https://bel.sputnik.by/20210924/lukashenka-pavnshava-kalekty-brestskay-krepasts-geroya-z-50-goddzem-1056702016.html
Лукашэнка павіншаваў калектыў "Брэсцкай крэпасці-героя" з 50-годдзем
Лукашэнка павіншаваў калектыў "Брэсцкай крэпасці-героя" з 50-годдзем
Sputnik Беларусь
Крэпасць у Брэсце адной з першых прыняла на сябе ўдар гітлераўскай арміі 22 чэрвеня 1941-га. 24.09.2021, Sputnik Беларусь
2021-09-24T11:10+0300
2021-09-24T11:10+0300
2021-09-24T11:10+0300
аляксандр лукашэнка
мемарыяльны комплекс "брэсцкая крэпасць-герой"
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101512/20/1015122040_0:0:1000:563_1920x0_80_0_0_45862fd305a21eee821acb3b9d066710.jpg
МІНСК, 24 вер - Sputnik. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой" з 50-годдзем з дня заснавання.Ён нагадаў, што ў першы дзень Вялікай Айчыннай цытадэль стала першым шчытом на шляху гітлераўцаў.І дадаў, што дзякуючы працы калектыву мемарыяльнага комплексу мясцовыя жыхары і госці Брэста адкрываюць новыя старонкі абароны крэпасці і захапляюцца подзвігам гераічнага пакалення пераможцаў."Разам з мільёнамі наведвальнікаў з блізкага і далёкага замежжа, якія пабывалі ў мемарыяле за паўстагоддзя, мы схіляем галаву і ў думках гаворым дзякуй кожнаму, хто ваяваў тут за жыццё і чыстае неба над галавой".Ён таксама выказаў упэўненасць, што дзейнасць работнікаў комплексу, накіраваная на захаванне праўды аб Вялікай Айчыннай вайне, дапамагае выхоўваць сапраўдных патрыётаў.Праекты Sputnik ў Брэсцкай крэпасці-героіУ гэтым годзе інфармагенцтва прадставіла адразу тры свае праекты ў Брэсце і Мінску: фотавыстава "1941. Першыя дні вайны", "Ваенна-палявая пошта Sputnik", а таксама VR-рэканструкцыя "Невядомы сцяганосец", які быў дэбютным.Гэта дакументальная гісторыя пра падняцце чырвоных сцягоў на Рэйхстаг, расказаная з дапамогай перадавых візуальных тэхналогій.Дастаткова надзець спецыяльныя акуляры, каб паглыбіцца ў 3D-рэальнасць, апынуцца на даху будынка Трэцяга рэйха ў "целе" байца Чырвонай арміі і ўзняць сцяг.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101512/20/1015122040_54:0:942:666_1920x0_80_0_0_4d8f059a0e36ab3997df22e5e81d9348.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, мемарыяльны комплекс "брэсцкая крэпасць-герой"
аляксандр лукашэнка, мемарыяльны комплекс "брэсцкая крэпасць-герой"
Лукашэнка павіншаваў калектыў "Брэсцкай крэпасці-героя" з 50-годдзем
Крэпасць у Брэсце адной з першых прыняла на сябе ўдар гітлераўскай арміі 22 чэрвеня 1941-га.
МІНСК, 24 вер - Sputnik. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой" з 50-годдзем з дня заснавання.
Ён нагадаў, што ў першы дзень Вялікай Айчыннай цытадэль стала першым шчытом на шляху гітлераўцаў.
"Мы да гэтага часу не ведаем усіх імёнаў мужных абаронцаў, якія крочылі ў несмяротнасць дзеля нас і сваёй краіны", - цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
І дадаў, што дзякуючы працы калектыву мемарыяльнага комплексу мясцовыя жыхары і госці Брэста адкрываюць новыя старонкі абароны крэпасці і захапляюцца подзвігам гераічнага пакалення пераможцаў.
"Разам з мільёнамі наведвальнікаў з блізкага і далёкага замежжа, якія пабывалі ў мемарыяле за паўстагоддзя, мы схіляем галаву і ў думках гаворым дзякуй кожнаму, хто ваяваў тут за жыццё і чыстае неба над галавой".
Ён таксама выказаў упэўненасць, што дзейнасць работнікаў комплексу, накіраваная на захаванне праўды аб Вялікай Айчыннай вайне, дапамагае выхоўваць сапраўдных патрыётаў.
Праекты Sputnik ў Брэсцкай крэпасці-героі
У гэтым годзе інфармагенцтва прадставіла адразу тры свае праекты ў Брэсце і Мінску: фотавыстава "1941. Першыя дні вайны", "Ваенна-палявая пошта Sputnik", а таксама VR-рэканструкцыя "Невядомы сцяганосец", які быў дэбютным.
Гэта дакументальная гісторыя пра падняцце чырвоных сцягоў на Рэйхстаг, расказаная з дапамогай перадавых візуальных тэхналогій.
Дастаткова надзець спецыяльныя акуляры, каб паглыбіцца ў 3D-рэальнасць, апынуцца на даху будынка Трэцяга рэйха ў "целе" байца Чырвонай арміі і ўзняць сцяг.
"1941. Першыя дні вайны": выстава Sputnik пераехала ва Усходні форт
Лукашэнка:
нацысцкі бліцкрыг сарваўся ля сцен Брэсцкай цытадэлі