https://bel.sputnik.by/20210818/navalntsy--grad-shtarmavoe-papyaredzhanne-abyalena--belarus-na-chatsver-1055765320.html
Навальніцы і град: штармавое папярэджанне аб'яўлена ў Беларусі на чацвер
Навальніцы і град: штармавое папярэджанне аб'яўлена ў Беларусі на чацвер
Sputnik Беларусь
Магутны лівень з навальніцай, маланкай і моцным ветрам абрынуліся на цэнтральны рэгіён краіны ў аўторак і прынеслі мноства разбурэнняў, сіноптыкі кажуць, што... 18.08.2021, Sputnik Беларусь
2021-08-18T16:50+0300
2021-08-18T16:50+0300
2021-08-18T16:50+0300
надвор'е
прырода
навальніца
штармавое папярэджанне
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/07/0f/1045166852_0:188:1920:1268_1920x0_80_0_0_18061db5fa4c950a07bb106959b43100.jpg
МІНСК, 18 жні - Sputnik. Сіноптыкі абвясцілі ў чацвер у Беларусі жоўты ўзровень небяспекі з-за навальніц і парывістага ветру, паведаміў Белгідрамет.Асноўны ўдар стыхіі ў чацвер чакаецца днём - навальніцы і ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 метраў у секунду. Жоўты ўзровень небяспекі значыць, што надвор'е патэнцыйна небяспечна для асобных відаў сацыяльна-эканамічнай дзейнасці.У цэлым у чацвер надвор'е будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі днём па паўночным захадзе краіны адаб'ецца ўплыў няўстойлівых паветраных мас. Тэмпература паветра ўначы складзе +7 .. +13°С, а днём слупок тэрмометра пакажа ад +18°С па паўночным захадзе да +25°С па паўднёвым усходзе рэспублікі.Удар стыхііУ цэнтральны рэгіён рэспублікі і, у тым ліку, Мінск у аўторак прыйшла непагадзь. Парывісты вецер знёс велізарны навес гандлёвых шэрагаў на тэрыторыі ГД "Ждановічы". Пацярпелі два чалавекі, у тым ліку дзіця, іх адвезлі ў бальніцу. Следчыя агледзелі месца здарэння, будуць прызначаны экспертызы.Толькі ў Мінскай вобласці ратавальнікі больш за 30 разоў выязджалі на распілоўку. А ў сталічным раёне дрэва ўпала на пенсіянера: мужчыну выратавалі мясцовыя жыхары і дапамаглі дабрацца да шпіталю. Акрамя таго, наймагутны вецер знёс дахі 32 жылых дамоў і 23 сельскагаспадарчых будынкаў. Таксама ўдар стыхіі прыйшоўся і па іншых абласцях.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/07/0f/1045166852_0:8:1920:1448_1920x0_80_0_0_cff608ca2594201b3c7fbf78f9de5455.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
надвор'е, прырода, навальніца, штармавое папярэджанне
надвор'е, прырода, навальніца, штармавое папярэджанне
Навальніцы і град: штармавое папярэджанне аб'яўлена ў Беларусі на чацвер
Магутны лівень з навальніцай, маланкай і моцным ветрам абрынуліся на цэнтральны рэгіён краіны ў аўторак і прынеслі мноства разбурэнняў, сіноптыкі кажуць, што расслабляцца рана.
МІНСК, 18 жні - Sputnik. Сіноптыкі абвясцілі ў чацвер у Беларусі жоўты ўзровень небяспекі з-за навальніц і парывістага ветру, паведаміў Белгідрамет.
Асноўны ўдар стыхіі ў чацвер чакаецца днём - навальніцы і ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 метраў у секунду. Жоўты ўзровень небяспекі значыць, што надвор'е патэнцыйна небяспечна для асобных відаў сацыяльна-эканамічнай дзейнасці.
У цэлым у чацвер надвор'е будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі днём па паўночным захадзе краіны адаб'ецца ўплыў няўстойлівых паветраных мас. Тэмпература паветра ўначы складзе +7 .. +13°С, а днём слупок тэрмометра пакажа ад +18°С па паўночным захадзе да +25°С па паўднёвым усходзе рэспублікі.
У цэнтральны рэгіён рэспублікі і, у тым ліку, Мінск у аўторак прыйшла непагадзь. Парывісты вецер знёс велізарны навес гандлёвых шэрагаў на тэрыторыі ГД "Ждановічы". Пацярпелі два чалавекі, у тым ліку дзіця, іх адвезлі ў бальніцу. Следчыя агледзелі месца здарэння, будуць прызначаны экспертызы.
Толькі ў Мінскай вобласці ратавальнікі больш за 30 разоў выязджалі на распілоўку. А ў сталічным раёне дрэва ўпала на пенсіянера: мужчыну выратавалі мясцовыя жыхары і дапамаглі дабрацца да шпіталю. Акрамя таго, наймагутны вецер знёс дахі 32 жылых дамоў і 23 сельскагаспадарчых будынкаў. Таксама ўдар стыхіі прыйшоўся і па іншых абласцях.
Насельнікі заапарка ратуюцца ад спёкі пры дапамозе ледзяных "тартоў"
Выратаванне тапельца вачыма відавочцы - відэа
Тэмпературны рэкорд самага гарачага чэрвеня зноў пабіты ў Беларусі