https://bel.sputnik.by/20210910/galochanka-dvukhbakovyya-adnosny-z-rasyay-prayshl-praverku-na-tryvalasts-1056365288.html
Галоўчанка: двухбаковыя адносіны з Расіяй прайшлі праверку на трываласць
Галоўчанка: двухбаковыя адносіны з Расіяй прайшлі праверку на трываласць
Sputnik Беларусь
Напярэдадні ў расійскай сталіцы адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, падчас якой кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі далейшы ход саюзнай... 10.09.2021, Sputnik Беларусь
2021-09-10T13:27+0300
2021-09-10T13:27+0300
2021-09-10T13:47+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
аляксандр лукашэнка
уладзімір пуцін
расія
адносіны
саюзная дзяржава
інтэграцыя
раман галоўчанка
дзяржава
сустрэча
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/0a/1056363483_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_975dec03e92232c0a55d3d3950c4435a.jpg
МІНСК, 10 вер – Sputnik. У рамках Саюзнай дзяржавы рэалізуюцца маштабныя праекты, сказаў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на Савеце міністраў Саюзнай дзяржавы, перадае карэспандэнт Sputnik.Паводле яго слоў, у ходзе саюзнага будаўніцтва пройдзены вялікі плённы шлях.Беларусь і Расія сфарміравалі дагаворную базу і стварылі ўмовы для забеспячэння роўных сацыяльна-эканамічных праў грамадзян."Гэта той базіс, з якога мы пачалі саюзнае будаўніцтва", - канстатаваў кіраўнік урада Беларусі.Пасля чаго дадаў, што абедзве краіны сістэмна ўзаемадзейнічаюць у галіне знешняй і абароннай палітыкі.Раман Галоўчанка асабліва адзначыў, што ў рамках Саюзнай дзяржавы ператвараюцца ў жыццё знакавыя праекты ў такіх кірунках як атамная энергетыка і космас."Сёння ва ўмовах беспрэцэдэнтнага ціску з боку трэціх краін двухбаковыя адносіны прайшлі праверку на трываласць", - падкрэсліў Раман Галоўчанка.Пры гэтым ён з задавальненнем адзначыў, што ўдаецца падтрымліваць узровень узаемнага тавараабароту, які ў першым паўгоддзі павялічыўся на 35% і склаў амаль 18 мільярдаў долараў.Сур'ёзны вынікБеларускі прэм'ер сказаў, што на адабрэнне саюзнага Саўміна выносіцца пакет дакументаў, якія вызначаюць далейшы напрамак інтэграцыйнага супрацоўніцтва ў рамках дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы."Сёння мы выйшлі не на канчатковы, сур'ёзны прамежкавы вынік: узгоднены праекты асноўных напрамкаў рэалізацыі палажэнняў дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы і 28 саюзных праграм", - распавёў Раман Галоўчанка.На яго думку, урады дзвюх краін правялі інвентарызацыю палажэнняў саюзнага дагавора, на гэтай аснове быў сфарміраваны новы пералік задач у мэтах далейшага развіцця адносін пры безумоўным захаванні суверэнітэту."Гэта адказ тым, хто займаецца палітычнымі спекуляцыямі на тэме інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы", - звярнуў увагу кіраўнік урада Беларусі.Прычым выказаў упэўненасць, што дакументы, якія трэба будзе ўхваліць, прынясуць відавочную карысць грамадзянам дзвюх краін.Раман Галоўчанка назваў новым этапам саюзнай інтэграцыі гарманізацыю заканадаўства ў ключавых галінах эканомікі. Пакет дакументаў накіраваны на далейшае развіццё эканамічнай прасторы, фарміраванне аб'яднаных галіновых рынкаў, рэалізацыю адзінай фінансавай, крэдытнай, падатковай, гандлёвай палітыкі.Беларускі бок нацэлены на фарміраванне якасна новага асяроддзя для абароту тавараў і паслуг для бесперашкоднага доступу на рынкі дзвюх дзяржаў. Асобная ўвага нададзена прамысловай кааперацыі і харчовай бяспецы."Важным складнікам з'яўляецца ўзаемадзеянне ў энергетычнай сферы. Адно з цэнтральных месцаў будзе займаць выраўноўванне сацыяльна-эканамічных умоў для грамадзян Расіі і Беларусі з далейшым пашырэннем іх праў і свабод на тэрыторыі абедзвюх дзяржаў", - запэўніў Раман Галоўчанка."Рэалізацыя дакументаў, якія прымаюцца, пацвярджае запатрабаванасць фармату Саюзнай дзяржавы, яе актуальнасць і перспектыўнасць", - лічыць ён.На думку прэм'ера, змест саюзных праграм сугучны з пабудовай ЕАЭС і нават апярэджвае.Чытайце таксама:
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/0a/1056363483_87:0:1224:853_1920x0_80_0_0_040912d7849a52aaecdea2f052a4a0de.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, уладзімір пуцін, расія, адносіны, саюзная дзяржава, інтэграцыя, раман галоўчанка, дзяржава, сустрэча, кіраўнік
аляксандр лукашэнка, уладзімір пуцін, расія, адносіны, саюзная дзяржава, інтэграцыя, раман галоўчанка, дзяржава, сустрэча, кіраўнік
Галоўчанка: двухбаковыя адносіны з Расіяй прайшлі праверку на трываласць
13:27 10.09.2021 (абноўлена: 13:47 10.09.2021) Напярэдадні ў расійскай сталіцы адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, падчас якой кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі далейшы ход саюзнай інтэграцыі.
МІНСК, 10 вер – Sputnik. У рамках Саюзнай дзяржавы рэалізуюцца маштабныя праекты, сказаў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на Савеце міністраў Саюзнай дзяржавы, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, у ходзе саюзнага будаўніцтва пройдзены вялікі плённы шлях.
Беларусь і Расія сфарміравалі дагаворную базу і стварылі ўмовы для забеспячэння роўных сацыяльна-эканамічных праў грамадзян.
"Гэта той базіс, з якога мы пачалі саюзнае будаўніцтва", - канстатаваў кіраўнік урада Беларусі.
Пасля чаго дадаў, што абедзве краіны сістэмна ўзаемадзейнічаюць у галіне знешняй і абароннай палітыкі.
Раман Галоўчанка асабліва адзначыў, што ў рамках Саюзнай дзяржавы ператвараюцца ў жыццё знакавыя праекты ў такіх кірунках як атамная энергетыка і космас.
"Саюз Беларусі і Расіі стаў лакаматывам інтэграцыйных працэсаў і на постсавецкай прасторы, стварыўшы неабходныя перадумовы для ўзнікнення магутнага сучаснага эканамічнага міждзяржаўнага ўтварэння - Еўразійскага эканамічнага саюза", - нагадаў ён.
"Сёння ва ўмовах беспрэцэдэнтнага ціску з боку трэціх краін двухбаковыя адносіны прайшлі праверку на трываласць", - падкрэсліў Раман Галоўчанка.
Пры гэтым ён з задавальненнем адзначыў, што ўдаецца падтрымліваць узровень узаемнага тавараабароту, які ў першым паўгоддзі павялічыўся на 35% і склаў амаль 18 мільярдаў долараў.
Беларускі прэм'ер сказаў, што на адабрэнне саюзнага Саўміна выносіцца пакет дакументаў, якія вызначаюць далейшы напрамак інтэграцыйнага супрацоўніцтва ў рамках дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.
"Сёння мы выйшлі не на канчатковы, сур'ёзны прамежкавы вынік: узгоднены праекты асноўных напрамкаў рэалізацыі палажэнняў дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы і 28 саюзных праграм", - распавёў Раман Галоўчанка.
На яго думку, урады дзвюх краін правялі інвентарызацыю палажэнняў саюзнага дагавора, на гэтай аснове быў сфарміраваны новы пералік задач у мэтах далейшага развіцця адносін пры безумоўным захаванні суверэнітэту.
"Гэта адказ тым, хто займаецца палітычнымі спекуляцыямі на тэме інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы", - звярнуў увагу кіраўнік урада Беларусі.
Прычым выказаў упэўненасць, што дакументы, якія трэба будзе ўхваліць, прынясуць відавочную карысць грамадзянам дзвюх краін.
Раман Галоўчанка назваў новым этапам саюзнай інтэграцыі гарманізацыю заканадаўства ў ключавых галінах эканомікі. Пакет дакументаў накіраваны на далейшае развіццё эканамічнай прасторы, фарміраванне аб'яднаных галіновых рынкаў, рэалізацыю адзінай фінансавай, крэдытнай, падатковай, гандлёвай палітыкі.
"Рэалізацыя саюзных праграм дазволіць удасканальваць грашова-крэдытныя адносіны, зблізіць падатковыя сістэмы, павысіць узровень узаемадзеяння галіновых міністэрстваў і ведамстваў дзвюх краін, у тым ліку, за кошт прымянення сучасных лічбавых тэхналогій", - удакладніў прэм'ер.
Беларускі бок нацэлены на фарміраванне якасна новага асяроддзя для абароту тавараў і паслуг для бесперашкоднага доступу на рынкі дзвюх дзяржаў. Асобная ўвага нададзена прамысловай кааперацыі і харчовай бяспецы.
"Важным складнікам з'яўляецца ўзаемадзеянне ў энергетычнай сферы. Адно з цэнтральных месцаў будзе займаць выраўноўванне сацыяльна-эканамічных умоў для грамадзян Расіі і Беларусі з далейшым пашырэннем іх праў і свабод на тэрыторыі абедзвюх дзяржаў", - запэўніў Раман Галоўчанка.
"Рэалізацыя дакументаў, якія прымаюцца, пацвярджае запатрабаванасць фармату Саюзнай дзяржавы, яе актуальнасць і перспектыўнасць", - лічыць ён.
На думку прэм'ера, змест саюзных праграм сугучны з пабудовай ЕАЭС і нават апярэджвае.
Лукашэнка пра перамовы з Пуціным: такіх крокаў мы яшчэ не рабілі
Сустрэча Пуціна і Лукашэнкі ў Маскве:
пра што ўдалося дамовіццаМішусцін і Мезенцаў
абмеркавалі паглыбленне інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве
Беларусь і Расія
выканаюць саюзныя праграмы да 2025 года - віцэ-прэм'ер