Грыбы за 150 рублёў і журавіны: восеньскія цэны на Камароўцы
© Sputnik / Николай МихновецГрыбы на Камароўцы
© Sputnik / Николай Михновец
Падпісацца
У канцы восені на Камароўскім рынку яшчэ можна знайсці клубніцы і маліну. Традыцыйныя для гэтага часу журавіны, не здаюць пазіцыі буякі. Актыўна захоплівае прылаўкі вінаград. Бульбы як быццам стала менш, але асартымент па-ранейшаму шырокі.
Карэспандэнт Sputnik наведаў самы буйны харчовы рынак Мінска і даведаўся, колькі каштуюць у канцы верасня хадавая гародніна і грыбы.
© Sputnik / Николай МихновецКілаграм вінаграду ў сярэднім абыдзецца ў 4 рублі
Кілаграм вінаграду ў сярэднім абыдзецца ў 4 рублі
© Sputnik / Николай Михновец
Ягада маліна
Шклянка маліны і клубніц на рынку каштуе 4-5 рублёў. Ёсць у такой жа тары і буякі, але часцей яны прадаюцца на вагу. "Якасць розная, розны збор", - патлумачыла прадавец. У цэлым, 18 рублёў - стандартны цэннік на буякі.
© Sputnik / Николай МихновецІ ў верасні можна купіць клубніцы: успамін пра лета каштуе 5 рублёў за шкляначку
І ў верасні можна купіць клубніцы: успамін пра лета каштуе 5 рублёў за шкляначку
© Sputnik / Николай Михновец
З'явілася на прылаўках і чырвоная жыхарка балот. Разбежка па журавінах невялікая - 7,5 і 8 рублёў. Тая, што даражэй - больш буйная.
© Sputnik / Николай МихновецКрыніца вітамінаў груп B і С - наўпрост з беларускіх балот
Крыніца вітамінаў груп B і С - наўпрост з беларускіх балот
© Sputnik / Николай Михновец
Усё па 2
У будні дажджлівы вераснёўскі дзень папулярнай гародніны (морква, буракі, лук) здаецца не так шмат, як у жніўні і, верагодна, у выходныя. Але ўсё ж выбар ёсць і разбежка цэн невялікая. Аптымальная па памеры і кошту свежая гародніна каштуе па 2 рубля за кг альбо імкнецца да гэтага значэння.
© Sputnik / Николай МихновецРазбежка цэн на цыбулю, моркву і буракі невялікая
Разбежка цэн на цыбулю, моркву і буракі невялікая
© Sputnik / Николай Михновец
Бульба - наша ўсё
Са жніўня нічога не змянілася - на любы густ, колер і памер. І нават кошт у межах прыкладна тых жа значэнняў - ад 1,5 да 1,8 рублёў. Найбольш частае прадстаўніцтва - Слуцк. Самая танная, але дробная - "Белы лебедзь" - 1,2.
© Sputnik / Николай МихновецШэсць гатункаў бульбы аж за адным прылаўкам, і ўся - беларуская
Шэсць гатункаў бульбы аж за адным прылаўкам, і ўся - беларуская
© Sputnik / Николай Михновец
Жанчына за касай аднаго з прылаўкаў сцвярджае, што некоторыя прапануюць бульбу за такую цану толькі оптам. На пытанне аб тым, ці не хоча яна прадаваць свой тавар на кірмашы, здзіўляецца: "Навошта? Аддаваць па рублю?"
Што да іншай запатрабаванай гародніны, то летнія цэны падраслі. Агуркі - ад 3 рублёў у гаспадарак (самыя бюджэтныя і не самай лепшай віду па 2 рублі) да 3,5 - 4,5 у прыватнікаў з-пад Пінска. Малдаўскія і ўкраінскія памідоры каштуюць 2 рублі, пінскія - ад 2,5 да 3,5, жоўтыя па 4, малінавыя і "чорны прынц" даходзяць да 5 рублёў за кілаграм. Перац розных гатункаў "учапіўся" за цану ў 2,5. Маладую капусту можна купіць за 1,8.
Мора грыбоў
Асартымент дароў лесу пашырыўся. Нароўні з ужо звыклымі лісічкамі, баравікамі і чырвонагаловікамі з'явіліся маслята (7 рублёў за кг) і грузды (5,5). За пяцілітровае вядзерца лісічак бабулі просяць 15 рублёў. Цікава, што за гэты ж кошт і нават ніжэй (14,5) можна знайсці кілаграм гэтых жа грыбоў. Такую ж вагу прыгожых баравікоў ацанілі ў 45 рублёў, ладна пастарэлых - у 15.
© Sputnik / Николай МихновецСамай бюджэтнай стане купля маслят: 7 рублёў за кілаграм
Самай бюджэтнай стане купля маслят: 7 рублёў за кілаграм
© Sputnik / Николай Михновец
Адна з прадаўцоў ягад і лісічак паскардзілася на тое, што "няма ўжо той Камароўкі, якая была". Жанчына прызналася, што людзей стала зусім мала. Пытаюся: "У чым прычына?". "Супермаркеты", - з сумам адказвае гаспадыня прылаўка, адначасна успамінаючы і пра адсутнасць паркоўкі.
Цікаўлюся, ці складаюць канкурэнцыю восеньскія кірмашы. "Не сказала б. Кошты ўсё роўна аднолькавыя", - рэзюмавала збіральніца грыбоў і ягад.
© Sputnik / Николай МихновецЦэны на сушаныя грыбы кусаюцца: ад 30 рублёў за невялікі пакецік да 150 за паўкіло
Цэны на сушаныя грыбы кусаюцца: ад 30 рублёў за невялікі пакецік да 150 за паўкіло
© Sputnik / Николай Михновец
На Кароўскім рынку можна натрапіць і на сушаные баравікі. Цэннік кусаецца (паўкіло каштуе 150 рублёў), але баравікі выглядаюць добра. Прадаюцца яны на вагу - па 100, 200 і 500 грамаў.
Чытайце таксама:
Мінсельгасхарч супакоіў беларусаў: бульбы хопіць усім. І на экспарт
Яблык разладу: чаму беларускую садавіну не знайсці на паліцах супермаркетаў
Камароўка ў жніўні: грыбы, маладая бульба і мора буякоў