Міліцыя хоча пазбаўляць грамадзянства беларусаў, "якія збеглі з краіны"

© SputnikБеларускі пашпарт, архіўнае фота
Беларускі пашпарт, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 19.10.2021
Падпісацца
Ведамства лічыць, што такое пытанне варта разгледзець і пашырыць наяўны ў Крымінальным кодэксе артыкул.
МІНСК, 19 кас – Sputnik. Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі прапаноўвае пазбаўляць грамадзянства тых, хто "уцёк з краіны" і працуе "ў інтарэсах заходніх краін", пра гэта ў інтэрв'ю газеце "СБ. Беларусь сегодня" заявіў начальнік аддзела галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Вячаслаў Арлоўскі.
У чэрвені 2021 года ў сілу ўступілі змены ў закон аб грамадзянстве: тыя, хто набыў беларускае грамадзянства, могуць яго пазбавіцца за шэраг злачынстваў - экстрэмісцкія, тэрарыстычныя альбо "прычыняючыя цяжкую шкоду інтарэсам Беларусі". Як падзяліўся Арлоўскі, гэтыя змены ведамства распрацоўвала два гады.
"І тады гаворка ішла толькі аб страце грамадзянства асобамі, якія гэта грамадзянства набылі, а не сталі беларусамі па праве нараджэння. Але я лічу, што трэба паглядзець далей. Людзі, якія збеглі з нашай краіны, ненавідзяць яе і сёння працуюць у інтарэсах заходніх краін, не павінны мець права называцца беларусамі", - заявіў ён.
Арлоўскі таксама ўпэўнены, што такія нормы трэба абдумаць, бо "калі яны адвярнуліся ад краіны, чаму краіна не можа адвярнуцца ад іх?".
"У выніку яны не змогуць прыехаць у Беларусь у свабодным парадку, не змогуць удзельнічаць у электаральных працэсах, грамадска-палітычным жыцці дзяржавы", - заявіў прадстаўнік ГУБАЗіК.
Чытайце таксама:
Падпісчыкі забароненых Telegram-каналаў прыроўнены да экстрэмістаў
Лукашэнка актуалізаваў працэдуру пазбаўлення грамадзянства за экстрэмізм
Генпракурор Швед пра "карту паляка": гэта элемент падрыўной работы
Беларусаў хочуць пазбаўляць грамадзянства за дачыненне да экстрэмізму
Стала вядома, калі пачнуць пазбаўляць беларускага грамадзянства за тэрарызм
Стужка навiн
0