https://bel.sputnik.by/20210910/mshustsn-pravyadze--mnsku-sayuzny-samn-pa-paglyblenn-ntegratsy-1056352786.html
Мішусцін правядзе ў Мінску саюзны Саўмін па паглыбленні інтэграцыі
Мішусцін правядзе ў Мінску саюзны Саўмін па паглыбленні інтэграцыі
Sputnik Беларусь
Напярэдадні на сустрэчы беларускага і расійскага прэзідэнтаў усе 28 дарожных інтэграцыйных карт былі ўзгоднены. Пуцін і Лукашэнка выказалі ўпэўненасць, што ад... 10.09.2021, Sputnik Беларусь
2021-09-10T09:23+0300
2021-09-10T09:23+0300
2021-09-10T09:23+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
аляксандр лукашэнка
уладзімір пуцін
беларусь
мінск
расія
саюзная дзяржава
інтэграцыя
міхаіл мішусцін
сустрэча
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/0a/1056351353_0:115:2957:1778_1920x0_80_0_0_22d603018d1271159f8a20ef2048912c.jpg
МІНСК, 10 вер – Sputnik. Прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін сёння прыбудзе ў Мінск, дзе пройдзе пасяджэнне Савета міністраў Саюзнай дзяржавы.Як адзначалася раней, на сустрэчы плануецца ўхваліць на ўзроўні ўрадаў двух краін 28 саюзных праграм па эканамічнай інтэграцыі Беларусі і Расіі.Адзначым, што пасяджэнне саюзнага Саўміна пройдзе пад старшынствам Міхаіла Мішусціна. Праца будзе ісці ў рэзідэнцыі "Заслаўе".Папярэдняе пасяджэнне Савета міністраў Саюзнай дзяржавы прайшло ў лістападзе 2019 года ў Маскве.Прэзідэнты ўзгаднілі праграмыУ чацвер, 9 верасня, у Маскве прайшла сустрэча беларускага і расійскага лідараў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Галоўнай тэмай перамоў як раз і стала абмеркаванне дарожных карт па інтэграцыі. Лукашэнка заявіў, што прыняцце саюзных праграм будзе прарывам.Як адзначыў расійскі лідар, на сустрэчы ўзгоднены ўсе 28 саюзных праграм, якія накіраваны на ўніфікацыю заканадаўства Расіі і Беларусі ў розных галінах эканомікі, на выраўноўванне ўмоў працы суб'ектаў гаспадарання дзвюх краін, пабудову адзіных фінансавых і энергетычных рынкаў. Пуцін таксама адзначыў, што шэраг праграм накіраваны на гарманізацыю падатковага і мытнага заканадаўства дзвюх краін.Размаўляючы з журналістамі пасля сустрэчы ў Крамлі, Пуцін і Лукашэнка выказалі надзеі на тое, што ад рэалізацыі саюзных праграм выгаду адчуюць грамадзяне дзвюх краін, якім будуць гарантаваны роўныя правы і магчымасці практычна ва ўсіх сферах жыцця.Галоўны партнёрРасія на сёння з'яўляецца галоўным гандлёвым партнёрам Беларусі, доля РФ у беларускім тавараабароце складае амаль 50%, доля Беларусі ў знешнегандлёвым абароце Расіі - каля 5%.У 2020 годзе двухбаковы тавараабарот склаў 29,5 млрд долараў. У студзені - чэрвені 2021 года аб'ём узаемнага гандлю павялічыўся на 37% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.Расія застаецца галоўным інвестарам у эканоміку Беларусі, толькі за мінулы год укладзена ў праекты больш за 4 млрд долараў.Чытайце таксама:
беларусь
мінск
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/0a/1056351353_75:0:2806:2048_1920x0_80_0_0_85c04e17017e9bc7f980438a436b6e34.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, уладзімір пуцін, беларусь, мінск, расія, саюзная дзяржава, інтэграцыя, міхаіл мішусцін, сустрэча, прэзідэнт, грамадзяне, дарожныя карты, саюзныя праграмы
аляксандр лукашэнка, уладзімір пуцін, беларусь, мінск, расія, саюзная дзяржава, інтэграцыя, міхаіл мішусцін, сустрэча, прэзідэнт, грамадзяне, дарожныя карты, саюзныя праграмы
Мішусцін правядзе ў Мінску саюзны Саўмін па паглыбленні інтэграцыі
Напярэдадні на сустрэчы беларускага і расійскага прэзідэнтаў усе 28 дарожных інтэграцыйных карт былі ўзгоднены. Пуцін і Лукашэнка выказалі ўпэўненасць, што ад рэалізацыі праграм выгаду адчуюць у першую чаргу простыя грамадзяне Беларусі і Расіі.
МІНСК, 10 вер – Sputnik. Прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін сёння прыбудзе ў Мінск, дзе пройдзе пасяджэнне Савета міністраў Саюзнай дзяржавы.
Як адзначалася раней, на сустрэчы плануецца ўхваліць на ўзроўні ўрадаў двух краін 28 саюзных праграм па эканамічнай інтэграцыі Беларусі і Расіі.
Адзначым, што пасяджэнне саюзнага Саўміна пройдзе пад старшынствам Міхаіла Мішусціна. Праца будзе ісці ў рэзідэнцыі "Заслаўе".
Папярэдняе пасяджэнне Савета міністраў Саюзнай дзяржавы прайшло ў лістападзе 2019 года ў Маскве.
Прэзідэнты ўзгаднілі праграмы
У чацвер, 9 верасня, у Маскве прайшла сустрэча беларускага і расійскага лідараў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Галоўнай тэмай перамоў як раз і стала абмеркаванне дарожных карт па інтэграцыі. Лукашэнка заявіў, што прыняцце саюзных праграм будзе прарывам.
"Гэта будзе прарыў, прарыў у многіх сферах - гэта не таямніца, мы апублікуем гэтыя праграмы, пакажам, па якіх напрамках мы працавалі", - адзначыў беларускі прэзідэнт на сустрэчы ў Крамлі.
Як адзначыў расійскі лідар, на сустрэчы ўзгоднены ўсе 28 саюзных праграм, якія накіраваны на ўніфікацыю заканадаўства Расіі і Беларусі ў розных галінах эканомікі, на выраўноўванне ўмоў працы суб'ектаў гаспадарання дзвюх краін, пабудову адзіных фінансавых і энергетычных рынкаў. Пуцін таксама адзначыў, што шэраг праграм накіраваны на гарманізацыю падатковага і мытнага заканадаўства дзвюх краін.
Размаўляючы з журналістамі пасля сустрэчы ў Крамлі, Пуцін і Лукашэнка выказалі надзеі на тое, што ад рэалізацыі саюзных праграм выгаду адчуюць грамадзяне дзвюх краін, якім будуць гарантаваны роўныя правы і магчымасці практычна ва ўсіх сферах жыцця.
Расія на сёння з'яўляецца галоўным гандлёвым партнёрам Беларусі, доля РФ у беларускім тавараабароце складае амаль 50%, доля Беларусі ў знешнегандлёвым абароце Расіі - каля 5%.
У 2020 годзе двухбаковы тавараабарот склаў 29,5 млрд долараў. У студзені - чэрвені 2021 года аб'ём узаемнага гандлю павялічыўся на 37% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
Расія застаецца галоўным інвестарам у эканоміку Беларусі, толькі за мінулы год укладзена ў праекты больш за 4 млрд долараў.
Сустрэча Пуціна і Лукашэнкі ў Маскве:
пра што ўдалося дамовіццаЛукашэнка:
прыняцце саюзных праграм будзе прарывам