Беларусь можа атрымаць 1,75 млн доз вакцын ад COVID-19 у бліжэйшы час

© Sputnik / Александр Кряжев / Перайсці ў медыябанкМедык са шпрыцам
Медык са шпрыцам - Sputnik Беларусь, 1920, 04.11.2021
Падпісацца
Па планах, будзе закуплена каля мільёна доз вакцыны замежнай вытворчасці і 250 тысяч доз расійскай, яшчэ паўмільёна паступіць па бязвыплатнай дапамозе.
МІНСК, 4 ліс – Sputnik. Беларусь разлічвае на атрыманне ў бліжэйшы час 1,75 мільёна доз вакцын ад каронавіруса, аб гэтым заявіў намеснік міністра аховы здароўя рэспублікі Барыс Андрасюк.
"Плануецца закупіць каля мільёна доз замежнай вакцыны і 250 тысяч доз расійскай вакцыны. Плануецца, што яшчэ паўмільёна доз прыйдзе па бязвыплатнай дапамозе", - цытуе Андрасюка прэс-служба ведамства на сваім афіцыйным канале ў Telegram.
Як удакладніў намеснік міністра, у планах уладаў - забеспячэнне вакцынай ад COVID-19 60% насельніцтва краіны.
Напярэдадні стала вядома, што прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся выдзеліць 140 млн беларускіх рублёў (каля 57,2 млн долараў) з рэзервовага фонду.
Закуп і расходаванне гэтых сродкаў будзе праводзіцца пад кантролем Міністэрства аховы здароўя.
"Частка сродкаў пойдзе на закупку вакцыны, частка - на лекі для барацьбы з COVID-19 і на закупку прэпаратаў для аховы здароўя, у тым ліку анкалагічных", - гаворыцца ў паведамленні.

Закупкі ў Індыі

У канцы кастрычніка падчас нарады, прысвечанай сітуацыі з распаўсюджваннем каронавіруса ў Беларусі, Лукашэнка паведаміў, што даў даручэнне міністру замежных спраў Беларусі Уладзіміру Макею прапрацаваць пытанне па дамове адносна набыцця супрацьвірусных прэпаратаў з уладамі Індыі.
"Я папрашу прэм'ер-міністра, каб ён жорстка ўзяў на кантроль гэтае пытанне. Калі трэба, падключыце мяне. Я перагавару з прэм'ер-міністрам (Індыі Нарэндрай Модзі - Sputnik)", - запэўніў тады кіраўнік дзяржавы.
Раней міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч заявіў, што не выключае з'яўлення новых відаў вакцын у Беларусі, аднак зазначыў, што прэпаратаў, якія выкарыстоўваюцца, дастаткова "для задавальнення попыту".
"Як доктар я кажу аб тым, што існуючых прапаноў па вакцынах дастаткова, каб перакрыць усе магчымыя эпідэміялагічныя шляхі", - сказаў Піневіч.
Ён таксама тлумачыў, што, калі ўзнікне такое запатрабаванне, то ў краіне можа з'явіцца і Pfizer, і AstraZeneca – аднак вакцынацыя гэтымі прэпаратамі ўжо будзе платнай.
Чытайце таксама:
"Я не ведаў, што гэта так цяжка": маналогі пацыентаў і ўрачоў з чырвонай зоны
The Lancet апублікаваў даклад аб эфектыўнасці вакцыны "Спутник Лайт"
Міністэрству аховы здароўя выдзеляць $57,2 млн з рэзервовага фонду прэзідэнта
Стужка навiн
0