https://bel.sputnik.by/20210901/kosht-romngu-pamzh-belarussyu--rasyay-stane-menshym-1056109111.html
Кошт роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй стане меншым
Кошт роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй стане меншым
Sputnik Беларусь
Пасля доследнай эксплуатацыі каналаў сувязі, якая праводзілася амаль год, зніжаныя тарыфы ўвядуць на пастаяннай аснове. 01.09.2021, Sputnik Беларусь
2021-09-01T12:20+0300
2021-09-01T12:20+0300
2021-09-01T12:20+0300
беларусь
расія
роўмінг
саюзная дзяржава беларусі і расіі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104468/06/1044680685_0:161:3071:1888_1920x0_80_0_0_c270858edfa99bf2e26bc71621e9a5a0.jpg
МІНСК, 1 вер - Sputnik. Беларусь і Расія з 1 верасня пераходзяць на "камфортныя" зніжаныя тарыфы для роўмінгавых абанентаў.Дадзенае рашэнне было агучана ў жніўні па выніках пасяджэння Групы высокага ўзроўню Савета міністраў Саюзнай дзяржавы, якое прайшло ў анлайн-фармаце.Апошнія дзесяць месяцаў аператары сувязі дзвюх краін у тэставым рэжыме ўжывалі новую тарыфікацыю ў роўмінгу: стаўка інтэрканекта знізілася з 30 да 1,5 цэнта за хвіліну.Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў адзначыў, што дамоўленасці аб больш танным роўмінгу кажуць пра гатоўнасць Мінска і Масквы вырашаць складаныя пытанні. Чыноўнік таксама падкрэсліваў, што з восені тарыфы будуць у шэсць-сем разоў меншыя за тыя, што былі некалькі гадоў таму.Саюзны роўмінгПраца па адмене роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы вядзецца ўжо некалькі гадоў. У снежні 2019 года была падпісана "Дарожная карта" па рэалізацыі рэзалюцыі Вышэйшага дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы ад 30 чэрвеня 2017 года ў пытанні аб адмене роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы.Па планах, плату за ўваходныя званкі ў роўмінгу павінны былі адмяніць не пазней за верасень 2020 года, але тэрміны змясціліся. У красавіку ў пасольстве Беларусі ў Маскве заявілі, што цалкам адмяніць роўмінг збіраюцца з 2022 года.У Мінсувязі РБ у траўні ўдакладнялі, што для вырашэння пытання краінам трэба дапрацаваць сістэмы барацьбы з тэлефонным махлярствам.Чытайце таксама:
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104468/06/1044680685_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_3d213b029593be810f227dc9e1fbab0e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, расія, роўмінг
Кошт роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй стане меншым
Пасля доследнай эксплуатацыі каналаў сувязі, якая праводзілася амаль год, зніжаныя тарыфы ўвядуць на пастаяннай аснове.
МІНСК, 1 вер - Sputnik. Беларусь і Расія з 1 верасня пераходзяць на "камфортныя" зніжаныя тарыфы для роўмінгавых абанентаў.
Дадзенае рашэнне было агучана ў жніўні па выніках пасяджэння Групы высокага ўзроўню Савета міністраў Саюзнай дзяржавы, якое прайшло ў анлайн-фармаце.
"У ходзе пасяджэння дасягнута дамоўленасць аб заканчэнні доследнай эксплуатацыі каналаў сувязі ва ўмовах зніжэння ставак інтэрканекта на роўмінгавы трафік на прасторы Саюзнай дзяржавы і пачатку прымянення камфортных тарыфаў для роўмінгавых абанентаў Беларусі і Расіі з 1 верасня 2021 года на пастаяннай аснове", - падвяло вынікі беларускае пасольства у Маскве.
Апошнія дзесяць месяцаў аператары сувязі дзвюх краін у тэставым рэжыме ўжывалі новую тарыфікацыю ў роўмінгу: стаўка інтэрканекта знізілася з 30 да 1,5 цэнта за хвіліну.
Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў адзначыў, што дамоўленасці аб больш танным роўмінгу кажуць пра гатоўнасць Мінска і Масквы вырашаць складаныя пытанні. Чыноўнік таксама падкрэсліваў, што з восені тарыфы будуць у шэсць-сем разоў меншыя за тыя, што былі некалькі гадоў таму.
Праца па адмене роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы вядзецца ўжо некалькі гадоў. У снежні 2019 года была падпісана "Дарожная карта" па рэалізацыі рэзалюцыі Вышэйшага дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы ад 30 чэрвеня 2017 года ў пытанні аб адмене роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы.
Па планах, плату за ўваходныя званкі ў роўмінгу павінны былі адмяніць не пазней за верасень 2020 года, але тэрміны змясціліся. У красавіку ў пасольстве Беларусі ў Маскве заявілі, што цалкам адмяніць роўмінг збіраюцца з 2022 года.
У Мінсувязі РБ у траўні ўдакладнялі, што для вырашэння пытання краінам трэба дапрацаваць сістэмы барацьбы з тэлефонным махлярствам.
Што зменіцца
з 1 верасня: новы навучальны год, пенсіі і ID-карты
Мінск і Масква канчаткова ўзгаднілі
пытанне па роўмінгуПасольства Беларусі ў Расіі назвала тэрміны адмены роўмінгу паміж краінамі