https://bel.sputnik.by/20211021/mus-pryznala-ekstremstskm-yashche-adzn-telegram-kanal--chat-1057346045.html
МУС прызнала экстрэмісцкімі яшчэ адзін Telegram-канал і чат
МУС прызнала экстрэмісцкімі яшчэ адзін Telegram-канал і чат
Sputnik Беларусь
У ведамстве папярэдзілі, што падпіска на "Кібер-Партызаны" і "Кібер-слівы" з'яўляецца падставай для правядзення следчых дзеянняў, у тым ліку ператрусу. 21.10.2021, Sputnik Беларусь
2021-10-21T11:18+0300
2021-10-21T11:18+0300
2021-10-21T11:18+0300
мус рб
экстрэмізм
telegram-канал
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/15/1057345152_0:77:3065:1801_1920x0_80_0_0_f778d318376e659fe2668b5c373efb72.jpg
МІНСК, 21 кас -Sputnik. Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі прызнала экстрэмісцкім фарміраваннем удзельнікаў Telegram-канала "Кібер-Партызаны" і чата "Кібер-слівы", паведаміла МУС.Там растлумачылі, што ў адпаведнасці з абноўленым заканадаўствам, якое было прынята ў Беларусі пасля пратэстаў у жніўні 2020 года, дзеянні стваральнікаў, кіраўнікоў дадзенага экстрэмісцкага фарміравання, а таксама яго ўдзельнікаў утвараюць склад злачынства, прадугледжанага ст.361-1 "Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім".Падпіска на названыя рэсурсы з'яўляецца падставай для правядзення следчых дзеянняў, у тым ліку ператрусу, а таксама дачы прававой ацэнкі кожнаму падпісанту, сказалі ў МУС.За апошні год у Беларусі судамі былі прызнаны экстрэмісцкімі больш за 340 Тelegram-каналаў і чатаў, дзейнасць іх была забаронена. Дакументы ў суды падалі МУС і пракуратура.На мінулым тыдні МУС прызнала экстрэмісцкім фарміраваннем Telegram-канал "Буслы ляцяць" і чат "Буслы ляцяць chat", папярэдзіўшы аб тым, што падпіска і актыўны ўдзел у ім цягнуць крымінальную адказнасць.Стала больш жорсткай адказнасцьУ Беларусі 12-кастрычніка 2021 года прынята пастанова Савета міністраў №575 "Аб мерах процідзеяння экстрэмізму і рэабілітацыі нацызму".Дакумент рэгламентуе парадак прызнання груп грамадзян, якія ажыццяўляюць экстрэмісцкую дзейнасць, у тым ліку з выкарыстаннем мэсенджараў і сацсетак, экстрэмісцкімі фарміраваннямі.Трэба адрозніваць паказаную навэлу і існуючы парадак прызнання інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкімі матэрыяламі. У апошнім выпадку неабходна рашэнне суда (прадугледжана адміністрацыйная адказнасць), а для прызнання груп грамадзян экстрэмісцкімі фарміраваннямі патрабуецца рашэнне МУС ці КДБ (надыходзіць крымінальная адказнасць).Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/15/1057345152_224:0:2955:2048_1920x0_80_0_0_980a29c2292bc303c86f8578df370f6a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мус рб, экстрэмізм, telegram-канал
мус рб, экстрэмізм, telegram-канал
МУС прызнала экстрэмісцкімі яшчэ адзін Telegram-канал і чат
У ведамстве папярэдзілі, што падпіска на "Кібер-Партызаны" і "Кібер-слівы" з'яўляецца падставай для правядзення следчых дзеянняў, у тым ліку ператрусу.
МІНСК, 21 кас -Sputnik. Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі прызнала экстрэмісцкім фарміраваннем удзельнікаў Telegram-канала "Кібер-Партызаны" і чата "Кібер-слівы", паведаміла МУС.
"Яны прызнаны экстрэмісцкім фарміраваннем і іх дзейнасць забаронена", - заявілі Sputnik у МУС у чацвер.
Там растлумачылі, што ў адпаведнасці з абноўленым заканадаўствам, якое было прынята ў Беларусі пасля пратэстаў у жніўні 2020 года, дзеянні стваральнікаў, кіраўнікоў дадзенага экстрэмісцкага фарміравання, а таксама яго ўдзельнікаў утвараюць склад злачынства, прадугледжанага ст.361-1 "Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім".
Падпіска на названыя рэсурсы з'яўляецца падставай для правядзення следчых дзеянняў, у тым ліку ператрусу, а таксама дачы прававой ацэнкі кожнаму падпісанту, сказалі ў МУС.
За апошні год у Беларусі судамі былі прызнаны экстрэмісцкімі больш за 340 Тelegram-каналаў і чатаў, дзейнасць іх была забаронена. Дакументы ў суды падалі МУС і пракуратура.
На мінулым тыдні МУС прызнала экстрэмісцкім фарміраваннем Telegram-канал "Буслы ляцяць" і чат "Буслы ляцяць chat", папярэдзіўшы аб тым, што падпіска і актыўны ўдзел у ім цягнуць крымінальную адказнасць.
Стала больш жорсткай адказнасць
У Беларусі 12-кастрычніка 2021 года прынята пастанова Савета міністраў №575 "Аб мерах процідзеяння экстрэмізму і рэабілітацыі нацызму".
Дакумент рэгламентуе парадак прызнання груп грамадзян, якія ажыццяўляюць экстрэмісцкую дзейнасць, у тым ліку з выкарыстаннем мэсенджараў і сацсетак, экстрэмісцкімі фарміраваннямі.
Трэба адрозніваць паказаную навэлу і існуючы парадак прызнання інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкімі матэрыяламі. У апошнім выпадку неабходна рашэнне суда (прадугледжана адміністрацыйная адказнасць), а для прызнання груп грамадзян экстрэмісцкімі фарміраваннямі патрабуецца рашэнне МУС ці КДБ (надыходзіць крымінальная адказнасць).
"Злілі" дадзеныя сілавікоў і суддзяў: СК расследаваў справу "Белтэлекама"
Міліцыя хоча
пазбаўляць грамадзянства беларусаў, "якія збеглі з краіны"