Сямейны капітал афіцыйна дазволілі траціць на куплю жылля

© Pixabay / PexelsМаладая сям'я з дзіцем, архіўнае фота
Маладая сям'я з дзіцем, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 13.10.2021
Падпісацца
Расходаваць грошы цяпер можна не толькі на паляпшэнне жыллёвых умоў, але і на адукацыю і лячэнне.
МІНСК, 13 кас – Sputnik. Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім уносяцца змены ў напрамкі выкарыстання шматдзетнымі сем’ямі сямейнага капіталу, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Гэтым дакументам удасканальваюцца ўжо існуючыя механізмы падтрымкі шматдзетных сямей.
Так, з 1 студзеня наступнага года яны змогуць датэрмінова выкарыстоўваць сямейны капітал на паляпшэнне сваіх жыллёвых умоў (купляць долі жылых памяшканняў, а таксама пагашаць пазыкі і крэдыты, узятыя на будаўніцтва або куплю жылля).
Грошы таксама можна будзе выдаткаваць на адукацыю (у ВНУ і ССНУ спажыўкааперацыі і навучальных установах ФПБ) і куплі медыцынскіх вырабаў для складаных аперацый і прызначаных для сацыяльнай рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў і інтэграцыі іх у грамадства.
Акрамя таго, дакумент устанаўлівае палажэнні, якімі прадугледжана выключэнне выпадкаў неабгрунтаванага выкарыстання сродкаў капіталу.

Каму прызначаны сямейны капітал?

Сямейны капітал прызначаецца шматдзетным сем'ям, у якіх нарадзілася ці было усыноўлена/ўдачарона трэцяе або наступнае дзіця, калі старэйшаму з траіх дзяцей яшчэ няма 18 гадоў. З 1 студзеня 2021 года яго памер складае 23 737,5 беларускіх рублёў (9 495 долараў).
Такі капітал з'явіўся ў Беларусі з 2015 года. З 2020 года суму сталі налічаць у беларускіх рублях, да гэтага яна была роўная 10 тысячам долараў.
З пачатку праграмы за выплатай звярнуліся 40 189 шматдзетных сямей, агульная сума сямейных капіталаў у Беларусі складае больш за 1 мільярд долараў.
Таксама на Sputnik:
Шматдзетная маці распавяла, як зэканоміць на пакупках
Больш за $1 млрд: агульная сума сямейных капіталаў у Беларусі расце
Схадзіць за маянэзам і патраціць 12 рублёў: сакрэт шматдзетнай мамы - відэа
Шматдзетныя сем'і ў Беларусі атрымаюць шматмільярдную падтрымку
Шматдзетных сем'яў у Мінскай вобласці становіцца больш
Стужка навiн
0