Успаміны старажылаў: як з Негарэлага пачыналася ўз'яднанне Беларусі

© Public Domain / из архива Игоря МельниковаСавецка-польская мяжа каля станцыі Негарэлае, 1921-1939 гады
Савецка-польская мяжа каля станцыі Негарэлае, 1921-1939 гады - Sputnik Беларусь, 1920, 17.09.2023
Падпісацца
За 50 кіламетраў ад Мінска знаходзіцца невялікая і вельмі ціхая чыгуначная станцыя Негарэлае. А калісьці тут размяшчаўся цэлы гасцінічны комплекс, на пероне іграў аркестр, а сама станцыя была нанесена на ўсе еўрапейскія карты.
Пасля Рыжскага мірнага дагавора 1921 года і да 17 верасня 1939-га Негарэлае было першай савецкай пагранічнай станцыяй. Праз яе з Еўропы ў СССР і ў адваротны бок курсіравалі цягнікі. Тут "адзначыліся" Уладзімір Маякоўскі і Максім Горкі, Янка Купала і Якуб Колас, Стэфан Цвейг і Рамэн Ралан, а таксама многія іншыя знакамітасці.
Карэспандэнты Sputnik Уладзімір Несцяровіч і Дзмітрый Маркаў з'ездзілі ў Негарэлае, каб бліжэй пазнаёміцца ​​з гісторыяй станцыі і былога пасёлка, а цяпер аднайменнага аграгарадка.
© SputnikЭлектрацягнік у Негарэлым
Электричка в Негорелом - Sputnik Беларусь, 1920, 17.09.2021
Электрацягнік у Негарэлым

Маякоўскі пра Негарэлае

Начальнік станцыі Марына Варановіч у Негарэлым працуе з 2013 года. Жартуе, што гэта ў яе выявіўся дзядулеў ген: дзед усё жыццё на чыгунцы прапрацаваў. Пра родную станцыю і пасёлак Марына Пятроўна ведае амаль усё.
© SputnikНачальнік станцыі Негарэлае Марына Варановіч
Начальник станции Негорелое Марина Воронович - Sputnik Беларусь, 1920, 17.09.2021
Начальнік станцыі Негарэлае Марына Варановіч
У падначаленні ў Варановіч 21 чалавек, у 1939-м тут працавала ў два разы больш людзей.
"Былы будынак станцыі размяшчаўся крыху паводдаль. Гэта быў двухпавярховы комплекс з вялікай і светлай залай чакання, паркетнай падлогай, памяшканнем для надгляду пасажыраў, гасцініцай "Інтурыст", турыстычным агенцтвам, рэстаранам і цырульняй. Тут быў добры еўрапейскі стыль, гэтакая вітрына савецкай дзяржавы. Наша станцыя сустракала дэлегацыі дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў, пісьменнікаў, паэтаў, спартсменаў. А паэт Маякоўскі ўспомніў Негарэлае у адным са сваіх вершаў", - распавядае Варановіч.
Інтэрнэт у дапамогу! Шукаем і знаходзім:

"Граница.
Скука польская.
Дальше – больше.
От дождика скользкая
Почва Польши.
На горизонте –
Белое.
Снега и Негорелое".

Уладзімір Маякоўскі

"Все они сверкают чистотой"

А вось як пра станцыю таго часу пісала беларуская газета "Рабочий":

"Большие светлые залы. Высокие потолки, много света. Надписи на немецком, польском и английском языках. Асфальтированный перрон. Превосходный ресторан. Зал для ожидания. Почта, телеграф, телефон. Агентство "Интурист". Все эти учреждения разместились на вокзале, и все они сверкают чистотой. В гостинице "большие, хорошо убранные комнаты, ковры, зеркала, диваны".

© SputnikСтанцыя Негарэлае ў нашы дні
Станция Негорелое в наши дни - Sputnik Беларусь, 1920, 17.09.2021
Станцыя Негарэлае ў нашы дні
Тады праз станцыю праязджала дзве пары цягнікоў у суткі: два ў адзін бок, два – у іншы. Хадзілі цягнікі Уладзівасток – Негарэлае, Негарэлае – Парыж, Маньчжурыя – Стоўбцы.
Усе яны, натуральна, спыняліся на апошняй савецкай станцыі, дзе ў пасажыраў правяралі пашпарты і багаж. Тут жа перакочвалі колы на вузейшую, заходнюю каляіну. Па раскладзе прыпынак у Негарэлаым доўжыўся гадзіну і дзесяць хвілін.
"Калі прыязджала нейкая знакамітасць, ладзілі гучную сустрэчу: людзей збіралася шмат. Некаторыя паэты чыталі свае вершы, хтосьці спяваў. Уласна, усё жыццё ў пасёлку бурліла вакол "жалезкі". У Негарэлым тады было каля 80 мясцовых жыхароў. На станцыі ж працавала 44 чалавекі, не лічачы пуцейцаў", - кажа Варановіч.
Чыгуначнікі размяшчаліся ў драўляных хатах. Тады мець свой дах над галавой, хай і ў доме барачнага тыпу, лічылася добрым. На фоне іншых пабудоў гэтыя дамы вылучаюцца вішнёвым колерам, іх і цяпер нямала ў Негарэлым. Яны ў асноўным размяшчаюцца недалёка ад станцыі, у тым ліку на завулку з тэматычнай назвай – "Вакзальны".
© SputnikУ такіх хатах жылі чыгуначнікі
В таких домах жили железнодорожники - Sputnik Беларусь, 1920, 17.09.2021
У такіх хатах жылі чыгуначнікі
Заставу з кватэрамі для пагранічнікаў выбудавалі з цэглы. Зараз там жылы дом.
© SputnikТут раней была пагранічная застава
Здесь раньше была пограничная застава - Sputnik Беларусь, 1920, 17.09.2021
Тут раней была пагранічная застава

"Привет трудящимся Запада"

На многіх фотаздымках мяжы таго часу ёсць арка. На ёй літары СССР і надпіс "Привет трудящимся Запада", зверху – герб, зорка, сцяг.
Дзе стаяла гэтае збудаванне, зараз высветліць складана. Адны кажуць, што за дзесяць кіламетраў ад Негарэлага, бліжэй да Коласава, іншыя – што вось прама каля станцыі, трэція сцвярджаюць, што побач з цяперашняй пасажырскай платформай "Энергетык".
© SputnikМагчыма, у гэтым месцы стаяла арка з надпісам "СССР"
Вполне возможно, в этом месте стояла арка с надписью СССР - Sputnik Беларусь, 1920, 17.09.2021
Магчыма, у гэтым месцы стаяла арка з надпісам "СССР"
З мясцовым краязнаўцам, былым дырэктарам школы і настаўнікам гісторыі Уладзімірам Мішурам, які ў Негарэлым жыве з 1977 года, едзем да платформы.
"Старажылы расказвалі, што арка стаяла якраз вось у гэтым месцы. Звярніце ўвагу на домік злева. Ён даваеннай пабудовы, яго толькі злёгку абнавілі вонкава. Дом адгадваецца на старых фотаздымках. Але тут стаяла арка або ў іншым месцы, той гэта дом ці не той, цяпер дакладна цяжка ўстанавіць", - кажа Уладзімір Харытонавіч.
Гісторык распавёў, што па абодва бакі мяжы размяшчаліся пагранічныя заставы дзвюх краін. Нічога гэтага не захавалася, толькі рэшткі падмуркаў.
© SputnikКраязнаўца і гісторык Уладзімір Мішура
Краевед и историк Владимир Мишуро - Sputnik Беларусь, 1920, 17.09.2021
Краязнаўца і гісторык Уладзімір Мішура

Спачатку везлі лес і зерне, потым – танкі і гарматы

Да восені 1939-га на Захад грузавыя цягнікі везлі ў асноўным лес, збожжа, сыр, масла. А што адтуль? Марына Варановіч прызнаецца, што, вывучыўшы мноства дакументаў, такіх звестак не знайшла.
Перад пачаткам наступлення войск праз Негарэлае пайшлі эшалоны з ваеннымі грузамі: тэхніка, узбраенне, жывая сіла.
"Інтэрвал руху паміж цягнікамі быў пятнаццаць хвілін. Яны ішлі, ішлі, ішлі", - кажа Варановіч.
Пра гэта ж распавёў і старажыл Негарэлага, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Антон Азаркевіч. У 1939-м яму было адзінаццаць гадоў:
"Мяжа праходзіла ў пяці кіламетрах ад хаты, дзе мы жылі. У верасні 39-га сюды падцягнулася шмат войск. Артылерыя ўся на конях, ужо былі лёгкія танкі і вельмі шмат кавалерыі. Мы сустракалі вайскоўцаў як усе хлопчыкі – з цікаўнасцю. Ніколі столькі войск не бачылі. 17 верасня, памятаю, прагучала некалькі артылерыйскіх стрэлаў. Наколькі разумею, гэта быў сігнал для пераходу мяжы", - кажа ён.
© SputnikВетэран вайны Антон Азаркевіч
Ветеран войны Антон Азаркевич - Sputnik Беларусь, 1920, 17.09.2021
Ветэран вайны Антон Азаркевіч
Яшчэ ўрэзалася ў хлопчыкаву памяць велізарная колькасць самалётаў:
"Яны ляцелі і ляцелі на захад. Я да чаго іх успомніў? У чэрвені 1941 года ні аднаго савецкага самалёта ў небе не было: большасць з іх немцы знішчылі прама на зямлі. Нашы войскі адыходзілі, нічым не прыкрытыя з паветра. Немец ішоў тут як на прагулцы. Акупанты песні спявалі, на гармоніках гралі... Але гэта было потым, а ў 39-м усё выглядала інакш".

І ўсё ж такі свята

І ўсё ж, што гэта было ў верасні 1939 года, як ацаніць тыя грозныя падзеі, праз 84 гады? Зноў звяртаемся да Уладзіміра Мішуры.
"Для мяне, як для гісторыка, 17 верасня – гэта ўсё ж свята аб'яднання беларускіх зямель у адзінае цэлае, у адзіную рэспубліку. Нагадаю: на падпісанне Рыжскага дагавора беларускую дэлегацыю нават не запрасілі. У выніку вялікая частка нашай зямлі апынулася пад палякамі", - кажа ён.
Якуб Колас тады напісаў такія радкі:

"Нас падзялілі – хто? Чужаніцы,
Цёмных дарог махляры.
К чорту іх межы! К д’яблу граніцы!..
Нашы тут гоні, бары!"

Якуб Колас
"Тое, што адбылося пасля 17 верасня 1939 года, – гэта цалкам законны, справядлівы гістарычны акт", - падсумаваў Уладзімір Трафімавіч.
© SputnikЗараз Негарэлае – ціхая станцыя, якіх сотні ў Беларусі
Сейчас Негорелое - тихая станция, каких сотни в Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920, 17.09.2021
Зараз Негарэлае – ціхая станцыя, якіх сотні ў Беларусі
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Грызлоў пра Дзень народнага адзінства: гэта сімвал аднаўлення справядлівасці
Беларускія дыпламаты правялі флэшмоб да Дня народнага адзінства
Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём народнага адзінства
Польскі паход Чырвонай Арміі і вяртанне Заходняй Беларусі – гісторыя ў відэа
Беларусь 17 верасня адзначае Дзень народнага адзінства
Стужка навiн
0