Захворванне не спадае: Міністэрства аховы здароўя апублікавала статыстыку па COVID-19

© Sputnik / Максим БлиновДзяўчына падчас ПЦР-тэста на COVID-19
Дзяўчына падчас ПЦР-тэста на COVID-19 - Sputnik Беларусь, 1920, 06.10.2021
Падпісацца
За мінулыя суткі быў паўтораны антырэкорд па смяротнасці - ахвярамі пандэміі сталі яшчэ 16 чалавек з раней пацверджаным дыягназам "каронавірус".
МІНСК, 6 кас - Sputnik. За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1 991 новы пацыент з каронавірусам, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Усяго за час пандэміі ў краіне захварэлі 549 817 чалавек.
Выпісалі за 24 гадзіны 1 504 пацыенты, у якіх раней дыягнаставалі COVID-19, усяго ачунялых па краіне 526 648 чалавек.
Паўтораны сутачны антырэкорд па смяротнасці - ахвярамі пандэміі сталі яшчэ 16 чалавек з раней пацверджаным дыягназам "каронавірус", усяго іх ужо 4 228.
Міністэрства аховы здароўя распавяло, што за апошнія 24 гадзіны зроблена 43 987 тэстаў, за ўвесь час іх праведзена 8 694 052.

Чацвёртая хваля каронавіруса

Пра наступленне чацвёртай хвалі каронавіруса у Беларусі стала вядома ў першы месяц восені. Міністэрства аховы здароўя афіцыйна абвясціла аб новым эпідуздыме 20 верасня, калі колькасць захварэлых працягвала расці з дня ў дзень.
Праз пару дзён пасля гэтага ведамства адмяніла планавыя візіты ў паліклініку, а стацыянары пачалі актыўна перапрафілявацца пад інфекцыйныя койкі.
У кастрычніку статыстыка па каронавірусе ў Беларусі абнаўляе антырэкорды: была зафіксавана і максімальная колькасць смярцей за суткі, і максімальная колькасць захварэлых за дзень з пачатку пандэміі.
Чытайце таксама:
Пуцін патлумачыў, чаму не захварэў на каронавірус
Дзве лабараторыі аднавілі правядзенне ПЦР-тэстаў на каронавірус
Лекары назвалі спосаб хутка вярнуць нюх пасля каронавіруса
Другая ракетка свету Арына Сабаленка захварэла на каронавірус
Міністэрства аховы здароўя РФ: зняты ўсе бар'еры для прызнання вакцыны "Спутник V" у СААЗ
Стужка навiн
0