https://bel.sputnik.by/20210910/lukashenka-vykazasya-pra-ntegratsyyu-ras--belarus---vdea-1056364265.html
Лукашэнка выказаўся пра інтэграцыю Расіі і Беларусі - відэа
Лукашэнка выказаўся пра інтэграцыю Расіі і Беларусі - відэа
Sputnik Беларусь
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка напярэдадні абвясцілі аб узгадненні 28 сумесных праграм Саюзнай дзяржавы. Глядзіце на... 10.09.2021, Sputnik Беларусь
2021-09-10T14:21+0300
2021-09-10T14:21+0300
2021-09-10T14:21+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
аляксандр лукашэнка
уладзімір пуцін
беларусь
расія
саюзная дзяржава
інтэграцыя
відэа
саюзныя праграмы
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/0a/1056357273_0:0:1200:675_1920x0_80_0_0_5aa9483292d6ca1f1e597c027f832e52.jpg
Прэзідэнты Расіі і Беларусі Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка сустрэліся ў чацвер у Крамлі, дзе ўзгаднілі ўсе 28 праграм Саюзнай дзяржавы. Многія з гэтых праграм накіраваны на гарманізацыю падатковага і мытнага заканадаўства дзвюх краін.На перамовах былі закрануты пытанні фарміравання агульнай абароннай прасторы, а таксама забеспячэнне бяспекі абедзвюх дзяржаў.Беларускі лідар адзначыў, што калі краінам спатрэбіцца інтэграцыя ў ваеннай, палітычнай ці эканамічнай сферах, лідары зробяць гэта "імгненна", як толькі "адчуюць патрэбы нашага народа ў Беларусі і ў Расіі".Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да крытыкаў інтэграцыі ў Расіі і Беларусі і падкрэсліў, што нічога дрэннага для народаў абедзвюх краін у праграмах Саюзнай дзяржавы няма і быць не магло.Кіраўнік беларускай дзяржавы сказаў, што не трэба "бразгаць старымі фразамі і тэрмінамі, што мы стараемся кагосьці паглынуць або аб'яднацца насуперак жаданням нашых народаў". Ён яшчэ раз падкрэсліў 28 напрамкаў сумесных праграм, якія плануюць рэалізаваць за 3 гады.Перамовы, якія прайшлі напярэдадні, сталі пятай па ліку сустрэчай лідараў краін Саюзнай дзяржавы ў гэтым годзе. Сустрэча прэзідэнтаў доўжылася 7 гадзін.Чытайце таксама:
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/0a/1056357273_166:0:1066:675_1920x0_80_0_0_2035d3c4d852415fb9370cf90bf58a49.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, уладзімір пуцін, беларусь, расія, саюзная дзяржава, інтэграцыя, відэа, саюзныя праграмы, видео, прэзідэнт
аляксандр лукашэнка, уладзімір пуцін, беларусь, расія, саюзная дзяржава, інтэграцыя, відэа, саюзныя праграмы, видео, прэзідэнт
Лукашэнка выказаўся пра інтэграцыю Расіі і Беларусі - відэа
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка напярэдадні абвясцілі аб узгадненні 28 сумесных праграм Саюзнай дзяржавы. Глядзіце на відэа, што сказаў Лукашэнка пра інтэграцыю Беларусі і Расіі.
Прэзідэнты Расіі і Беларусі Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка сустрэліся ў чацвер у Крамлі, дзе ўзгаднілі ўсе 28 праграм Саюзнай дзяржавы. Многія з гэтых праграм накіраваны на гарманізацыю падатковага і мытнага заканадаўства дзвюх краін.
На перамовах былі закрануты пытанні фарміравання агульнай абароннай прасторы, а таксама забеспячэнне бяспекі абедзвюх дзяржаў.
Беларускі лідар адзначыў, што калі краінам спатрэбіцца інтэграцыя ў ваеннай, палітычнай ці эканамічнай сферах, лідары зробяць гэта "імгненна", як толькі "адчуюць патрэбы нашага народа ў Беларусі і ў Расіі".
Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да крытыкаў інтэграцыі ў Расіі і Беларусі і падкрэсліў, што нічога дрэннага для народаў абедзвюх краін у праграмах Саюзнай дзяржавы няма і быць не магло.
"Далікатна, прэзідэнт Расіі не сказаў аб рознага роду разважаннях, што тут нехта кагосьці паглыне, і гэтак далей і да таго падобнае. Павінен сказаць, што мы гэтай хваробай і не хварэлі з прэзідэнтам Расіі, калі хтосьці гэтым хварэў - можам падлячыць. Я нядаўна сказаў: мы досыць разумныя людзі, і, калі нам спатрэбіцца мець абсалютна цесныя адносіны, яшчэ больш магутныя, чым ва ўнітарнай дзяржаве, мы з ім (Пуціным. - Sputnik) гэта зробім элементарна", - сказаў Лукашэнка.
Кіраўнік беларускай дзяржавы сказаў, што не трэба "бразгаць старымі фразамі і тэрмінамі, што мы стараемся кагосьці паглынуць або аб'яднацца насуперак жаданням нашых народаў". Ён яшчэ раз падкрэсліў 28 напрамкаў сумесных праграм, якія плануюць рэалізаваць за 3 гады.
Перамовы, якія прайшлі напярэдадні, сталі пятай па ліку сустрэчай лідараў краін Саюзнай дзяржавы ў гэтым годзе. Сустрэча прэзідэнтаў доўжылася 7 гадзін.
Сустрэча Пуціна і Лукашэнкі ў Маскве:
пра што ўдалося дамовіццаМішусцін і Мезенцаў
абмеркавалі паглыбленне інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве