Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Лукашэнка пра перамовы з Пуціным: такіх крокаў мы яшчэ не рабілі

© пресс-служба президента БеларусиСустрэча Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком СК Расіі Аляксандрам Бастрыкіным
Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком СК Расіі Аляксандрам Бастрыкіным - Sputnik Беларусь, 1920, 10.09.2021
Падпісацца
Кіраўнік беларускай дзяржавы агучыў дату правядзення пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Беларусі і Расіі - 4 лістапада.
МІНСК, 10 вер – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка распавёў аб беспрэцэдэнтных дамоўленасцях з Расіяй на ўчорашняй сустрэчы з прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.
У чацвер у Маскве адбыліся перамовы прэзідэнтаў Расіі і Беларусі. Сустрэча доўжылася сем гадзін і завяршылася далёка за поўнач. На прэс-канферэнцыі Пуцін заявіў, што ўсе 28 саюзных праграм узгоднены і ў пятніцу будуць разгледжаны ў Мінску прэм'ерамі дзвюх краін.
"Такіх крокаў мы яшчэ не рабілі, як за гэтыя тры гады падрыхтоўкі і выдачы гэтых саюзных праграм", - заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы са старшынёй Следчага камітэта Расіі Аляксандрам Бастрыкіным.
Гаворачы аб сустрэчы ў Маскве, Лукашэнка падкрэсліў: "Добрыя былі ўчора мерапрыемствы на ўзроўні прэзідэнтаў Беларусі і Расіі. Мы шмат аб чым дамовіліся, гэта вельмі сур'ёзныя дамоўленасці".

Вышэйшы дзяржсавет

Прэзідэнт Беларусі таксама паведаміў, што ўжо вызначана дата пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.
"Дзесьці, па-мойму, 4 лістапада, у Дзень народнага адзінства ў Расіі, мы правядзем гэтае мерапрыемства - Вышэйшы дзяржсавет", - сказаў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, на пазначаным пасяджэнні плануецца зацвердзіць распрацаваныя праграмы Саюзнай дзяржавы. Да гэтай даты, адзначыў Лукашэнка, яны будуць дашліфаваны і прыняты ўрадамі дзвюх краін.
"У гэтым кірунку ўжо пачата значная работа. Трэба перавярнуць цэлы пласт унутранага заканадаўства, каб прыстасаваць да гэтых дамоўленасцей. І асабліва нашы міждзяржаўныя дагаворы - яны таксама павінны адпавядаць нашым дамоўленасцям", - падкрэсліў Лукашэнка.
Таксама на Sputnik:
Спачатку сустрэча з Лукашэнкам: кіраўнік СК Расіі Бастрыкін прыехаў у Мінск
Мішусцін правядзе ў Мінску саюзны Саўмін па паглыбленні інтэграцыі
Сустрэча Пуціна і Лукашэнкі ў Маскве: пра што ўдалося дамовіцца
Прэс-канферэнцыя Лукашэнкі і Пуціна пасля сустрэчы ў Маскве - відэа
Усе 28 саюзных праграм узгоднены - Пуцін
Мішусцін і Мезенцаў абмеркавалі паглыбленне інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве
Лукашэнка: прыняцце саюзных праграм будзе прарывам
Стужка навiн
0