https://bel.sputnik.by/20210903/vashka-praysho-u-trets-krug-us-open-1056176047.html
Івашка прайшоў у трэці круг US Open
Івашка прайшоў у трэці круг US Open
Sputnik Беларусь
Раней у трэці раўнд Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе прайшлі беларускія тэнісісткі Вікторыя Азаранка і Арына Сабаленка. 03.09.2021, Sputnik Беларусь
2021-09-03T10:34+0300
2021-09-03T10:34+0300
2021-09-03T10:34+0300
у свеце
вікторыя азаранка
зша
тэніс
арына сабаленка
us open
чэмпіянат
ілья івашка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/03/1056173367_0:42:2899:1673_1920x0_80_0_0_0f501b41ae8e3be9832bdfd00b77639a.jpg
МІНСК, 3 вер – Sputnik. Беларускі тэнісіст Ілля Івашка перамог у другім крузе адкрытага чэмпіянату ЗША і выйшаў у 1/16 турніру, паведамляе Sputnik.Івашка адолеў прадстаўніка Канады Вашэка Паспішыла з лікам 6:3, 6:4, 7:6 (7:5).Раней на старце чэмпіянату беларускі спартсмен перамог амерыканца Тэніса Сандгрэна - 7:6 (7:3), 6:3, 6:4.Нагадаем, што Івашка падняўся на дзесяць пазіцый у рэйтынгу тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР) у адзіночным разрадзе пасля таго, як перамог на турніры ва Уінстан-Сейлеме. Тады па выніках турніру ён зарабіў 1 250 балаў і заняў 53-і радок.Паспяхова выступаюць на US Open і беларускія тэнісісткі. Другая ракетка планеты Арына Сабаленка на старце абыграла сербку Ніну Стаянавіч, а затым менш чым за гадзіну - славенку Тамару Зіданшак.Вікторыя Азаранка адолела чэшскую тэнісістку Тэрэзу Мартынцову і італьянку Язмін Пааліні.Яшчэ двое беларускіх тэнісістаў раней выбылі з турніру - Ягор Герасімаў і Аляксандра Сасновіч прайгралі на старце чэмпіянату.Прызавы фонд Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе складае 57,2 мільёна долараў. Турнір завершыцца 12 верасня.У гэтым годзе арганізатары вырашылі дазволіць гледачамі прысутнічаць на чэмпіянаце - у 2020-м доступ для прыхільнікаў гэтага віду спорту з-за пандэміі быў забаронены.Чытайце таксама:
зша
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/03/1056173367_128:0:2857:2047_1920x0_80_0_0_9a1ca2bd89be016e3727bc45d794cf5e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у свеце, вікторыя азаранка, зша, тэніс, арына сабаленка, us open, чэмпіянат, ілья івашка
у свеце, вікторыя азаранка, зша, тэніс, арына сабаленка, us open, чэмпіянат, ілья івашка
Івашка прайшоў у трэці круг US Open
Раней у трэці раўнд Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе прайшлі беларускія тэнісісткі Вікторыя Азаранка і Арына Сабаленка.
МІНСК, 3 вер – Sputnik. Беларускі тэнісіст Ілля Івашка перамог у другім крузе адкрытага чэмпіянату ЗША і выйшаў у 1/16 турніру, паведамляе Sputnik.
Івашка адолеў прадстаўніка Канады Вашэка Паспішыла з лікам 6:3, 6:4, 7:6 (7:5).
Раней на старце чэмпіянату беларускі спартсмен перамог амерыканца Тэніса Сандгрэна - 7:6 (7:3), 6:3, 6:4.
Нагадаем, што Івашка падняўся на дзесяць пазіцый у рэйтынгу тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР) у адзіночным разрадзе пасля таго, як перамог на турніры ва Уінстан-Сейлеме. Тады па выніках турніру ён зарабіў 1 250 балаў і заняў 53-і радок.
Паспяхова выступаюць на US Open і беларускія тэнісісткі. Другая ракетка планеты Арына Сабаленка на старце абыграла сербку Ніну Стаянавіч, а затым менш чым за гадзіну - славенку Тамару Зіданшак.
Вікторыя Азаранка адолела чэшскую тэнісістку Тэрэзу Мартынцову і італьянку Язмін Пааліні.
Яшчэ двое беларускіх тэнісістаў раней выбылі з турніру - Ягор Герасімаў і Аляксандра Сасновіч прайгралі на старце чэмпіянату.
Прызавы фонд Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе складае 57,2 мільёна долараў. Турнір завершыцца 12 верасня.
У гэтым годзе арганізатары вырашылі дазволіць гледачамі прысутнічаць на чэмпіянаце - у 2020-м доступ для прыхільнікаў гэтага віду спорту з-за пандэміі быў забаронены.
Івашка ўпершыню ў кар'еры
выйграў турнір ATPМенш чым за гадзіну: Сабаленка
выйшла ў трэці круг US Open