Колькі Беларусь вырабляе прадуктаў на аднаго чалавека?

© Pixabay / rodeopixСметанковае масла, архіўнае фота
Сметанковае масла, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 27.09.2021
Падпісацца
У Арменіі, да прыкладу, робяць у 40 разоў менш малака на кожнага жыхара, чым у нашай краіне, а круп - у 130 разоў менш.
МІНСК, 27 вер - Sputnik. Беларусь больш за ўсіх сярод краін ЕЭАС вырабляе малака - 97,4 кг у год на аднаго чалавека, лічбы агучылі ў прэс-службе Мінсельгасхарча рэспублікі.
У той жа час у Расіі робяць 36,1 кг малака на чалавека, у Казахстане - 29,9 кг, Кыргызстане - 6,3 кг, Арменіі - 2,4 кг.
Таксама Беларусь вырабляе больш за ўсіх масла - 12,2 кг, сыроў - 25,8 кг, тварагу - 14,7 кг, смятаны - 14,2 кг, яек - 373 штукі.
На кожнага беларуса ў год прыпадае 58 кг мяса. У Расіі гэты паказчык амаль у два разы ніжэй - 31,6 кг, у Арменіі - 4,8 кг, Казахстане - 11,4 кг. У Кыргызстане, мяркуючы па статыстыцы, мяса вырабляюць зусім няшмат - 100 грамаў на аднаго чалавека.
Акрамя таго, у нашай краіне вырабляюць 27,2 кг каўбасных вырабаў на чалавека, 63,9 кг круп і мукі (у Арменіі і Кыргызстане, напрыклад, усяго 0,5 і 0,4 кг адпаведна), 3,6 кг марожанага.
Зрэшты, Беларусь актыўна зарабляе на сваім харчовым патэнцыяле. Асноўным рынкам збыту айчыннай сельгаспрадукцыі з'яўляецца Расія (73%), астатняя частка таварных патокаў ідзе ў іншыя постсавецкія краіны і Кітай.
Чытайце таксама:
Праблем са збожжавымі і зернебабовымі ў беларусаў не будзе – Мінсельгасхарч
Мінсельгасхарч супакоіў беларусаў: бульбы хопіць усім. І на экспарт
Чаму ў Беларусі даражэе гародніна і калі цэны пачнуць зніжацца
Стужка навiн
0