https://bel.sputnik.by/20211028/ltva-prynyala-plan-na-vypadak-avary-na-belaes-1057501288.html
Літва прыняла план на выпадак аварыі на БелАЭС
Літва прыняла план на выпадак аварыі на БелАЭС
Sputnik Беларусь
У найбліжэйшыя пяць гадоў на рэалізацыю праграм плана Літва плануе выдаткаваць 91,5 мільёна еўра. 28.10.2021, Sputnik Беларусь
2021-10-28T09:52+0300
2021-10-28T09:52+0300
2021-10-28T09:52+0300
белаэс
літва
аварыя
белаэс у астраўцы
план
у свеце
еўра
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/12/1056566291_0:257:2731:1793_1920x0_80_0_0_2386e6e7d46863f16a957620d29716eb.jpg
МІНСК, 27 кас – Sputnik. Літоўскі ўрад зацвердзіў план на выпадак аварыі на Беларускай атамнай электрастанцыі, паведаміла ў сераду прэс-служба Кабміна Літвы.Там таксама адзначаецца, што ў найбліжэйшыя пяць гадоў на ажыццяўленне яго праграм плануецца выдаткаваць 91,5 мільёна еўра.Паводле слоў намесніка міністра ўнутраных спраў Літвы Віталія Дзмітрыева, пагроза Астравецкай АЭС - пастаянная, таму неабходна забяспечыць гатоўнасць дзяржавы і грамадства да магчымай аварыі.У плане дзеянняў вызначаны першачарговыя меры, у тым ліку закупка сродкаў індывідуальнай аховы, а таксама арганізацыя аварыйных аператыўных цэнтраў у дзяржустановах у межах 100-кіламетровай зоны ад АЭС.Беларуская АЭСАтамную электрастанцыю ў Астраўцы будуюць па расійскім праекце "ВВЭР-1200", які адпавядае ўсім нормам бяспекі МАГАТЭ.БелАЭС складаецца з двух энергаблокаў з магутнасцю кожнага ў 1200 МВт. Фізічны пуск першага энергаблока адбыўся ў жніўні 2020-га, у агульную энергасістэму краіны яго ўключылі ў лістападзе.У красавіку бягучага года на БелАЭС было дастаўлена ядзернае паліва для другога энергаблока.У Літве неаднаразова заяўлялі, што станцыя, якая знаходзіцца ў 50 кіламетрах ад Вільнюса, небяспечная. У сваю чаргу ў Мінску абвяргалі ўсе абвінавачанні, зазначаючы, што АЭС будуецца з захаваннем усіх стандартаў МАГАТЭ, а ў спецыялістаў арганізацыі, якія наведвалі станцыю, ніколі не было да яе прэтэнзій.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210914/ltva-znzts-prapusknuyu-zdolnasts-transgranchnykh-elektrasetak-z-belarussyu-1056442417.html
літва
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/12/1056566291_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_ccd89530240bc4b4f00e3539de9fbe00.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
літва, аварыя, белаэс у астраўцы, план, у свеце, еўра
літва, аварыя, белаэс у астраўцы, план, у свеце, еўра
Літва прыняла план на выпадак аварыі на БелАЭС
У найбліжэйшыя пяць гадоў на рэалізацыю праграм плана Літва плануе выдаткаваць 91,5 мільёна еўра.
МІНСК, 27 кас – Sputnik. Літоўскі ўрад зацвердзіў план на выпадак аварыі на Беларускай атамнай электрастанцыі, паведаміла ў сераду прэс-служба Кабміна Літвы.
"Было вырашана зацвердзіць гэты план і вылучыць з дзяржаўнага бюджэту 17,75 мільёна еўра на яго рэалізацыю ў 2022 годзе", - гаворыцца ў паведамленні.
Там таксама адзначаецца, што ў найбліжэйшыя пяць гадоў на ажыццяўленне яго праграм плануецца выдаткаваць 91,5 мільёна еўра.
Паводле слоў намесніка міністра ўнутраных спраў Літвы Віталія Дзмітрыева, пагроза Астравецкай АЭС - пастаянная, таму неабходна забяспечыць гатоўнасць дзяржавы і грамадства да магчымай аварыі.
У плане дзеянняў вызначаны першачарговыя меры, у тым ліку закупка сродкаў індывідуальнай аховы, а таксама арганізацыя аварыйных аператыўных цэнтраў у дзяржустановах у межах 100-кіламетровай зоны ад АЭС.
Атамную электрастанцыю ў Астраўцы будуюць па расійскім праекце "ВВЭР-1200", які адпавядае ўсім нормам бяспекі МАГАТЭ.
БелАЭС складаецца з двух энергаблокаў з магутнасцю кожнага ў 1200 МВт. Фізічны пуск першага энергаблока адбыўся ў жніўні 2020-га, у агульную энергасістэму краіны яго ўключылі ў лістападзе.
У красавіку бягучага года на БелАЭС было дастаўлена ядзернае паліва для другога энергаблока.
У Літве неаднаразова заяўлялі, што станцыя, якая знаходзіцца ў 50 кіламетрах ад Вільнюса, небяспечная. У сваю чаргу ў Мінску абвяргалі ўсе абвінавачанні, зазначаючы, што АЭС будуецца з захаваннем усіх стандартаў МАГАТЭ, а ў спецыялістаў арганізацыі, якія наведвалі станцыю, ніколі не было да яе прэтэнзій.
Беларусь з дапамогай БелАЭС ужо
зэканоміла 154 млн долараўЭксперты МАГАТЭ
пачалі працу на Беларускай АЭС
Людзей шкада: Лукашэнка
не супраць паставак электрычнасці ў Літву і Украіну
Паліва на другім энергаблоку БелАЭС
загрузяць да канца года - Мінэнерга
Латвія
паскардзіцца ЕС на Літву з-за блакіравання электраэнергіі з Беларусі