Беларускія ваенныя заваявалі яшчэ два медалі на конкурсах АрМІ-2021

© Photo : Министерство обороны Республики БеларусьБеларускія ваенныя заваявалі яшчэ два медалі на конкурсах АрМІ-2021
Беларускія ваенныя заваявалі яшчэ два медалі на конкурсах АрМІ-2021 - Sputnik Беларусь, 1920, 03.09.2021
Падпісацца
Беларускія вайскоўцы працягваюць прыносіць узнагароды прафесійных конкурсаў, на гэты раз спаборніцтвы скончыліся ў Кітаі і Узбекістане
МІНСК, 3 вер – Sputnik. Беларускія ваенныя заваявалі бронзавыя медалі на конкурсах АрМІ "Сувораўскі націск" і "Палявая кухня", паведаміла прэс-служба Мінабароны.
Фінальная эстафета "Сувораўскага націску" праходзіла ў Кітаі, беларускія мотастралкі сталі там трэцімі.
А вось другі конкурс "Палявая кухня" прайшоў ва Узбекістане. Трэцяе месца беларусы падзялілі з в'етнамскімі вайскоўцамі.
Перамаглі гаспадары спаборніцтваў - узбекі, другімі сталі расіяне.
Усяго ўдзел у "Палявой кухні" прынялі каманды з Узбекістана, Беларусі, Расіі, В'етнама і Таджыкістана.
Каманда Беларусі заваявала раней залатыя медалі ў конкурсах АрМІ "Снайперскі рубеж", "Палярная зорка" і "Упэўнены прыём". Срэбра ўдалося атрымаць у спаборніцтвах "Майстры аўтабранятанкавай тэхнікі" і "Дарожны патруль". Бронза на рахунку беларускіх кінолагаў у спаборніцтве "Верны сябар".
Вайсковыя гульні ў гэтым годзе праходзяць з 22 жніўня па 4 верасня, удзел у іх прымаюць 277 каманд з больш чым 40 краін.
Беларусь на сваёй тэрыторыі правяла тры этапы спаборніцтваў АрМІ-2021.
Чытайце таксама:
Беларусы ўпершыню за 4 гады не прайшлі ў фінал "танкавага біятлона"
Беларускія разведчыкі заваявалі золата "Палярнай зоркі"
Беларусы ўзялі срэбра конкурсу "Майстры аўтабранятанкавай тэхнікі"
Балет на беларускім танку: як стартавалі "АрМІ-2021" у Падмаскоўі
Стужка навiн
0