "Мой родны кут", "Спадчына", "Алеся", "Жураўлі на Палессе ляцяць", "Майскі вальс" - толькі частка знакавых работ кампазітара. Прыдуманай ім мелодыяй "Песні пра Мінск" адбівае час мінская ратуша.Таксама на Sputnik:
беларусь
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/06/1055455939_167:0:2834:2000_1920x0_80_0_0_807d4e62406920fd47df3d1386f86a2b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, мінск, кампазітар, помнік, ігар лучанок, цырымонія
беларусь, мінск, кампазітар, помнік, ігар лучанок, цырымонія
Помнік кампазітару Ігару Лучанку адкрылі ў Мінску
Цырымонія адбылася на Алеі славы Усходніх могілак у дзень нараджэння народнага артыста СССР і Беларусі.
МІНСК, 6 жні – Sputnik. У гонар кампазітара Ігара Лучанка на Усходніх могілках сталіцы ў пятніцу адкрылі помнік, паведамляе карэспандэнт Sputnik.
Над бронзавым манументам працавалі тры майстры: скульптары Іван Місько і Аляксандр Фінскі, архітэктар Віктар Крамарэнка.
Мастацкую задуму ўхвалілі ў Мінкульце, выбраўшы з дзевяці праектаў. Кампазітара ўвекавечылі ў абрамленні застылай нотнай фразы з песні "Мой родны кут". Пастамент мемарыяла ў цёплых светлых бардовых танах паўтарае абрысы раяля.
На цырымоніі гучала музыка Ігара Лучанка ў выкананні харавога ансамбля "Канцэрціна", заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Уладзіслава Місевіча і спевака Аляксандра Саванца.
Народнаму артысту Беларусі 6 жніўня споўнілася б 83 гады. Маэстра пайшоў з жыцця ў 2018 годзе.
Творы майстра вядомыя многім пакаленням беларусаў. "Мой родны кут", "Спадчына", "Алеся", "Жураўлі на Палессе ляцяць", "Майскі вальс" - толькі частка знакавых работ кампазітара. Прыдуманай ім мелодыяй "Песні пра Мінск" адбівае час мінская ратуша.
Лучанок у 80-гадовы юбілей: жывем, і нам за сваё жыццё не сорамна
Ігар Лучанок - рэдкія кадры з жыцця любімага кампазітара