https://bel.sputnik.by/20210811/u-plastok-na-kvasok--svyata-tradytsyynay-narodnay-stravy-1055574299.html
"У Пласток на квасок" – свята традыцыйнай народнай стравы
"У Пласток на квасок" – свята традыцыйнай народнай стравы
Sputnik Беларусь
Незвычайнае мясцовае свята адбылося ў вёсцы Пласток Любанскага раёна Мінскай вобласці на "Сядзібе Паўла i Марылі" - глядзiце ў фотастужцы. 11.08.2021, Sputnik Беларусь
2021-08-11T14:21+0300
2021-08-11T14:21+0300
2021-08-11T14:21+0300
фота
любань (беларусь)
беларуская кухня
свята
народныя традыцыі
традыцыйная кухня
стравы
фотастужка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/0b/1055571682_0:84:1600:984_1920x0_80_0_0_f3c3ee092018e1878dee91f7a13960ab.jpg
Глядзіце таксама:
любань (беларусь)
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/0b/1055571682_89:0:1512:1067_1920x0_80_0_0_f11993ffef69ccb2a780a2461ee49245.jpg Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
любань (беларусь), беларуская кухня, фото, свята, народныя традыцыі, традыцыйная кухня, стравы, фотастужка
любань (беларусь), беларуская кухня, фото, свята, народныя традыцыі, традыцыйная кухня, стравы, фотастужка
"У Пласток на квасок" – свята традыцыйнай народнай стравы Незвычайнае мясцовае свята адбылося ў вёсцы Пласток Любанскага раёна Мінскай вобласці на "Сядзібе Паўла i Марылі" - глядзiце ў фотастужцы.
© Sputnik / Альфред Микус Як аб'яднаць жыхароў беларускай вёскі? Як даць адчуць нашым старым, што яны жывыя і патрэбныя? Дзе паслухаць іх апавяданні і народныя песні, у якіх уся глыбіня нашай гісторыі?
Як аб'яднаць жыхароў беларускай вёскі? Як даць адчуць нашым старым, што яны жывыя і патрэбныя? Дзе паслухаць іх апавяданні і народныя песні, у якіх уся глыбіня нашай гісторыі?
© Sputnik / Альфред Микус Дзеля гэтага самі мясцовыя жыхары, зацікаўленыя ў развіцці сваёй вёскі, пад кіраўніцтвам Сяргея Выскваркі - этнахарэографа, кіраўніка фальклорнага ансамбля "Верабейкі" з Любані арганізоўваюць сабе ўжо чацвёрты год запар свята-фестываль "У Пласток на квасок" - свята традыцыйнай народнай стравы".
Дзеля гэтага самі мясцовыя жыхары, зацікаўленыя ў развіцці сваёй вёскі, пад кіраўніцтвам Сяргея Выскваркі - этнахарэографа, кіраўніка фальклорнага ансамбля "Верабейкі" з Любані арганізоўваюць сабе ўжо чацвёрты год запар свята-фестываль "У Пласток на квасок" - свята традыцыйнай народнай стравы".
© Sputnik / Альфред Микус У гэтым годзе свята адбылося ў нядзелю 8 жніўня ў вёсцы Пласток Любанскага раёна Мінскай вобласці на "Сядзібе Паўла i Марылі", у якой раней жылі прадзеды Сяргея Выскваркі.
У гэтым годзе свята адбылося ў нядзелю 8 жніўня ў вёсцы Пласток Любанскага раёна Мінскай вобласці на "Сядзібе Паўла i Марылі", у якой раней жылі прадзеды Сяргея Выскваркі.
© Sputnik / Альфред Микус Свята пачалося з тэматычнага шэсця.
Свята пачалося з тэматычнага шэсця.
© Sputnik / Альфред Микус Чатыры старэйшыя носьбіткі мясцовых кулінарных традыцый падрыхтавалі дэгустацыю-конкурс мясцовага прадукту "Квас з прыкрасамі".
Чатыры старэйшыя носьбіткі мясцовых кулінарных традыцый падрыхтавалі дэгустацыю-конкурс мясцовага прадукту "Квас з прыкрасамі".
© Sputnik / Альфред Микус Амаль кулінарным брэндам дадзенай мясцовасці з'яўляецца такі своеасаблівы гарачы грыбны суп: ён рыхтуецца на бочкавым капусным расоле з дадаткам пярлоўкі і сушаных грыбоў у печы.
Амаль кулінарным брэндам дадзенай мясцовасці з'яўляецца такі своеасаблівы гарачы грыбны суп: ён рыхтуецца на бочкавым капусным расоле з дадаткам пярлоўкі і сушаных грыбоў у печы.
© Sputnik / Альфред Микус Хтосьці дадае крыху капусты, хтосьці мяса, хтосьці рыбы або гатуе посны суп.
Хтосьці дадае крыху капусты, хтосьці мяса, хтосьці рыбы або гатуе посны суп.
© Sputnik / Альфред Микус Густ атрымліваецца такі своеасаблівы - квасны, рэзкавата-кіслы і вельмі смачны!
Густ атрымліваецца такі своеасаблівы - квасны, рэзкавата-кіслы і вельмі смачны!
© Sputnik / Альфред Микус На вялікіх сталах пяць мясцовых гаспадынь (Раіса Мікалаеўна Кагадоўская, Аляксандра Мікалаеўна Кісялёва, Вольга Паўлаўна Глазун, Валянціна Аляксандраўна Янкоўская, Ніна Уладзіміраўна Маладзянава) падрыхтавалі чыгуны дадзенага "квасу" - кожная па сваім рэцэпце. У гэтым годзе на чале журы была этнограф Ларыса Мятлеўская.
На вялікіх сталах пяць мясцовых гаспадынь (Раіса Мікалаеўна Кагадоўская, Аляксандра Мікалаеўна Кісялёва, Вольга Паўлаўна Глазун, Валянціна Аляксандраўна Янкоўская, Ніна Уладзіміраўна Маладзянава) падрыхтавалі чыгуны дадзенага "квасу" - кожная па сваім рэцэпце. У гэтым годзе на чале журы была этнограф Ларыса Мятлеўская.
© Sputnik / Альфред Микус Усе былі проста ў захапленні ад пачастунка. Пераможцу не абралі - ўзнагародзілі ўсіх.
Усе былі проста ў захапленні ад пачастунка. Пераможцу не абралі - ўзнагародзілі ўсіх.
© Sputnik / Альфред Микус Былi i блiны - галоўны пачастунак для дзяцей.
Былi i блiны - галоўны пачастунак для дзяцей.
© Sputnik / Альфред Микус Потым выступалi сябры - фальклорныя калектывы Любанскага раёна.
Потым выступалi сябры - фальклорныя калектывы Любанскага раёна.
© Sputnik / Альфред Микус Фальклорны гурт "Беражніца" ст. Пласток, "Чуткі" ст. Камуна, "Напарачка" Любань, "Павалякі" ст. Обчын, вакальны гурт "Любанскі гармонік".
Фальклорны гурт "Беражніца" ст. Пласток, "Чуткі" ст. Камуна, "Напарачка" Любань, "Павалякі" ст. Обчын, вакальны гурт "Любанскі гармонік".
© Sputnik / Альфред Микус И ўсё гэта пад музычным суправаджэннем прыгожага дуэта любанскіх музыкаў Васіля Семашкевіча і Мікалая Юнiцкага.
И ўсё гэта пад музычным суправаджэннем прыгожага дуэта любанскіх музыкаў Васіля Семашкевіча і Мікалая Юнiцкага.
© Sputnik / Альфред Микус "Танцы пад гармонiк" - вечарынка на вясковай вулiцы.
"Танцы пад гармонiк" - вечарынка на вясковай вулiцы.
© Sputnik / Альфред Микус Да вечара жыхары вёскі святкавалi фэст "У Пласток на квасок".
Да вечара жыхары вёскі святкавалi фэст "У Пласток на квасок".
Будзе хлеб - будуць i песнi.
Свята новага хлеба