https://bel.sputnik.by/20210807/navalntsy--da-29s-yakoe-nadvore-budze-na-vykhadnykh-1055467532.html
Навальніцы і да +29°С: якое надвор'е будзе на выхадных
Навальніцы і да +29°С: якое надвор'е будзе на выхадных
Sputnik Беларусь
У Беларусь пасля працяглага перыяду анамальна высокіх тэмператур прыйшлі ападкі, з-за ўмоў надвор'я на суботу сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі. 07.08.2021, Sputnik Беларусь
2021-08-07T08:55+0300
2021-08-07T08:55+0300
2021-08-07T08:55+0300
надвор'е
беларусь
небяспека
выхадныя
навальніца
сіноптыкі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104128/49/1041284976_0:200:1920:1280_1920x0_80_0_0_7e4d497a375f80aaafefbea0c3befc8b.jpg
МІНСК, 7 жні – Sputnik. Навальніцы чакаюцца ў асобных раёнах Беларусі ў суботу, магчыма ўзмацненне ветру, яго парывы могуць дасягаць 15-18 м/с, пра гэта паведамілі ў Белгідрамеце.Надвор'е ў гэты выхадны дзень будзе вызначаць тылавая частка цыклону, які ссоўваецца на Латвію.Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Раніцай месцамі можа быць слабы туман. Днём слупок тэрмометра падымецца да +18 .. +24°С.З-за навальніц на суботу сіноптыкамі быў абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі.У нядзелю метэаралагічныя службы абяцаюць пераменную воблачнасць, пераважна без ападкаў. У заходняй частцы краіны днём магчымы кароткачасовыя дажджы і навальніцы.Слабы туман застанецца ў начны і ранішні час. Вецер умераны, аднак пры навальніцах - парывісты.Ноччу будзе халаднавата - ад +9°С да +16°С, днём тэмпература падымаецца да +23, максімальнай адзнакай стане +29°С.Нагадаем, што ў ліпені падчас ліўня і навальніцы пацярпелі чатыры чалавекі, адна дзяўчына загінула. Інцыдэнт адбыўся, калі маладыя людзі вырашылі схавацца пад дрэвам у час навальніцы. У дрэва трапіла маланка, усе, хто знаходзіўся пад ім, атрымалі траўмы.Як паводзіць сябе ў навальніцуРаней МНС дало парады грамадзянам Беларусі, як трэба сябе паводзіць пры навальніцах.Ратавальнікі нагадалі, што маланка б'е ў самую высокую кропку, таму на адкрытай мясцовасці нельга хавацца пад дрэвамі. Калі няма хованак, то трэба легчы на зямлю або прысесці ў сухую яму, угнуўшы галаву.Не рэкамендуецца таксама плаваць у вадаёмах, бегаць, ездзіць на роварах або матацыклах. Аўтамабілістам у навальніцу МНС рэкамендуе спыніцца і зачыніць вокны машыны, а таксама перачакаць непагадзь.Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104128/49/1041284976_107:0:1814:1280_1920x0_80_0_0_08840c261ecd6339bbd19bcbdd457088.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
надвор'е, беларусь, небяспека, выхадныя, навальніца, сіноптыкі
надвор'е, беларусь, небяспека, выхадныя, навальніца, сіноптыкі
Навальніцы і да +29°С: якое надвор'е будзе на выхадных
У Беларусь пасля працяглага перыяду анамальна высокіх тэмператур прыйшлі ападкі, з-за ўмоў надвор'я на суботу сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі.
МІНСК, 7 жні – Sputnik. Навальніцы чакаюцца ў асобных раёнах Беларусі ў суботу, магчыма ўзмацненне ветру, яго парывы могуць дасягаць 15-18 м/с, пра гэта паведамілі ў Белгідрамеце.
Надвор'е ў гэты выхадны дзень будзе вызначаць тылавая частка цыклону, які ссоўваецца на Латвію.
Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Раніцай месцамі можа быць слабы туман. Днём слупок тэрмометра падымецца да +18 .. +24°С.
З-за навальніц на суботу сіноптыкамі быў абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі.
У нядзелю метэаралагічныя службы абяцаюць пераменную воблачнасць, пераважна без ападкаў. У заходняй частцы краіны днём магчымы кароткачасовыя дажджы і навальніцы.
Слабы туман застанецца ў начны і ранішні час. Вецер умераны, аднак пры навальніцах - парывісты.
Ноччу будзе халаднавата - ад +9°С да +16°С, днём тэмпература падымаецца да +23, максімальнай адзнакай стане +29°С.
Нагадаем, што ў ліпені падчас ліўня і навальніцы пацярпелі чатыры чалавекі, адна дзяўчына загінула. Інцыдэнт адбыўся, калі маладыя людзі вырашылі схавацца пад дрэвам у час навальніцы. У дрэва трапіла маланка, усе, хто знаходзіўся пад ім, атрымалі траўмы.
Як паводзіць сябе ў навальніцу
Раней МНС дало парады грамадзянам Беларусі, як трэба сябе паводзіць пры навальніцах.
Ратавальнікі нагадалі, што маланка б'е ў самую высокую кропку, таму на адкрытай мясцовасці нельга хавацца пад дрэвамі. Калі няма хованак, то трэба легчы на зямлю або прысесці ў сухую яму, угнуўшы галаву.
Не рэкамендуецца таксама плаваць у вадаёмах, бегаць, ездзіць на роварах або матацыклах. Аўтамабілістам у навальніцу МНС рэкамендуе спыніцца і зачыніць вокны машыны, а таксама перачакаць непагадзь.
Паводка ў Германіі: прапалі без вестак 1 300 чалавек, загінулі 80