Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Апошнія расійскія вайскоўцы пакінулі Беларусь пасля вучэння "Захад-2021"

© Photo : Министерство обороны Республики БеларусьУсе расійскія ваенныя, якія ўдзельнічалі ў вучэннях "Захад-2021", пакінулі Беларусь
Усе расійскія ваенныя, якія ўдзельнічалі ў вучэннях Захад-2021, пакінулі Беларусь - Sputnik Беларусь, 1920, 29.09.2021
Падпісацца
Сумеснае стратэгічнае вучэнне пры ўдзеле вялікай групоўкі войск дзвюх краін прайшло з 10 па 16 верасня і насіла абарончы характар.
МІНСК, 29 вер – Sputnik. Апошні расійскі воінскі эшалон з ваеннаслужачымі і тэхнікай перасёк дзяржаўную мяжу Беларусі, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны.
"Расійскі воінскі кантынгент, які прымаў удзел у сумесным стратэгічным вучэнні ўзброеных сіл Беларусі і Расіі "Захад-2021" на тэрыторыі нашай краіны, з'ехаў да месцаў дыслакацыі", - гаворыцца ў паведамленні.
Вайскоўцы з Расіі разам з тэхнікай пачалі пакідаць беларускую тэрыторыю адразу пасля завяршэння сумесных манеўраў яшчэ 16 верасня. Усяго ў вучэнні ўдзельнічала 2,5 тысячы расійскіх вайскоўцаў. Цікава, што ў "Захад-2021" упершыню ўдзельнічалі казахстанскія дэсантнікі.
Перад расійскімі ваеннымі падчас маршаў па вяртанні ў месцы пастаяннай дыслакацыі стаяла задача адпрацаваць контрдыверсійныя дзеянні і супрацьпаветраную абарону.
Вучэнне "Захад-2021" праходзіла з 10 па 16 верасня на дзевяці палігонах у Расіі і на пяці - у Беларусі. З беларускага боку было задзейнічана амаль 13 тысяч вайскоўцаў. У манеўрах удзельнічалі каля 350 адзінак ваеннай тэхнікі, з іх 140 танкаў, каля 110 артылерыйскіх адзінак і РСЗА, а таксама 30 самалётаў і верталётаў.
У вучэннях на расійскай тэрыторыі ўдзельнічалі каля 200 тысяч чалавек, звыш 80 самалётаў і верталётаў, да 760 адзінак баявой тэхнікі - звыш 290 танкаў, больш за 240 гармат, рэактыўных сістэм залпавага агню і мінамётаў, а таксама да 15 караблёў.
Чытайце таксама:
У Беларусі ўрачыста завяршылася вучэнне "Захад - 2021"
Пуцін і Лукашэнка абмеркавалі вынікі сумесных вучэнняў "Захад-2021"
Ваенныя з трох краін дэсантаваліся ноччу пад Брэстам
Чуткі пра небяспеку для здароўя на вучэннях "Захад - 2021" абверглі ў МНС
Масавае начное дэсантаванне ўпершыню праведзена на вучэннях "Захад-2021"
На каго нападуць Нярыс і Паморыя? Падрабязнасці вучэння "Захад-2021"
Знішчыць тэрарыстаў: Савет бяспекі раскрыў задуму вучэнняў "Захад-2021"
Стужка навiн
0