Беларускія разведчыкі заваявалі золата "Палярнай зоркі"

© Photo : Министерство обороны Республики БеларусьКонкурс "Палярная зорка" на АрМІ-2021
Конкурс Палярная зорка на АрМІ-2021 - Sputnik Беларусь, 1920, 02.09.2021
Падпісацца
Спаборніцтвы сярод спецназаўцаў праходзілі на палігоне "Брэсцкі" у рамках Міжнародных вайсковых гульняў.
МІНСК, 2 вер – Sputnik. На палігоне "Брэсцкі" прайшлі заключныя этапы конкурсу "Палярная зорка", у выніку перамога дасталася беларускай камандзе, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны.
У рамках Міжнародных вайсковых гульняў ваенныя разведчыкі спаборнічалі на такіх этапах конкурсу, як "Налёт", "Раптоўная сустрэча" і "Марш-кідок з пераадоленнем паласы перашкод на пяць кіламетраў".
Традыцыйна завяршальным этапам сталі паядынкі паміж разведчыкамі па вайсковым рукапашным баі. Канкурыравалі паміж сабой спецназаўцы з дзевяці краін.
"Другую прыступку пастамента падзялілі разведчыкі з Узбекістана і Расіі. Уладальнікамі бронзы стаў спецназ Кітая", - удакладнілі ў прэс-службе беларускага абароннага ведамства.
Варта адзначыць, што беларускія ваенныя разведчыкі былі лепшымі на міжнародным вайсковым конкурсе "Палярная зорка" і ў 2019-2020 гадах.
Беларускія разведчыкі пакуль не ведаюць паражэння ў гэтым спаборніцтве сярод спецназаўцаў і перамагаюць трэці год запар.
Аляксандр Лукашэнка наведвае вучэнні Захад-2017 - Sputnik Беларусь, 1920, 01.09.2021
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
На сваіх палігонах: Лукашэнка і Пуцін прымуць удзел у вучэннях "Захад-2021"
Чытайце таксама:
Беларусы ўзялі срэбра конкурсу "Майстры аўтабранятанкавай тэхнікі"
Беларускія ваенныя лётчыкі адправіліся на міжнародны конкурс "Авіядартс"
Ад выпечкі хлеба да пасадкі самалётаў: Мінабароны праверыць боегатоўнасць тылу
Як будаўнікі і IT-шнікі абаранялі мяжу на вучэннях пад Гродна
Як будзе праходзіць "Захад-2021", распавялі ў Мінабароны Беларусі
Стужка навiн
0