Белорусская АЭС - Sputnik Беларусь, 1920, 07.07.2021
БелАЭС
Беларускую атамную станцыю ў Астраўцы называюць "будоўляй стагоддзя". Хто падтрымлівае АЭС? Хто выступае супраць яе функцыянавання? Які ўплыў на эканоміку Беларусі аказвае станцыя пасля свайго запуску? Апошнія навіны пра БелАЭС і развіццё атамнай энергетыкі Беларусі – у матэрыялах Sputnik.

Другі энергаблок БелАЭС гатовы амаль на 90% - "Росатом"

© Photo : Белорусская АЭСБелАЭС
БелАЭС - Sputnik Беларусь, 1920, 09.09.2021
Падпісацца
Фізічны пуск другога энергаблока плануецца да канца гэтага года, увод у эксплуатацыю - у першым паўгоддзі 2022 года.
МІНСК, 9 вер – Sputnik. Будаўніцтва другога блока Беларускай АЭС у Астраўцы (Гродзенская вобласць) завяршаецца па плане, заявіў генеральны дырэктар дзяржкарпарацыі "Росатом" Аляксей Ліхачоў.
Кіраўнік "Росатома" ў чацвер, 9 верасня, наведаў будаўнічую пляцоўку другога энергаблока БелАЭС. На нарадзе з удзелам Ліхачова абмяркоўваліся бягучыя пытанні, звязаныя з рэалізацыяй праекта будавання энергаблока №2 у Астраўцы.
"На сённяшні дзень гатоўнасць блока складае 87%, мы планава рухаемся да завяршэння будавання другога энергаблока", - сказаў Ліхачоў, словы якога прыводзіць дэпартамент камунікацый "Росатома".
У ходзе паездкі ў Астравец Ліхачоў азнаёміўся з ходам самага важнага этапу пуска-наладачных работ на новым энергаблоку - "гарачай" абкаткі рэактарнай устаноўкі. Кіраўнік "Росатома" асабіста ацаніў гатоўнасць аб'ектаў пускавога комплексу.
"Як і пры будаўніцтве блока №1, мы нарошчваем кааперацыю і эфектыўнасць сумеснай працы расійскіх і беларускіх спецыялістаў", - сказаў Ліхачоў.
Паводле яго слоў, "гарачая" абкатка завершыцца ў бліжэйшы час. Галоўнай мэтай дадзенага працэсу, заўважыў кіраўнік "Росатома", з'яўляецца пацвярджэнне гатоўнасці абсталявання і сістэм энергаблока да этапу "фізічны пуск", вызначанага ў гэтым годзе.
Увод у эксплуатацыю другога энергаблока запланаваны на 2022 год. У красавіку гэтага года на пляцоўку БелАЭС даставілі ядзернае паліва для другога энергаблока.
Пасля поўнага ўводу двух энергаблокаў БелАЭС зможа выпрацоўваць каля 18,5 млрд кВт/гадз у год, што забяспечыць каля 40% патрэб краіны ў электраэнергіі.
Раней прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не выключыў будаўніцтва другой АЭС у краіне пры неабходнасці.
Чытайце таксама:
Эксперты ENSREG завяршылі праверку БелАЭС
Урад выдзеліць грошы Мінску на сховішча радыеактыўных адходаў
"Гарачая" абкатка рэактара пачалася на другім блоку БелАЭС
Нацаператара па абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі плануюць стварыць у РБ
Беларусь і Расія жадаюць будаваць атамныя станцыі ў трэціх краінах
Стужка навiн
0