https://bel.sputnik.by/20211028/belarus-razlchvae-na-dapamogu-ras--rassledavann-genatsydu---shved-1057520088.html
Беларусь разлічвае на дапамогу Расіі ў расследаванні генацыду - Швед
Беларусь разлічвае на дапамогу Расіі ў расследаванні генацыду - Швед
Sputnik Беларусь
Паводле слоў генпракурора, значны аб'ём інфармацыі, звязаны з дакументаваннем злачыннай дзейнасці, у тым ліку жывых нацыстаў, захоўваецца ў расійскіх архівах. 28.10.2021, Sputnik Беларусь
2021-10-28T15:10+0300
2021-10-28T15:10+0300
2021-10-28T15:10+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
генацыд
беларусь
расія
саюзная дзяржава
генпракурор
андрэй швед
дапамога
архіў
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/03/13/1047177637_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_90f49341cea0116eb3b57be38ea2e523.jpg
МІНСК, 28 кас – Sputnik. Генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед адзначыў дапамогу Расіі ў расследаванні справы аб генацыдзе беларускага народа ў Вялікай айчыннай вайне."Што да ўзаемадзеяння з расійскімі партнёрамі (па расследаванні справы аб генацыдзе), то мы атрымліваем яе ад расійскіх калег у поўным аб'ёме", - заявіў генпракурор Андрэй Швед журналістам у Мінску пасля рабочай сустрэчы са сваім расійскім калегам Ігарам Красновым.Паводле яго слоў, гэта тэма была падрабязна абмеркавана ў кіраўніка дзяржавы.Паводле яго слоў, генпракуроры дэталёва абмеркавалі і далажылі кіраўніку дзяржавы аб сумесных мерапрыемствах."Першае, што нас задавальняе, - праца з архіўнымі дакументамі. Значны аб'ём інфармацыі, які звязаны з дакументаваннем злачыннай дзейнасці, у тым ліку жывых нацыстаў, захоўваюцца ў архівах Расіі", - сказаў Швед.Генпракурор удакладніў, што значную інфармацыю аб месцазнаходжанні некаторых жывых нацыстаў падаюць менавіта расійскія калегі.З тых людзей, якія падчас Вялікай айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі забівалі людзей, зараз жывыя 400 чалавек, удакладніў Андрэй Швед."На сённяшні дзень я магу афіцыйна пацвердзіць, што размова ідзе пра 400 жывых. У першую чаргу - з падраздзяленняў СС, якія тут, непасрэдна на тэрыторыі Беларусі, забівалі людзей. Гэта бясспрэчная інфармацыя, і я хачу, каб гэта інфармацыя прагучала яшчэ раз. Яны жывыя яшчэ і яны павінны панесці пакаранне", - сказаў генеральны пракурор Беларусі.Справа аб генацыдзеГенпракуратура з вясны 2021 года вядзе расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе народа Беларусі ў гады ВАВ. У рамках гэтай справы па ўсёй краіне ідуць пошукі раней невядомых месцаў масавага пахавання забітых нацыстамі і іх памагатымі.У жніўні гэтага года генеральная пракуратура звярнулася ва ўрад Беларусі з ініцыятывай аб стварэнні міжведамаснай камісіі па ацэнцы памеру маёмаснай шкоды, нанесенай БССР нацыстамі падчас вайны.У ведамстве растлумачылі, што з улікам інфляцыі агульная сума ўрону можа складаць не менш як 500 мільярдаў долараў. Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Беларусі ўжо на восеньскай сесіі можа прыняць у першым чытанні праект закона "Аб генацыдзе беларускага народа".Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210908/rasya-aktyna-akazvae-sadzeynchanne--rassledavann-spravy-ab-genatsydze---shved-1056292975.html
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/03/13/1047177637_165:0:1134:727_1920x0_80_0_0_405d28e50ad0854da512b35ea0624593.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
генацыд, беларусь, расія, саюзная дзяржава, генпракурор, андрэй швед, дапамога, архіў
генацыд, беларусь, расія, саюзная дзяржава, генпракурор, андрэй швед, дапамога, архіў
Беларусь разлічвае на дапамогу Расіі ў расследаванні генацыду - Швед
Паводле слоў генпракурора, значны аб'ём інфармацыі, звязаны з дакументаваннем злачыннай дзейнасці, у тым ліку жывых нацыстаў, захоўваецца ў расійскіх архівах.
МІНСК, 28 кас – Sputnik. Генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед адзначыў дапамогу Расіі ў расследаванні справы аб генацыдзе беларускага народа ў Вялікай айчыннай вайне.
"Што да ўзаемадзеяння з расійскімі партнёрамі (па расследаванні справы аб генацыдзе), то мы атрымліваем яе ад расійскіх калег у поўным аб'ёме", - заявіў генпракурор Андрэй Швед журналістам у Мінску пасля рабочай сустрэчы са сваім расійскім калегам Ігарам Красновым.
Паводле яго слоў, гэта тэма была падрабязна абмеркавана ў кіраўніка дзяржавы.
"Сёння падчас прыёму ў кіраўніка дзяржавы гэтаму пытанню была ўдзелена асаблівая ўвага. Сама сустрэча ў прэзідэнта значна перавысіла запланаваны ліміт часу, таму што шэраг пытанняў, які абмяркоўваўся, і генеральным пракурорам інфармаваўся кіраўнік дзяржавы, якраз датычыўся пытанняў у тым ліку расследавання справы аб генацыдзе", - сказаў Швед.
Паводле яго слоў, генпракуроры дэталёва абмеркавалі і далажылі кіраўніку дзяржавы аб сумесных мерапрыемствах.
"Першае, што нас задавальняе, - праца з архіўнымі дакументамі. Значны аб'ём інфармацыі, які звязаны з дакументаваннем злачыннай дзейнасці, у тым ліку жывых нацыстаў, захоўваюцца ў архівах Расіі", - сказаў Швед.
Генпракурор удакладніў, што значную інфармацыю аб месцазнаходжанні некаторых жывых нацыстаў падаюць менавіта расійскія калегі.
"Акрамя таго, нашы расійскія калегі падаюць інфармацыю - і тут сакрэту няма, - аб месцазнаходжанні некаторых жывых нацыстаў. Дзякуючы ім мы інфармацыю атрымалі, праверылі і пераканаліся, дзе гэтыя ліхадзеі яшчэ пражываюць. І мы ставім пытанне перад праваахоўнымі органамі ўжо 17 дзяржаў аб тым, каб гэтыя людзі панеслі пакаранне за ўчыненыя злачынствы", - сказаў генпракурор.
З тых людзей, якія падчас Вялікай айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі забівалі людзей, зараз жывыя 400 чалавек, удакладніў Андрэй Швед.
"На сённяшні дзень я магу афіцыйна пацвердзіць, што размова ідзе пра 400 жывых. У першую чаргу - з падраздзяленняў СС, якія тут, непасрэдна на тэрыторыі Беларусі, забівалі людзей. Гэта бясспрэчная інфармацыя, і я хачу, каб гэта інфармацыя прагучала яшчэ раз. Яны жывыя яшчэ і яны павінны панесці пакаранне", - сказаў генеральны пракурор Беларусі.
Генпракуратура з вясны 2021 года вядзе расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе народа Беларусі ў гады ВАВ. У рамках гэтай справы па ўсёй краіне ідуць пошукі раней невядомых месцаў масавага пахавання забітых нацыстамі і іх памагатымі.
У жніўні гэтага года генеральная пракуратура звярнулася ва ўрад Беларусі з ініцыятывай аб стварэнні міжведамаснай камісіі па ацэнцы памеру маёмаснай шкоды, нанесенай БССР нацыстамі падчас вайны.
У ведамстве растлумачылі, што з улікам інфляцыі агульная сума ўрону можа складаць не менш як 500 мільярдаў долараў. Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Беларусі ўжо на восеньскай сесіі можа прыняць у першым чытанні праект закона "Аб генацыдзе беларускага народа".
"На Беларусі не спынімся": прэзідэнт
аб расследаванні генацыдуПраект закона аб генацыдзе беларускага народа заняў паўстаронкі тэксту
Справу аб генацыдзе народа Беларусі
перададуць усім краінам ЕСМасавае
пахаванне беларускіх вязняў у Карэліі выявілі пошукавікі
У Генпракуратуры назвалі суму матэрыяльнай
шкоды Беларусі ад ВАВ