https://bel.sputnik.by/20210921/adznaya-rasya-peramagae-na-vybarakh-u-dzyarzhdumu-pa-partyynykh-spsakh-1056613467.html
"Адзіная Расія" перамагае на выбарах у Дзярждуму па партыйных спісах
"Адзіная Расія" перамагае на выбарах у Дзярждуму па партыйных спісах
Sputnik Беларусь
Прадстаўнікі гэтай партыі атрымліваюць канстытуцыйную большасць у ніжняй палаце расійскага парламента. 21.09.2021, Sputnik Беларусь
2021-09-21T10:23+0300
2021-09-21T10:23+0300
2021-09-21T10:23+0300
выбары
расія
дзярждума рф
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/15/1056612031_0:162:3062:1884_1920x0_80_0_0_2d3bef37c0090cefa40ba13696d829ba.jpg
МІНСК, 21 вер - Sputnik. Па выніках апрацоўкі ўсіх выніковых пратаколаў партыя "Адзіная Расія" набрала 49,82% галасоў выбаршчыкаў па партыйнаму спісу ў Дзярждуму, паведамляе ЦВК Расіі.У адзінаросаў будзе прыкладна 112 дэпутацкіх мандатаў па спісе. Акрамя таго, яны перамаглі па 198 аднамандатных акругах.Такім чынам, "Адзіная Расія" атрымлівае больш за 300 мандатаў у ніжняй палаце - канстытуцыйную большасць.За прадстаўнікоў КПРФ прагаласавала 18,93% выбаршчыкаў, за ЛДПР - 7,55%. "Справядлівая Расія - Патрыёты - За праўду" атрымала 7,46% галасоў, "Новыя людзі" - 5,32%.Гэтыя партыі пераадолелі пяціпрацэнтны бар'ер для праходу ў Дзярждуму.Паводле папярэдняй інфармацыі, па партыйным спісе кандыдаты КПРФ перамагаюць у дзевяці акругах, "Справядлівай Расіі - За праўду" - у васьмі. У пяці акругах перамаглі самавылучэнцы, у двух - кандыдаты ад ЛДПР, яшчэ ў трох - па аднаму кандыдату ад "Радзімы", Партыі росту і "Грамадзянскай платформы".Выбары ў ДзярждумуВыбары ў Дзярждуму восьмага склікання праходзілі на працягу трох дзён - 17, 18 і 19 верасня. Завяршыліся яны 19 верасня ў адзіны дзень галасавання.Выбары прайшлі па змяшанай выбарчай сістэме: па партыйных спісах (225 дэпутатаў) і аднамандатных акругах (225 дэпутатаў). У 225 аднамандатных акругах было сумарна вылучана 2296 кандыдатаў, зарэгістраваныя 2011 з іх.У сямі рэгіёнах Расіі, разам са звычайным, прайшло таксама і дыстанцыйнае электроннае галасаванне.У выбарах прынялі ўдзел 14 палітычных партый.Чытайце таксама:
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/15/1056612031_167:0:2896:2047_1920x0_80_0_0_14f2504815bad5fd1901ca9a0851dd3f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
выбары, расія, дзярждума рф
выбары, расія, дзярждума рф
"Адзіная Расія" перамагае на выбарах у Дзярждуму па партыйных спісах
Прадстаўнікі гэтай партыі атрымліваюць канстытуцыйную большасць у ніжняй палаце расійскага парламента.
МІНСК, 21 вер - Sputnik. Па выніках апрацоўкі ўсіх выніковых пратаколаў партыя "Адзіная Расія" набрала 49,82% галасоў выбаршчыкаў па партыйнаму спісу ў Дзярждуму, паведамляе ЦВК Расіі.
У адзінаросаў будзе прыкладна 112 дэпутацкіх мандатаў па спісе. Акрамя таго, яны перамаглі па 198 аднамандатных акругах.
Такім чынам, "Адзіная Расія" атрымлівае больш за 300 мандатаў у ніжняй палаце - канстытуцыйную большасць.
За прадстаўнікоў КПРФ прагаласавала 18,93% выбаршчыкаў, за ЛДПР - 7,55%. "Справядлівая Расія - Патрыёты - За праўду" атрымала 7,46% галасоў, "Новыя людзі" - 5,32%.
Гэтыя партыі пераадолелі пяціпрацэнтны бар'ер для праходу ў Дзярждуму.
Паводле папярэдняй інфармацыі, па партыйным спісе кандыдаты КПРФ перамагаюць у дзевяці акругах, "Справядлівай Расіі - За праўду" - у васьмі. У пяці акругах перамаглі самавылучэнцы, у двух - кандыдаты ад ЛДПР, яшчэ ў трох - па аднаму кандыдату ад "Радзімы", Партыі росту і "Грамадзянскай платформы".
Выбары ў Дзярждуму восьмага склікання праходзілі на працягу трох дзён - 17, 18 і 19 верасня. Завяршыліся яны 19 верасня ў адзіны дзень галасавання.
Выбары прайшлі па змяшанай выбарчай сістэме: па партыйных спісах (225 дэпутатаў) і аднамандатных акругах (225 дэпутатаў). У 225 аднамандатных акругах было сумарна вылучана 2296 кандыдатаў, зарэгістраваныя 2011 з іх.
У сямі рэгіёнах Расіі, разам са звычайным, прайшло таксама і дыстанцыйнае электроннае галасаванне.
У выбарах прынялі ўдзел 14 палітычных партый.
"Адзіная Расія" набірае больш за 48% галасоў на выбарах у парламент
Больш за 11 тысяч расіян, якія жывуць у Беларусі, прагаласавалі
на выбарах у ДзярждумуЯк праходзяць
выбары ў Дзярждуму: заява міжнародных назіральнікаў