Беларусь да 2030 года скароціць выкіды парніковых газаў на 35%

© Sputnik / Антон Денисов / Перайсці ў медыябанкДым з труб ЦЭЦ
Дым з труб ЦЭЦ - Sputnik Беларусь, 1920, 01.10.2021
Падпісацца
Прагнозную лічбу скарачэння выкідаў Саўмін павялічыў адразу на 7 працэнтных пунктаў.
МІНСК, 1 кас – Sputnik. Беларусь да 2030 года плануе скараціць аб'ём выкідаў парніковых газаў у атмасферу на 35%, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Адпаведныя палажэнні замацаваны пастановай Саўміна №553, прынятай 29 верасня. Раней Беларусь далучылася да Парыжскага пагаднення па клімаце: рэспубліка зробіць намаганні па абмежаванні павышэння сярэднесусветнай тэмпературы паветра да 1,5°С. Пры гэтым краіна абавязалася да 2030 года скараціць выкіды парніковых газаў не менш чым на 28%.
"Згодна з пастановай №553 Беларусь мае намер унесці больш амбіцыйны ўклад у глабальнае рэагаванне на змяненне клімату і вызначае агульнаэканамічную безумоўную і ўмоўную мэты па скарачэнні выкідаў парніковых газаў", - гаворыцца ў паведамленні.
Новая экалагічная мэта - знізіць да 2030 года выкіды парніковых газаў не менш чым на 35% ад узроўню выкідаў 1990 года.
Пры гэтым калі рэспубліцы будзе прадастаўлена міжнароднае фінансаванне, гэтая лічба можа павялічыцца да 40%.
Саўмін сваім дакументам абавязаў органы дзяржкіравання і іншыя дзяржарганізацыі, мясцовую ўладу ўлічваць вызначаныя лічбы скарачэння выкідаў пры распрацоўцы розных дакументаў і праграм.
Нагадаем, Парыжскае пагадненне па клімаце - першае глабальнае кліматычнае пагадненне, якое падпісалі ў снежні 2015 года больш за 190 краін. Яно вызначае сусветнай план дзеянняў па стрымліванні глабальнага пацяплення. Усе ўдзельнікі абавязваюцца прыняць меры па зніжэнні выкідаў і адаптацыі да змены клімату. Пры гэтым у энергапастаўках павінна быць доля аднаўляльных крыніц энергіі.
Чытайце таксама:
Парахавая бочка: навукоўцы папярэдзілі пра катастрофу на Зямлі
Беларусь прапануе Расіі паскорыць працу ў галіне клімату
Экстрэмальнае надвор'е чакае Еўропу - у гэтым вінаваты Гальфстрым
Экаабаронцы выступаюць за забарону на запуск шарыкаў у школах
ААН назвала 2021 год вырашальным для планеты
Стужка навiн
0