Што зменіцца з 1 верасня: новы навучальны год, пенсіі і ID-карты

© PixabayКаляндар
Каляндар - Sputnik Беларусь, 1920, 30.08.2021
Падпісацца
Верасень нясе беларусам даволі шмат навін. Школьнікі пасля доўгіх летніх канікул пойдуць вучыцца (з гэтага года яшчэ патрыятызму і духоўна-маральнай культуры), пажылым пералічаць пенсіі, а МУС пачне выдаваць грамадзянам доўгачаканыя біяметрычныя пашпарты.
У кожнага жыхара краіны замест папяровага сіняга пашпарта з'явяцца біяметрычныя, а таксама пластыкавыя ID-карты з мікрасхемай, куды будуць загружаны ўсе асабістыя дадзеныя - фота, адбіткі пальцаў, дата нараджэння, месца жыхарства.
Зрэшты, і акрамя пашпартоў у беларусаў будзе шмат іншых клопатаў. Sputnik падрыхтаваў агляд асноўных змяненняў першага месяца восені.

Новы навучальны год

Ужо ў сераду вучні пойдуць у школы. Першы ўрок правядуць на тэму адзінства беларускага народа. У гэтым годзе, дарэчы, школьнікаў чакае шмат навін.
Да прыкладу, з 1 верасня ў школах зноў з'явяцца ваенрукі. Па сутнасці, яны будуць адказваць за падрыхтоўку хлопчыкаў да арміі. Акрамя таго, у некаторых навучальных установах стануць працаваць святары - яны будуць выкладаць факультатыў "Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму".
Таксама ў мінскіх школах да пачатку новага навучальнага года ўстанавілі турнікеты і відэакамеры. Акрамя ўсяго іншага, у 100 школах Мінска з'явяцца смарт-буфеты, купіць сасіску ў цесце або булачку у якіх можна будзе па QR-коду.
Падрасла плата за школьныя падручнікі: у новым навучальным годзе іх карыстанне будзе каштаваць даражэй на 1 рубель, і гэтаму ёсць прычына. А 11-класнікі ў 2021/2022 годзе пяройдуць на абноўленую праграму навучання.

Пенсіі пералічаць

З 1-га чысла беларускім пенсіянерам пералічаць пенсіі. Гэта звязана з ростам сярэдняй зарплаты па краіне. Працоўныя пенсіі павінны вырасці на 7%, грошы вылучаць з ФСАН. Апошні раз памер гэтых сацыяльных выплат змянялі 9 месяцаў таму, 1 снежня 2020-га. Цяпер сярэдняя пенсія па ўзросце ў Беларусі складае 512,78 рублёў ($203 па сённяшнім курсе Нацбанка).
А мы ўспомнілі, калі ў краіне завершыцца пенсійная рэформа, і колькі да 2025 года будзе складаць мінімальны працоўны стаж для таго, каб атрымаць у старасці права на выплаты.

Роўмінг нарэшце адменяць?

Пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка раней паведаміў, што Мінск і Масква канчаткова ўзгаднілі пытанне па роўмінгу. Гэтае пытанне абедзве дзяржавы абмяркоўвалі больш за чатыры гады, і толькі цяпер змаглі прыйсці да пэўнага рашэння. Калі ўсё пойдзе па плане, новыя тарыфы на мабільную сувязь у Саюзнай дзяржаве павінны запрацаваць з пачатку восені.

Можна рабіць ID-карты

З 1 верасня ў Беларусі пачнуць выдаваць біяметрычныя пашпарты і ID-карты. Яны заменяць стандартныя папяровыя і спатрэбяцца для паездак за мяжу. Карту беларусам выдадуць за 1,5 базавай велічыні (43,5 рубля), біяметрычны пашпарпт - за 2 базавыя велічыні (58 рублёў).
Мяняць старыя пашпарты на новыя біяметрычныя зусім не абавязкова - справа гэта абсалютна добраахвотная. Аднак плюс новых пашпартоў у тым, што можна атрымаць адразу два пашпарты: адзін, да прыкладу, аддаць на візу, другі - выкарыстоўваць для паездкі за мяжу.
Атрымаць ID-карту і біяметрычны пашпарт можна будзе ў падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі па месцы жыхарства. Дакументы новага ўзору будуць рабіцца ў два разы хутчэй, чым цяперашні пашпарт. Максімальны тэрмін - 15 дзён, аператыўны - 5.

Цэны на паркоўкі павышаюцца

У Мінску павышаюцца тарыфы на паслугі па захоўванні транспарту на аўтастаянках. Пакідаць легкавыя аўтамабілі з дапушчальнай масай да 3,5 тон уключна стане даражэй на 2 рублі - з 1 верасня месячнае захоўванне будзе каштаваць 42 рублі для фізічных асоб, для юрыдычных асоб - 46 рублёў. Цэны будуць дзейнічаць для ўсіх 106 платных парковак.

Тры тарыфа камуналкі пачнуць лічыць па-новаму

Плата за абслугоўванне ліфтаў, уборку пад'езда і святло ў ім з новага месяца будуць лічыць не па колькасці зарэгістраваных у кватэры чалавек, а зыходзячы з яе плошчы. У міністэрстве ЖКГ лічаць, што гэта больш справядлівы спосаб спаганяць плату з уласнікаў. Да прыкладу, тарыф за карыстанне ліфтам складзе 0,0584 рубля за 1 "квадрат". Калі вы ўладальнік 60-метровай кватэры, плаціць штомесяц давядзецца 3,504 рубля.

Купіць дом за 1 базавую

У верасні ўступае ў сілу прэзідэнцкі ўказ аб адчужэнні жылых дамоў у сельскай мясцовасці. Цяпер пустуючыя хаты мясцовыя выканкамы змогуць прадаваць на аўкцыёнах, а ў выпадку патрэбы - зносіць без распрацоўкі праектнай дакументацыі. Кошт такіх дамоў на таргах, калі не будзе іншых пакупнікоў, будзе раўняцца 1 базавай - 29 рублям. Аднак купіць заброшку ў Мінску і абласных цэнтрах не атрымаецца.

Кітай паставіць у Беларусь чарговую партыю вакцыны

У пачатку верасня ў нашу краіну прыбудзе мільён доз кітайскай вакцыны ад кампаніі Sinopharm. Крыху пазней у краіну паступіць яшчэ 500 тысяч доз вакцыны ў выглядзе "гуманітаркі". Зараз у Беларусі можна прышчапіцца толькі двума відамі вакцын ад каронавіруса - кітайскай Sinopharm і расійскай "Спутник V".

Цыгарэты даражэюць

Беларускія вытворцы і імпарцёры штомесяц паднімаюць кошт на некаторыя маркі тытунёвых вырабаў, не зменіцца сітуацыя і ў гэты раз. Больш за ўсё падаражэюць "гламурныя" Dove - Gold Superslims, Platinum Superslims, Silver Superslims - на 12 капеек. Серыя "кампакт" гэтых жа цыгарэт, а таксама Platinum King Size Edition і Silver King Size Edition - на 13 капеек. Акрамя таго, на 10 капеек падаражэюць некаторыя віды Monte Carlo, Camel, Winston, Sobranie і іншыя маркі.

Новыя авіямаршруты

Гэтай восенню беларусы змогуць адпачыць не толькі ў Егіпце, Турцыі, Грузіі ці Расіі. З 3 верасня можна паляцець чартарам у Іарданію. Для ўезду неабходны сертыфікат аб вакцынацыі ад COVID-19 ці адмоўны ПЦР. Акрамя таго, тэст трэба будзе прайсці і па прыбыцці ў курортны горад Акаба - каштуе ён каля 40 долараў. Бясплатную турвізу беларусам выдадуць у Акабскім аэрапорце. Чартэрная праграма ў Іарданію прадоўжыцца два з паловай месяцы - да 15 лістапада. Пакуль жа плануецца адправіць 9 рэйсаў - лятаць яны будуць раз на тыдзень.
Яшчэ адзін новы маршрут з'явіцца ў беларусаў у верасні: з 18-га чысла "Белавія" запускае чартары ў егіпецкі горад Марса-Алам. Гэта ўжо трэці "чырвонаморскі" курорт Егіпта (пасля Хургады і Шарм-эль-Шэйха), куды могуць адправіцца нашы суайчыннікі.
Таксама ў верасні ў Беларусь прыйдзе расійская авіякампанія "Северсталь". Яна адкрые з 9 верасня рэгулярныя рэйсы з Чарапаўца ў Мінск і назад.
Дабрацца з Беларусі ў Расію па чыгунцы стане яшчэ прасцей: з 1 верасня на пастаяннай аснове пачне курсіраваць цягнік Брэст - Масква, а ў вячэрняй "Ластаўцы" паміж Мінскам і Масквой стане ўдвая больш месцаў.
Працаўнік БЧ - Sputnik Беларусь, 1920, 27.08.2021
Услед за МАЗам: БЧ выпусціць токены на 5 мільёнаў долараў
Стужка навiн
0