https://bel.sputnik.by/20210827/tumany--dazhdzhy-yakoe-nadvore-budze--aposhnya-vykhadnyya-leta-1056005117.html
Туманы і дажджы: якое надвор'е будзе ў апошнія выхадныя лета
Туманы і дажджы: якое надвор'е будзе ў апошнія выхадныя лета
Sputnik Беларусь
Лета, якое адзначылася ў Беларусі анамальнымі тэмпературамі і багаццем штармавых папярэджанняў, сканчаецца досыць прахалодным жніўнем, аднак у апошнія дні зноў... 27.08.2021, Sputnik Беларусь
2021-08-27T15:15+0300
2021-08-27T15:15+0300
2021-08-27T15:15+0300
надвор'е
дождж
туман
прырода
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/1b/1056003505_0:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_104b991bdb97eb2cb0a9fd67e0e60a9a.jpg
МІНСК, 27 жні - Sputnik. Аранжавы ўзровень небяспекі з-за туману абвешчаны на суботу, пра гэта паведамілі ў Белгідраметцэнтры.На будучых выхадных у Беларусі ўсталюецца неспякотнае, воблачнае з праясненнямі надвор'е.У суботу, 28 жніўня, па большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы, якія будуць суправаджацца парывістым ветрам.Ноччу і раніцай слабы туман. Ноччу слупок тэрмометра можа апусціцца да +9 .. +15°С, у дзённы час будзе ад +16 да +21°С.У нядзелю дажджы і навальніцы захаваюцца, застанецца і туман - у начны і ранішні час. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +7 .. +13°С, максімальная днём +16 .. +23°С, у паўднёва-ўсходніх раёнах месцамі можа падняцца да +25°С.У гэты дзень з тэрыторыі Украіны пачнуць ссоўвацца франтальныя раздзелы, якія прынясуць больш цёплыя паветраныя масы паўднёвага паходжання. Па гэтай прычыне ўжо ў панядзелак, 30 жніўня, сіноптыкі абяцаюць пацяпленне, хоць дажджы і навальніцы ўсё роўна захаваюцца.Чакаецца, што тэмпература ўначы будзе вагацца ў межах +10 .. +16°С, у дзённы час будзе ад +16 да +23°С, месцамі паветра можа прагрэцца да +27 .. +29°С.З-за навальніц і дажджоў, якія змянілі ліпеньскую анамальную спякоту, сіноптыкі досыць часта абвяшчаюць штармавыя папярэджанні. Аранжавы ўзровень небяспекі азначае, што ёсць верагоднасць стыхійных бедстваў.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/1b/1056003505_161:0:1808:1235_1920x0_80_0_0_cea3f5668007e5cd54d572c9ecd3be7b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
надвор'е, дождж, туман, прырода
надвор'е, дождж, туман, прырода
Туманы і дажджы: якое надвор'е будзе ў апошнія выхадныя лета
Лета, якое адзначылася ў Беларусі анамальнымі тэмпературамі і багаццем штармавых папярэджанняў, сканчаецца досыць прахалодным жніўнем, аднак у апошнія дні зноў можа быць да + 29°С.
МІНСК, 27 жні - Sputnik. Аранжавы ўзровень небяспекі з-за туману абвешчаны на суботу, пра гэта паведамілі ў Белгідраметцэнтры.
На будучых выхадных у Беларусі ўсталюецца неспякотнае, воблачнае з праясненнямі надвор'е.
У суботу, 28 жніўня, па большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы, якія будуць суправаджацца парывістым ветрам.
Ноччу і раніцай слабы туман. Ноччу слупок тэрмометра можа апусціцца да +9 .. +15°С, у дзённы час будзе ад +16 да +21°С.
У нядзелю дажджы і навальніцы захаваюцца, застанецца і туман - у начны і ранішні час. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +7 .. +13°С, максімальная днём +16 .. +23°С, у паўднёва-ўсходніх раёнах месцамі можа падняцца да +25°С.
У гэты дзень з тэрыторыі Украіны пачнуць ссоўвацца франтальныя раздзелы, якія прынясуць больш цёплыя паветраныя масы паўднёвага паходжання. Па гэтай прычыне ўжо ў панядзелак, 30 жніўня, сіноптыкі абяцаюць пацяпленне, хоць дажджы і навальніцы ўсё роўна захаваюцца.
Чакаецца, што тэмпература ўначы будзе вагацца ў межах +10 .. +16°С, у дзённы час будзе ад +16 да +23°С, месцамі паветра можа прагрэцца да +27 .. +29°С.
З-за навальніц і дажджоў, якія змянілі ліпеньскую анамальную спякоту, сіноптыкі досыць часта абвяшчаюць штармавыя папярэджанні. Аранжавы ўзровень небяспекі азначае, што ёсць верагоднасць стыхійных бедстваў.
Як
навальніца прыйшла ў Мінск і што пасля сябе пакінула
Парахавая бочка: навукоўцы папярэдзілі пра катастрофу на Зямлі
Разбітыя машыны, паваленыя дрэвы: МНС паказала
наступствы навальніцы ў Бабруйску