https://bel.sputnik.by/20211012/shostae-parazhenne-zapar-futbalsty-belarus-praygral-chekham-u-adbory-na-chs-1057116814.html
Шостае паражэнне запар: футбалісты Беларусі прайгралі чэхам у адборы на ЧС
Шостае паражэнне запар: футбалісты Беларусі прайгралі чэхам у адборы на ЧС
Sputnik Беларусь
У турнірным плане гэты матч ужо нічога не вырашаў: каманда Георгія Кандрацьева развіталася з шансамі на выхад у плэй-оф кваліфікацыі. 12.10.2021, Sputnik Беларусь
2021-10-12T09:23+0300
2021-10-12T09:23+0300
2021-10-12T09:23+0300
у свеце
беларусь
чэхія
футбол
чэмпіянат
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/0b/1057114496_0:0:3073:1728_1920x0_80_0_0_8d9bc866cc8683286f30fdc53ab09a6e.jpg
МІНСК, 12 кас – Sputnik. Нацыянальная зборная Беларусі па футболе напярэдадні прайграла камандзе Чэхіі ў матчы адбору на чэмпіянат свету 2022 года, паведамляе Sputnik.Матч, які прайшоў на нейтральным полі ў Казані, завяршыўся з лікам 0:2 на карысць чэхаў.Беларусы прапусцілі па адным голе ў кожным тайме: у першым вызначыўся галоўны галеадар чэшскай дружыны Патрык Шык, у другім - Адам Гложэк.Шанс забіць быў і ў беларускай каманды, але Віталій Лісаковіч не выкарыстоўваў добры момант.Наша "нацыяналка" прайграла і па ўсіх статыстычных паказчыках: 6-16 - па ударах, 43-57 - па валоданні мячом у працэнтных суадносінах, 1-7 - па вуглавых.Гэта шостае паражэнне зборнай Беларусі запар, і яна ўжо развіталася з шансамі на выхад у плэй-оф адбору.Наступны і апошні матч у рамках кваліфікацыі чэмпіянату свету падапечныя Кандрацьева правядуць супраць каманды Уэльса 13 лістапада на выездзе.Чэмпіянат свету ў КатарыУ фінальную стадыю сусветнага першынства наўпрост ад Еўропы выйдуць пераможцы дзесяці груп. Уладальнікі другіх месцаў, а таксама дзве лепшыя зборныя з Лігі нацый будуць змагацца яшчэ за тры пуцёўкі на ЧС-2022.Планетарнае першынство пройдзе ў Катары з 21 лістапада па 18 снежня 2022 года. На чэмпіянатах свету па футболе зборная Беларусі яшчэ ні разу не выступала.Чытайце таксама:
беларусь
чэхія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/0b/1057114496_102:0:2833:2048_1920x0_80_0_0_de9e48f7a1b28efdd438911b11ae608d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у свеце, беларусь, чэхія, футбол, чэмпіянат
у свеце, беларусь, чэхія, футбол, чэмпіянат
Шостае паражэнне запар: футбалісты Беларусі прайгралі чэхам у адборы на ЧС
У турнірным плане гэты матч ужо нічога не вырашаў: каманда Георгія Кандрацьева развіталася з шансамі на выхад у плэй-оф кваліфікацыі.
МІНСК, 12 кас – Sputnik. Нацыянальная зборная Беларусі па футболе напярэдадні прайграла камандзе Чэхіі ў матчы адбору на чэмпіянат свету 2022 года, паведамляе Sputnik.
Матч, які прайшоў на нейтральным полі ў Казані, завяршыўся з лікам 0:2 на карысць чэхаў.
Беларусы прапусцілі па адным голе ў кожным тайме: у першым вызначыўся галоўны галеадар чэшскай дружыны Патрык Шык, у другім - Адам Гложэк.
Шанс забіць быў і ў беларускай каманды, але Віталій Лісаковіч не выкарыстоўваў добры момант.
Наша "нацыяналка" прайграла і па ўсіх статыстычных паказчыках: 6-16 - па ударах, 43-57 - па валоданні мячом у працэнтных суадносінах, 1-7 - па вуглавых.
Гэта шостае паражэнне зборнай Беларусі запар, і яна ўжо развіталася з шансамі на выхад у плэй-оф адбору.
Наступны і апошні матч у рамках кваліфікацыі чэмпіянату свету падапечныя Кандрацьева правядуць супраць каманды Уэльса 13 лістапада на выездзе.
У фінальную стадыю сусветнага першынства наўпрост ад Еўропы выйдуць пераможцы дзесяці груп. Уладальнікі другіх месцаў, а таксама дзве лепшыя зборныя з Лігі нацый будуць змагацца яшчэ за тры пуцёўкі на ЧС-2022.
Планетарнае першынство пройдзе ў Катары з 21 лістапада па 18 снежня 2022 года. На чэмпіянатах свету па футболе зборная Беларусі яшчэ ні разу не выступала.
Бывай, ЧС-2022: зборная Беларусі
не здолела абыграць эстонцаўЛукашэнка
параіў футбалістам "Дынама" не мець з ім справы
Беларусы
згулялі ў футбол на балоце, было брудна і відовішчна