Праз год пасля выбараў: Лукашэнка правядзе сёння "Вялікую размову"
09:27 09.08.2021 (абноўлена: 10:23 09.08.2021)
© пресс-служба президента БеларусиПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
© пресс-служба президента Беларуси
Падпісацца
Да традыцыйнай прэс-канферэнцыі для журналістаў застаецца некалькі гадзін, прыняць удзел у мерапрыемстве рыхтуюцца больш за 300 чалавек.
МІНСК, 9 жні – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўпершыню за два гады правядзе сёння вялікую прэс-канферэнцыю для прадстаўнікоў сродкаў масавых інфармацый.
"Вялікая размова з прэзідэнтам", якая праводзілася ў 2017-м, 2018-м і 2019-м гадах, у 2020 годзе не адбылася - тады прэс-сакратар Наталля Эйсмант патлумачыла гэта шчыльным графікам кіраўніка дзяржавы.
У гэты раз удзельнікаў "Размовы" прыме зала Палаца Незалежнасці - роўна праз год пасля правядзення прэзідэнцкай кампаніі, якая вылілася ў палітычны крызіс.
Telegram-канал "Пул Першага", блізкі да прэс-службы кіраўніка дзяржавы, раней раскрыў асноўныя пытанні, якія плануецца абмеркаваць на сустрэчы:
змены ў Канстытуцыю;
вакцынацыя насельніцтва;
пытанні асабістага характару.
Напэўна Аляксандра Лукашэнку таксама чакаюць пытанні аб палітычным крызісе пасля выбараў, санкцыях і палітвязнях. Сам ён, цалкам магчыма, закране правальнае выступленне беларускіх спартсменаў на Алімпіядзе (усяго 7 медалёў, з іх 1 - залатая - Sputnik), супрацоўніцтва з Расіяй і маючыя адбыцца вайсковыя вучэнні "Захад-2021".
"Вялікая размова" пачнецца ў 11:00. Трансляцыя будзе ў эфіры беларускага ТБ, у Youtube, а таксама - на сайце Sputnik Беларусь.
Што было на традыцыйных прэс-канферэнцыях і што можна чакаць сёння - чытайце ў матэрыяле Sputnik.
Чытайце таксама:
Прэс-сакратар Лукашэнкі патлумачыла, навошта ён выйшаў з аўтаматам у жніўні 2020-га
Лукашэнка хоча ліквідаваць прыватныя структуры за адмову мець прафсаюзы
Лукашэнка актуалізаваў працэдуру пазбаўлення грамадзянства за экстрэмізм
Лукашэнка даручыў сілавікам закрыць "кожны метр мяжы"
Прэзідэнцкія выбары ў 2020 годзе маглі быць перанесены
Прэзідэнт выказаўся аб пустой медалёвай скарбонцы беларусаў на Алімпіядзе
Лукашэнка: кажуць, што ўлада людзей псуе, - гэта не да мяне
"Вялікая размова з прэзідэнтам" усё ж адбудзецца - 9 жніўня