https://bel.sputnik.by/20211022/erasayuz-uvyadze-chargovyya-sanktsy-suprats-belarus-z-za-mgranta-1057390959.html
Еўрасаюз увядзе чарговыя санкцыі супраць Беларусі з-за мігрантаў
Еўрасаюз увядзе чарговыя санкцыі супраць Беларусі з-за мігрантаў
Sputnik Беларусь
Дадзенае рашэнне было прынята лідэрамі ЕС на саміце, які адбыўся ў пятніцу. 22.10.2021, Sputnik Беларусь
2021-10-22T17:57+0300
2021-10-22T17:57+0300
2023-02-23T14:06+0300
нелегальныя мігранты
санкцыі
ес
калючая загарода еўрасаюза
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/16/1055857550_0:30:801:480_1920x0_80_0_0_7d085a47b493f01e3e30015b401b2b8e.jpg
МІНСК, 22 кас - Sputnik. Еўрапейскі саюз увядзе чарговы пакет санкцый супраць Беларусі ў сувязі з сітуацыяй з мігрантамі на мяжы ЕС, гаворыцца ў агучаных высновах па выніках еўрапейскай сустрэчы ў вярхах.Лідэры ЕС на саміце, які прайшоў у пятніцу 22 кастрычніка, пацвердзілі гатоўнасць прыняць персанальныя санкцыі супраць Беларусі.У заяве адзначаецца, што Еўрасаюз не прымае спробы трэціх краін выкарыстоўваць нелегальных мігрантаў у сваіх палітычных мэтах.Сітуацыя з мігрантаміПрэзідэнт Аляксандр Лукашэнка вясной заяўляў, што Мінск больш не будзе стрымліваць паток бежанцаў у краіны ЕС: з-за санкцый Захаду на гэта няма "ні грошай, ні сіл".У апошнія тыдні беларускія памежнікі неаднаразова казалі пра гвалтоўныя выдварэнні мігрантаў Літвой, Латвіяй і Польшчай назад у Беларусь.Пра намер будаваць на сваіх межах загароды з калючага дроту з-за сітуацыі з мігрантамі, акрамя Польшчы, раней заявілі і іншыя суседнія з Беларуссю краіны. У планах літоўскіх уладаў - плот працягласцю 500 кіламетраў уздоўж беларускага ўчастка мяжы, а ўлады Латвіі маюць намер пабудаваць агароджу даўжынёй 37 кіламетраў. У пачатку кастрычніка стала вядома, што Украіна мае намер выдаткаваць 640 мільёнаў долараў на плот з Беларуссю і Расіяй.Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/16/1055857550_55:0:742:515_1920x0_80_0_0_eea6168039b41f6f12d567e58894ddea.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
нелегальныя мігранты, санкцыі, ес, беларусь
нелегальныя мігранты, санкцыі, ес, беларусь
Еўрасаюз увядзе чарговыя санкцыі супраць Беларусі з-за мігрантаў
17:57 22.10.2021 (абноўлена: 14:06 23.02.2023) Дадзенае рашэнне было прынята лідэрамі ЕС на саміце, які адбыўся ў пятніцу.
МІНСК, 22 кас - Sputnik. Еўрапейскі саюз увядзе чарговы пакет санкцый супраць Беларусі ў сувязі з сітуацыяй з мігрантамі на мяжы ЕС, гаворыцца ў агучаных высновах па выніках еўрапейскай сустрэчы ў вярхах.
Лідэры ЕС на саміце, які прайшоў у пятніцу 22 кастрычніка, пацвердзілі гатоўнасць прыняць персанальныя санкцыі супраць Беларусі.
"ЕС у адпаведнасці са сваім паступовым падыходам працягне процідзейнічаць гібрыднай атацы, ініцыяванай беларускім рэжымам, у тым ліку шляхам прыняцця далейшых санкцый супраць асоб і арганізацый (якія маюць дачыненне да міграцыйны крызісу на мяжы ЕС і Беларусі)", - гаворыцца ў дакуменце.
У заяве адзначаецца, што Еўрасаюз не прымае спробы трэціх краін выкарыстоўваць нелегальных мігрантаў у сваіх палітычных мэтах.
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка вясной заяўляў, што Мінск больш не будзе стрымліваць паток бежанцаў у краіны ЕС: з-за санкцый Захаду на гэта няма "ні грошай, ні сіл".
У апошнія тыдні беларускія памежнікі неаднаразова казалі пра гвалтоўныя выдварэнні мігрантаў Літвой, Латвіяй і Польшчай назад у Беларусь.
Пра намер будаваць на сваіх межах загароды з калючага дроту з-за сітуацыі з мігрантамі, акрамя Польшчы, раней заявілі і іншыя суседнія з Беларуссю краіны. У планах літоўскіх уладаў - плот працягласцю 500 кіламетраў уздоўж беларускага ўчастка мяжы, а ўлады Латвіі маюць намер пабудаваць агароджу даўжынёй 37 кіламетраў. У пачатку кастрычніка стала вядома, што Украіна мае намер выдаткаваць 640 мільёнаў долараў на плот з Беларуссю і Расіяй.
ЕС рыхтуе
санкцыі супраць Беларусі з-за крызісу з мігрантамі
МАЗ, БелАЗ і "Белаэранавігацыя" падалі
іскі да Савета ЕўрасаюзаСупраць "Белавія" могуць увесці
новыя санкцыі