https://bel.sputnik.by/20210806/skarbonka-almpyskay-zbornay-belarus-paponlasya-na-dva-medal-1055461453.html
Скарбонка алімпійскай зборнай Беларусі папоўнілася на два медалі
Скарбонка алімпійскай зборнай Беларусі папоўнілася на два медалі
Sputnik Беларусь
Сярэбраную і бронзавую ўзнагароды ў напружанай барацьбе прынеслі адпаведна Магамедхабіб Кадымагамедаў і Ванэса Каладзінская. 06.08.2021, Sputnik Беларусь
2021-08-06T16:24+0300
2021-08-06T16:24+0300
2021-08-06T16:24+0300
беларусь
токіа
медаль
летнія алімпійскія гульні ў токіа
ванэса каладзінская
магамедхабіб кадымагамедаў
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/06/1055456984_0:211:3265:2048_1920x0_80_0_0_f1a2e8fe125753a508be075524a9de6f.jpg
МІНСК, 6 жні – Sputnik. Беларускі барэц вольнага стылю (вагавая катэгорыя да 74 кг) Магамедхабіб Кадымагамедаў заваяваў сярэбраную ўзнагароду Токіа-2020, паведамляе Sputnik.У фінальнай схватцы супраць расіяніна Заурбека Сідакова прадстаўнік Беларусі прайграў з лікам 0:7.У 1/8 фіналу Кадымагамедаў быў мацней кубінца Хеандры Гарсон Кабалера (12:8). У чвэрцьфінале Магамедхабіб выйграў у аднаго з галоўных фаварытаў турніру - амерыканца Кайла Дэйка з ашаламляльным лікам 11:0. У паўфінале прадстаўнік Беларусі сустрэўся з італьянскім барцом кубінскага паходжання Франка Чаміса Маркесам і перамог яго з лікам 9:7.Другі прадстаўнік алімпійскай зборнай Беларусі Ванэса Каладзінская, якая выступае ў жаночай барацьбе ў вагавой катэгорыі да 53 кг, заваявала бронзавую ўзнагароду Алімпійскіх гульняў у Токіа. У сутычцы за трэцяе месца яна атрымала датэрміновую перамогу над амерыканкай Джакару Гвенішу Вінчэсцер.Перад сённяшнім паядынкам Ванэса перамагла ў паядынку 1/8 фіналу румынку Андрэа Ана з лікам 10:0, затым адолела спартсменку з Індыі Вінеш Вінеш з лікам 9:3. У сутычцы за выхад у фінал беларуска крыўдна прайграла кітаянцы Кін’ю Панг. Вёўшы ў ліку 2:0, Каладзінская ўпусціла перамогу за лічаныя секунды да заканчэння сутычкі.Алімпійскія прызёры атрымалі віншаванні Прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта (НАК) Беларусі Віктара Лукашэнкі, які адзначыў сур’ёзную працу і імкненне да перамогі беларускіх алімпійцаў.Нагадаем, раней сярэбраны медаль заваявала Ірына Курачкіна, якая выступіла ў барацьбе ў катэгорыі да 57 кг, трэцяе месца ў скачках у вышыню заняў беларускі лёгкаатлет Максім Недасекаў, а золата Алімпіяды прынёс батуціст Іван Літвіновіч.Чытайце таксама:
беларусь
токіа
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/06/1055456984_267:0:2998:2048_1920x0_80_0_0_0ceecf6ea8c0e24135a2437d105c3142.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, токіа, медаль, летнія алімпійскія гульні ў токіа, ванэса каладзінская, магамедхабіб кадымагамедаў
беларусь, токіа, медаль, летнія алімпійскія гульні ў токіа, ванэса каладзінская, магамедхабіб кадымагамедаў
Скарбонка алімпійскай зборнай Беларусі папоўнілася на два медалі
Сярэбраную і бронзавую ўзнагароды ў напружанай барацьбе прынеслі адпаведна Магамедхабіб Кадымагамедаў і Ванэса Каладзінская.
МІНСК, 6 жні – Sputnik. Беларускі барэц вольнага стылю (вагавая катэгорыя да 74 кг) Магамедхабіб Кадымагамедаў заваяваў сярэбраную ўзнагароду Токіа-2020, паведамляе Sputnik.
У фінальнай схватцы супраць расіяніна Заурбека Сідакова прадстаўнік Беларусі прайграў з лікам 0:7.
У 1/8 фіналу Кадымагамедаў быў мацней кубінца Хеандры Гарсон Кабалера (12:8). У чвэрцьфінале Магамедхабіб выйграў у аднаго з галоўных фаварытаў турніру - амерыканца Кайла Дэйка з ашаламляльным лікам 11:0. У паўфінале прадстаўнік Беларусі сустрэўся з італьянскім барцом кубінскага паходжання Франка Чаміса Маркесам і перамог яго з лікам 9:7.
Другі прадстаўнік алімпійскай зборнай Беларусі Ванэса Каладзінская, якая выступае ў жаночай барацьбе ў вагавой катэгорыі да 53 кг, заваявала бронзавую ўзнагароду Алімпійскіх гульняў у Токіа. У сутычцы за трэцяе месца яна атрымала датэрміновую перамогу над амерыканкай Джакару Гвенішу Вінчэсцер.
Перад сённяшнім паядынкам Ванэса перамагла ў паядынку 1/8 фіналу румынку Андрэа Ана з лікам 10:0, затым адолела спартсменку з Індыі Вінеш Вінеш з лікам 9:3. У сутычцы за выхад у фінал беларуска крыўдна прайграла кітаянцы Кін’ю Панг. Вёўшы ў ліку 2:0, Каладзінская ўпусціла перамогу за лічаныя секунды да заканчэння сутычкі.
Алімпійскія прызёры атрымалі віншаванні Прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта (НАК) Беларусі Віктара Лукашэнкі, які адзначыў сур’ёзную працу і імкненне да перамогі беларускіх алімпійцаў.
Нагадаем, раней сярэбраны медаль заваявала Ірына Курачкіна, якая выступіла ў барацьбе ў катэгорыі да 57 кг, трэцяе месца ў скачках у вышыню заняў беларускі лёгкаатлет Максім Недасекаў, а золата Алімпіяды прынёс батуціст Іван Літвіновіч.
Беларуска
Курачкіна выйграла срэбра Алімпіяды ў Токіа
Першы медаль: батуціст
Літвіновіч стаў чэмпіёнам Алімпійскіх гульняў