Расія актыўна аказвае садзейнічанне ў расследаванні справы аб генацыдзе - Швед

© Photo : Генеральная прокуратура Республики БеларусьГенеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь
Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь - Sputnik Беларусь, 1920, 08.09.2021
Падпісацца на
Беларускія ўлады вядуць актыўна расследаванне аб злачынствах нацыстаў і іх памагатых на тэрыторыі рэспублікі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
МІНСК, 8 вер – Sputnik. Расія актыўна аказвае садзейнічанне ў расследаванні справы аб генацыдзе беларусаў у гады вайны, сказаў генпракурор Беларусі Андрэй Швед.
Паводле яго слоў, расследаванне злачынстваў нацыстаў будзе весціся да таго моманту, пакуль не будуць устаноўлены ўсе акалічнасці. Неабходна таксама ўстанавіць месцы пахаванняў ахвяр злачынстваў.
"Сёння Расійская Федэрацыя актыўна нам аказвае садзейнічанне. Мы атрымалі адказы кіраўнікоў усіх зацікаўленых дзяржаўных органаў. Вызначаны адказныя службовыя асобы. Зараз ідзе актыўны струмень інфармацыі з архіваў Расійскай Федэрацыі", - удакладніў генпракурор.
Андрэй Швед дадаў, што таксама прыняты да выканання даручэнні аб аказаннi прававой дапамогi ў шэрагу іншых краін. У прыватнасці, у Ізраілі і ў іншых дзяржавах будзе весціся актыўная работа. Улады рэспублікі будуць прымаць усе магчымыя рашэнні аб прыцягненні да адказнасці людзей, якія служылі ў літоўскіх і латвійскіх паліцэйскіх батальёнах.
"Яны жывуць не толькі на тэрыторыі прыбалтыйскіх дзяржаў, але больш чым у 10 іншых дзяржаў. Мы туды ўжо накіравалі даручэнні, альбо яны зараз рыхтуюцца. Мы накіруем дакументы, каб жывыя нацысты паўсталі перад судом", - падсумаваў генпракурор.

Справа аб генацыдзе

У красавіку была ўзбуджана крымінальная справа па арт.127 КК РБ (генацыд) па фактах здзяйснення нацыстамі і іх памагатымі ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд дзеянняў, накіраваных на планамернае знішчэнне савецкіх грамадзян, у тым ліку беларусаў і прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей.
У выніку генацыду, па дадзеных Генпракуратуры, на тэрыторыі БССР загінулі звыш за два мільёны чалавек. У чэрвені нагляднае ведамства Беларусі звярнулася ў Вільнюс і Рыгу з просьбай аб аказанні прававой дапамогі па крымінальнай справе.
Латвія і Літва адмовіліся задаволіць запыт Генпракуратуры Беларусі аб аказанні прававой дапамогі.
Эпізод з фільма Элема Клімава Ідзі і глядзі - Sputnik Беларусь, 1920, 01.05.2021
"Ідзі і глядзі" — адрэстаўраваны шэдэўр ад Элема Клімава зноў на шырокіх экранах
Чытайце таксама:
Не менш за $500 млрд: Генпракуратура ацаніла шкоду БССР за час вайны
Справа аб генацыдзе: пад Гродна знайшлі 80 месцаў масавага знішчэння людзей
Беларусь можа стаць адной з першых краін, дзе з'явіцца закон аб генацыдзе
У Генпракуратуры назвалі суму матэрыяльнай шкоды Беларусі ад ВАВ
Генацыд на тэрыторыі Беларусі раней замоўчвалі – Лукашэнка
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала