У сёмы раз запар: мінскае "Дынама" перамагло ў чарговым матчы КХЛ

© ХК "Динамо Минск"Момант хакейнага матча
Момант хакейнага матча - Sputnik Беларусь, 1920, 13.10.2021
Падпісацца
Матч выдаўся напружаным: "зубры" лідзіравалі, але апаненты з кітайскага клуба прымусілі іх патурбавацца.
МІНСК, 13 кас – Sputnik. Хакеісты мінскага "Дынама" атрымалі сёмую перамогу запар напярэдадні ў рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі, на гэты раз у хатнім матчы супраць пекінскага "Куньлунь", паведамляе Sputnik.
Сустрэча пачалася з прэсінгу "Дынама". Тым не менш, "размачыць" лік атрымалася толькі на 14-й хвіліне матча форварду "зуброў" Раману Гарбунову. Затым яго падтрымаў таварыш па камандзе Мальце Стрэмваль (19-я), але за секунду да перапынку вароты мінчан пакарыў нападаючы "Куньлунь" Джэйсан Фрэм - 2:1.
Аднавіць раўнавагу сіл атрымалася Грэгу Сквайрзу (24-я).
Для "зуброў" гэта быў відавочны сігнал, і яны актывізаваліся. Вывеў свой клуб наперад Маціяс Тедэнбю (28-я), затым Стрэмваль (32-я) аформіў дубль - 4:2.
Радасць доўжылася нядоўга, так як гульцы кітайскага клуба зноў зраўнялі лік. Вызначыліся Тай Шульц (34-я) і Джош Нікалс (35-я).
Выручыў "Дынама" зноў Стрэмваль (38-я), аформіў хет-трык. "Арэлі" працягваліся і ў трэцім перыядзе, паменшыў шансы "зуброў" на перамогу Кліфард Пу (48-я), зраўняў лік 5:5.
Вырашальную шайбу ў авертайме закінуў Адам Альмквіст, прынёсшы сёмую перамогу запар для "Дынама" - 6:5.
Больш працяглая пераможная серыя была ў "зуброў" толькі ў сезоне - 2014/2015 - дзевяць вікторый запар. Серыя з шасці перамог запар у "Дынама" працягвалася ў сезонах 2020/2021 і 2016/2017 (двойчы).
Наступную гульню "зубры" правядуць дома 14 кастрычніка супраць маскоўскага "Спартака".
Чытайце таксама:
Мінскае "Дынама" паспрабуе здабыць чарговую перамогу ў чэмпіянаце КХЛ
"Зубры" атрымалі шостую перамогу запар - на гэты раз у Ніжнім
Форвард мінскага "Дынама" прызнаны лепшым гульцом дня ў КХЛ
Хатнюю серыю КХЛ мінскае "Дынама" завяршыла перамогай
Лукашэнка ацаніў гульню "вялікіх хакеістаў" у Браціславе
Стужка навiн
0