https://bel.sputnik.by/20210816/sud-adprav-stsyapana-latypava-na-85-gado-u-kalonyu-zmotsnenaga-rezhymu-1055703337.html
Суд адправіў Сцяпана Латыпава на 8.5 гадоў у калонію ўзмоцненага рэжыму
Суд адправіў Сцяпана Латыпава на 8.5 гадоў у калонію ўзмоцненага рэжыму
Sputnik Беларусь
Прысуд, абвешчаны судом першай інстанцыі, неканчатковы і можа быць абскарджаны ва ўстаноўленым парадку. 16.08.2021, Sputnik Беларусь
2021-08-16T16:53+0300
2021-08-16T16:53+0300
2021-08-16T16:53+0300
пратэсты
затрыманне
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101530/49/1015304944_0:256:3001:1944_1920x0_80_0_0_34c197c4dfbb24456e1951707ad4b602.jpg
МІНСК, 16 жні - Sputnik. Суд Савецкага раёна Мінска абвясціў абвінаваўчы прысуд мінчаніну Сцяпану Латыпаву, якога судзілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса - за махлярства ў асабліва буйным памеры, грубае парушэнне парадку і супраціў міліцыі.Латыпаў вядомы тым, што ў пачатку чэрвеня на адным з першых судовых пасяджэнняў па сваёй справе параніў сябе ў вобласць шыі шарыкавай ручкай.У панядзелак суд Савецкага раёна прыгаварыў Латыпава да 8 гадоў і шасці месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму. Абвінавачаны віну не прызнаў. Вынесены прысуд неканчатковы і можа быць абскарджаны ў судзе вышэйшай інстанцыі.За што быў асуджаны ЛатыпаўЛатыпаў быў затрыманы ў верасні 2020 года ў двары, калі ён спрабаваў перашкодзіць зафарбаваць мурал з дыджэямі, за парушэнне парадку і непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі. Яму было прад'яўленае абвінавачванне па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: махлярства ў асабліва буйным памеры (частка 4 артыкула 209 КК), грубае парушэнне парадку (часткі 1 і 2 артыкула 342 КК) і супраціў міліцыянту (частка 2 артыкула 363 КК).Як раней паведамляў СК, Латыпава абвінавацілі ў тым, што, з'яўляючыся дырэктарам і бухгалтарам прадпрыемства "Беларбо" з красавіка 2019 года па верасень 2020 г-га пад выглядам ажыццяўлення законнай дзейнасці, шляхам падману і ўвядзення ў зман завалодаў грашовымі сродкамі 16 юрыдычных асоб на агульную суму больш 123 тысячы рублёў.Яму таксама было прад'яўлена абвінавачванне ў тым, што размяшчаў заклікі ў Telegram-каналах да дзеянняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, аб'яднаў людзей у супольнасць пад назвай "Плошча пераменаў", падтрымліваў іх матэрыяльна і маральна, у выніку дзеянняў гэтых людзей была парушаная праца транспарту, грамадскіх арганізацый.Акрамя гэтага, 15 верасня 2020 года знаходзячыся па вуліцы Чарвякова ў горадзе Мінску, пры затрыманні Латыпаў аказаў актыўны супраціў супрацоўнікам міліцыі, спалучаны з ужываннем гвалту.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101530/49/1015304944_123:0:2798:2006_1920x0_80_0_0_46eb3dd85770aeff25ed2e837fbf7899.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
пратэсты, затрыманне
Суд адправіў Сцяпана Латыпава на 8.5 гадоў у калонію ўзмоцненага рэжыму
Прысуд, абвешчаны судом першай інстанцыі, неканчатковы і можа быць абскарджаны ва ўстаноўленым парадку.
МІНСК, 16 жні - Sputnik. Суд Савецкага раёна Мінска абвясціў абвінаваўчы прысуд мінчаніну Сцяпану Латыпаву, якога судзілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса - за махлярства ў асабліва буйным памеры, грубае парушэнне парадку і супраціў міліцыі.
Латыпаў вядомы тым, што ў пачатку чэрвеня на адным з першых судовых пасяджэнняў па сваёй справе параніў сябе ў вобласць шыі шарыкавай ручкай.
У панядзелак суд Савецкага раёна прыгаварыў Латыпава да 8 гадоў і шасці месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму. Абвінавачаны віну не прызнаў. Вынесены прысуд неканчатковы і можа быць абскарджаны ў судзе вышэйшай інстанцыі.
За што быў асуджаны Латыпаў
Латыпаў быў затрыманы ў верасні 2020 года ў двары, калі ён спрабаваў перашкодзіць зафарбаваць мурал з дыджэямі, за парушэнне парадку і непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі. Яму было прад'яўленае абвінавачванне па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: махлярства ў асабліва буйным памеры (частка 4 артыкула 209 КК), грубае парушэнне парадку (часткі 1 і 2 артыкула 342 КК) і супраціў міліцыянту (частка 2 артыкула 363 КК).
Як раней паведамляў СК, Латыпава абвінавацілі ў тым, што, з'яўляючыся дырэктарам і бухгалтарам прадпрыемства "Беларбо" з красавіка 2019 года па верасень 2020 г-га пад выглядам ажыццяўлення законнай дзейнасці, шляхам падману і ўвядзення ў зман завалодаў грашовымі сродкамі 16 юрыдычных асоб на агульную суму больш 123 тысячы рублёў.
Яму таксама было прад'яўлена абвінавачванне ў тым, што размяшчаў заклікі ў Telegram-каналах да дзеянняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, аб'яднаў людзей у супольнасць пад назвай "Плошча пераменаў", падтрымліваў іх матэрыяльна і маральна, у выніку дзеянняў гэтых людзей была парушаная праца транспарту, грамадскіх арганізацый.
Акрамя гэтага, 15 верасня 2020 года знаходзячыся па вуліцы Чарвякова ў горадзе Мінску, пры затрыманні Латыпаў аказаў актыўны супраціў супрацоўнікам міліцыі, спалучаны з ужываннем гвалту.
Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі
Андрэй Дзмітрыеў знаходзіцца на волі
Аляксей Кудзін атрымаў 2,5 гады калоніі
Вярхоўны суд Беларусі
прыгаварыў Бабарыку да 14 гадоў пазбаўлення волі