https://bel.sputnik.by/20211011/uzmatsnenne-zhorstkasts-masachnaga-rezhymu-shto-kazhuts-mnchane--vdea-1057104101.html
Узмацненне жорсткасці масачнага рэжыму: што кажуць мінчане – відэа
Узмацненне жорсткасці масачнага рэжыму: што кажуць мінчане – відэа
Sputnik Беларусь
З 9 кастрычніка жыхары краіны абавязаны насіць маскі і выконваць сацыяльную дыстанцыю - Sputnik пацікавіўся ў мінчан, што яны думаюць на гэты конт. Глядзіце на... 11.10.2021, Sputnik Беларусь
2021-10-11T17:58+0300
2021-10-11T17:58+0300
2021-10-11T17:58+0300
відэа
апытанне
каронавірус covid-19
рэжым
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/0b/1057103467_0:0:1200:675_1920x0_80_0_0_f91acddc0a1fea38f370b385187a980d.jpg
Нашэнне масак і захаванне дыстанцыі ў грамадскіх месцах стала абавязковым у Беларусі з 9 кастрычніка. Міністэрства аховы здароўя ўнесла змены і дапаўненні ў санітарныя нормы і правілы, якія датычацца прафілактыкі грыпу і COVID-19. Ва ўсіх рэгіёнах і ў сталіцы складаная эпідсітуацыя па захворванні на каронавірус."З 9 кастрычніка нашы грамадзяне абавязаны насіць маскі і захоўваць дыстанцыю ў магазінах, аб'ектах грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання, пры наведванні тэатраў, кінатэатраў, культурна-масавых мерапрыемстваў, стадыёнаў, прадпрыемстваў, устаноў аховы здароўя, аптэк і іншых аб'ектаў", - паведаміў аб новаўвядзенні намеснік міністра аховы здароўя Аляксандр Тарасенка.Цяпер звычайныя грамадзяне будуць несці адказнасць за невыкананне санітарных правіл. Пры гэтым ёсць пэўныя патрабаванні нашэння сродкаў індывідуальнай абароны: маска павінна закрываць нос, рот і падбародак. Санэпідслужба і зацікаўленыя ведамствы, а менавіта МУС і Мінтранс, будуць кантраляваць выкананне патрабаванняў.Sputnik удакладніў у мінчан, як яны ставяцца да новаўвядзення.Нагадаем, што для прадухілення распаўсюджвання каронавіруса ў Беларусі масачны рэжым увялі 12 лістапада 2020 года. Тады ў Міністэрстве аховы здароўя заявілі, што масачны рэжым і сацыяльнае дыстанцыяванне жыхарам рэспублікі трэба будзе выконваць да таго часу, пакуль не пойдзе на спад захворванне.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/0b/1057103467_150:0:1050:675_1920x0_80_0_0_b1bb1decd9f04b4c1a3522babccf2eb0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
апытанне, каронавірус covid-19, рэжым, видео
апытанне, каронавірус covid-19, рэжым, видео
Узмацненне жорсткасці масачнага рэжыму: што кажуць мінчане – відэа
З 9 кастрычніка жыхары краіны абавязаны насіць маскі і выконваць сацыяльную дыстанцыю - Sputnik пацікавіўся ў мінчан, што яны думаюць на гэты конт. Глядзіце на відэа адказы мінакоў.
Нашэнне масак і захаванне дыстанцыі ў грамадскіх месцах стала абавязковым у Беларусі з 9 кастрычніка. Міністэрства аховы здароўя ўнесла змены і дапаўненні ў санітарныя нормы і правілы, якія датычацца прафілактыкі грыпу і COVID-19. Ва ўсіх рэгіёнах і ў сталіцы складаная эпідсітуацыя па захворванні на каронавірус.
"З 9 кастрычніка нашы грамадзяне абавязаны насіць маскі і захоўваць дыстанцыю ў магазінах, аб'ектах грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання, пры наведванні тэатраў, кінатэатраў, культурна-масавых мерапрыемстваў, стадыёнаў, прадпрыемстваў, устаноў аховы здароўя, аптэк і іншых аб'ектаў", - паведаміў аб новаўвядзенні намеснік міністра аховы здароўя Аляксандр Тарасенка.
Цяпер звычайныя грамадзяне будуць несці адказнасць за невыкананне санітарных правіл. Пры гэтым ёсць пэўныя патрабаванні нашэння сродкаў індывідуальнай абароны: маска павінна закрываць нос, рот і падбародак. Санэпідслужба і зацікаўленыя ведамствы, а менавіта МУС і Мінтранс, будуць кантраляваць выкананне патрабаванняў.
Sputnik удакладніў у мінчан, як яны ставяцца да новаўвядзення.
Нагадаем, што для прадухілення распаўсюджвання каронавіруса ў Беларусі масачны рэжым увялі 12 лістапада 2020 года. Тады ў Міністэрстве аховы здароўя заявілі, што масачны рэжым і сацыяльнае дыстанцыяванне жыхарам рэспублікі трэба будзе выконваць да таго часу, пакуль не пойдзе на спад захворванне.
Які штраф пагражае беларусам за
парушэнне масачнага рэжымуВа ўсіх грамадскіх месцах:
масачны рэжым становіцца больш жорсткім з 9 кастрычніка