Дастоева і Дастаеўскі: што звязвае класіка з беларускай вёскай на Палессі

© SputnikСяло Дастоева Брэсцкай вобласці
Сяло Дастоева Брэсцкай вобласці - Sputnik Беларусь, 1920, 11.11.2021
Падпісацца
У вёсцы Дастоева, што на беларускім Палессі, імя рускага пісьменніка носіць школа, а ў музеі большая частка экспанатаў – пра пісьменніка і яго творчасць, ды і помнік стаіць зусім не Леніну, як распаўсюджана ў беларускай правінцыі, а таму самаму Фёдару Міхайлавічу.
Беларускай вёсцы Дастоева знакаміты рускі пісьменнік абавязаны сваім прозвішчам, а яно яму – сваёй вядомасцю. Прадстаўнікі роду Дастаеўскіх жылі на беларускай зямлі каля 200 гадоў да канца XVII стагоддзі.
І хаця сам Фёдар Міхайлавіч за свае жыццёвыя гады так і не пабываў на радзіме продкаў, гэтую місію выканаў карэспандэнт Sputnik Дзяніс Кошалеў.
Заадно і даведаўся, як зараз жыве вёска Дастоева, ці захавалася сядзіба продкаў класіка і як мясцовыя жыхары шануюць свайго далёкага легендарнага земляка.

Вялікая дата

Сёлета вялікая дата – 200 гадоў з дня нараджэння Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага, пісьменніка, публіцыста і філосафа. Па ўсёй Расіі з такой нагоды праходзяць форумы, канферэнцыі, сімпозіумы. Шырока адзначаюць дату і ў Беларусі.
Здавалася б, прычым тут Беларусь? Але мала хто ведае, што далёкія сваякі класіка маюць беларускія карані.

Адкуль ідзе род Дастаеўскіх

Усё пачалося пяць стагоддзяў таму. Князь Фёдар Яраславіч падарыў баярыну Данілу Ірцішчаву (Рцішчаву) невялікае памесце недалёка ад вёскі Дастоева, у якое ўвайшлі чатыры вёскі, што стаялі побач. Цяпер гэта мясцовасць – Іванаўскі раён Брэсцкай вобласці, а тады гэта тэрыторыя адносілася да Пінскага павета.
© SputnikСяло Дастоева Брэсцкай вобласці
Село Достоево Ивановской области - Sputnik Беларусь, 1920, 11.11.2021
Сяло Дастоева Брэсцкай вобласці
Пасля таго як Ірцішчаў атрымаў дараваную грамату, за яго дзецьмі і замацавалі прозвішча Дастаеўскіх. Праўда, націск ставілі на другі склад – ДастОеўскія. Прывязка да мясцовасці.
© SputnikМесца, дзе знаходзілася сядзіба роду Дастаеўскіх
Место, где находилась усадьба рода Достоевых - Sputnik Беларусь, 1920, 11.11.2021
Месца, дзе знаходзілася сядзіба роду Дастаеўскіх
"Ёсць метрыка – 6 кастрычніка 1506 года, гэта і ёсць дата даравання чатырох вёсак Данілу Іванавічу Ірцішчаву. Для сваёй сядзібы ён абраў менавіта вёску Дастоева, таму што яна стаяла ў цэнтры памесця і на ўзвышшы. І вось тут і ўзвёў двор", - распавядае захавальнік фондаў літаратурна-краязнаўчага музея школы імя Дастаеўскага Валянціна Пуцыковіч.

Жылі небагата

Валянціна Уладзіміраўна адразу ж удакладняе, што жылі Дастаеўскія небагата. У захаваным рукапісе ёсць апісанне маёнтка: маёнтак уяўляў сабой звычайны двор памешчыка сярэдняй рукі.
Сядзіба была абнесена драўляным плотам, абведзена каналам. У доме было пяць пакояў, капліца, сталовая. Побач размяшчаліся кухня, свіран і яшчэ некалькі будынкаў.
"Сядзіба займала плошчу каля гектара. Было дзве сажалкі, два млына, дом эканома, лямусы, брама двухпавярховая. Яна і вартавой заадно была. Панскі дом размяшчаўся ў цэнтры. Дом для прыслугі, усё што трэба для вядзення гаспадаркі", - адзначае суразмоўніца.

Музей у школе імя Дастаеўскага

Школьны музей створаны чатыры дзесяцігоддзі таму. У ім некалькі тысяч экспанатаў. Усё і не палічыш. Тут ёсць і макет радавога маёнтка пісьменніка. А яшчэ – некаторыя запіскі і асабістая фотакартка, якія захаваліся ад Фёдара Міхайлавіча.
© SputnikМузей у Дастоеўскай школе
Музей в Достоевской школе - Sputnik Беларусь, 1920, 11.11.2021
Музей у Дастоеўскай школе
Першы арыгінальны друкаваны твор пісьменніка "Бедные люди" 1893 года выдання, кніга прывезена з Алтая. Ёсць і сапраўдная фатаграфія, якую некалькі гадоў таму ў музей прывёз праўнук пісьменніка Дзмітрый Дастаеўскі.
© SputnikАрыгінал фатаграфіі Ф.М. Дастаеўскага ў музеі Дастоеўскай школы
Оригинал фотографии Ф.М. Достоевского в музее Достоевской школы - Sputnik Беларусь, 1920, 11.11.2021
Арыгінал фатаграфіі Ф.М. Дастаеўскага ў музеі Дастоеўскай школы

"Гэтую фатаграфію ў руках трымаў сам Дастаеўскі. Хіба гэта не гісторыя? Я гэтае фота ў сейфе захоўваю, нікуды не важу, гэта вельмі каштоўны экспанат, мы яго нікуды не возім. Ёсць у нас і арыгінальныя запіскі, якія пісалі дзеці Фёдару Міхайлавічу, - распавядае захавальнік фондаў музея: - "Тата, дай гасцінца!" - вымалёўвалі чарніламі яны. І гэты тэкст засоўвалі пад дзверы, таму што маці не пускала, ён працаваў над творамі ў гэты час. Працаваў, а рабятам і пагутарыць жадалася, і атрымаць смачнае. Вось яны і засоўвалі запіскі пад дзверы”.

Апроч радаводу, ёсць сярод рарытэтаў і карта памесця Дастоева канца XIX стагоддзя, ёсць і адна з першых біяграфій пісьменніка, якую надрукавалі ў 1891 годзе.

Адкрыць Дастаеўскага ў Дастоева

Гэты школьны музей штогод наведвалі тысячы гасцей. Праўда, пандэмія ўнесла свае карэктывы, таму пакуль турыстаў не так многа.
А раней, расказваюць у школе, сюды прыязджалі не толькі расіяне паглядзець на радавое сяло продкаў вялікага рускага пісьменніка. Часта бывалі і немцы, заязджалі і брытанцы. У іх там, аказваецца, мода на чытанне твораў Фёдара Міхайлавіча.
© SputnikМузей у Дастоеўскай школе
Музей в Достоевской школе - Sputnik Беларусь, 1920, 11.11.2021
Музей у Дастоеўскай школе
"Лічыцца як раней багатыя людзі павінны ведаць замежныя мовы і танцы. А цяпер лічыцца, што калі ты не чытаеш Дастаеўскага - то ты недасканалы. Не разумееш нешта ў філасофіі і іншых пытаннях", - адзначае Валянціна Уладзіміраўна.
Паводле яе слоў, за амаль чатыры стагоддзі ні адзін Дастаеўскі, акрамя праўнука Фёдара Міхайлавіча, не бываў у радавым сяле.

Дастаеўскі і Дастоева

Дарэчы, той самы праўнук Дзмітрый Дастаеўскі, калі прыязджаў у сяло некалькі гадоў таму, падарыў музею радавод дрэва, якое зараз знаходзіцца ў цэнтральнай частцы ўсёй экспазіцыі. Сам жа Дзмітрый зараз жыве ў Санкт-Пецярбургу. Гавораць, працуе вадзіцелем трамвая. І вельмі падобны да свайго прадзеда.
Да юбілею з дня нараджэння класіка прыехаць у сяло, дзе некалі жылі і яго продкі, не змог. Але ў Дастоева ўсё роўна падрыхтавалі вялікую праграму.
© SputnikВід з вышыні на сяло Дастоева Брэсцкай вобласці
Село Достоево Ивановской области - Sputnik Беларусь, 1920, 11.11.2021
Від з вышыні на сяло Дастоева Брэсцкай вобласці
Прыдумалі новы экскурсійны маршрут, адкрылі інфацэнтр. Усё прысвяцілі творчасці рускага класіка.

"Достойная" адукацыя

Сяргей Шпакоўскі – і дырэктар Дастоеўскай агульнаадукацыйнай школы, і заадно выкладчык рускай мовы і літаратуры. Паводле яго слоў, у іх установе да рускай літаратуры стаўленне асаблівае. А ўжо да Дастаеўскага – тым больш.

"Преступление и наказание" у 10 класе вывучаецца. Мы з дзецьмі разглядаем пазакласна "Белые ночи" – гэта робіцца ў 8 ці 7 класе. Урыўкі з "Братьев Карамазовых" чытаем. А для самых маленькіх – "Мальчик у Христа на елке". Нават пастаноўкі робім", - адзначае кіраўнік школы.

© SputnikДырэктар Дастоеўскай школы Сяргей Шпакоўскі
Директор Достоевской школы Сергей Шпаковский - Sputnik Беларусь, 1920, 11.11.2021
Дырэктар Дастоеўскай школы Сяргей Шпакоўскі
Гісторыкам вядома пра больш за 350 прадстаўнікоў роду Дастаеўскіх. І многія з іх у свае часы займалі высокія пасады, нашчадкі рассяліліся па Палессі, перабраліся на Валынь.

Лёс Дастаеўскіх

На пачатку XIХ стагоддзя сын уніяцкага свяшчэнніка з Падольскай губерні Міхаіл Дастаеўскі пераехаў у Маскву, дзе ў 1821 годзе стаў бацькам будучага пісьменніка.
© SputnikПомнік Фёдару Міхайлавічу Дастаеўскаму ў сяле Дастоева
Памятник Федору Михайловичу Достоевскому в селе Достоево - Sputnik Беларусь, 1920, 11.11.2021
Помнік Фёдару Міхайлавічу Дастаеўскаму ў сяле Дастоева
Дастаеўскія страцілі сваё радавое гняздо ў Дастоева ў 1754-м. Гэта адбылося пасля таго, як памесце спустошылі казакі Багдана Хмяльніцкага. Аднак гісторыя самой сядзібы не перарвалася на гэтым.
Маёнтак па чарзе пераходзіў ва ўласнасць Стравінскіх, Чапліцаў, Гедройцаў, а апошнімі ўладальнікамі ў пачатку XIX стагоддзя сталі Орды.

А ці ёсць маёнтак?

Ці захаваўся сядзібны дом Дастаеўскіх да гэтага часу? Гэтым пытаннем задаюцца ледзь ці не ўсе турысты, якія прыязджаюць на радзіму продкаў пісьменніка.
На жаль, дом Дастаеўскіх не ўцалеў. Але захаваліся некалькі фотаздымкаў пачатку мінулага стагоддзя, на якіх можна разглядзець будынак. Цалкам сціплы, дарэчы. Нават па тых часах. А яшчэ была на тэрыторыі маёнтка царква, яна таксама не ўцалела – згарэла ў канцы XVIII стагоддзя.
© SputnikУ сяле Дастоева Брэсцкай вобласці
Село Достоево Ивановской области - Sputnik Беларусь, 1920, 11.11.2021
У сяле Дастоева Брэсцкай вобласці
Пабудаваную на яе месцы новую ў гады меліярацыі знеслі па загадзе дырэктара мясцовага калгаса. Гавораць, быў вялікі скандал, бо будынак вучоныя Акадэміі навук БССР унеслі ў спісак гісторыка-архітэктурных збудаванняў.

Раскопкі на месцы маёнтка

Дарэчы, некаторыя рэшткі маёнтка Дастаеўскіх яшчэ былі ў 60-х гадах мінулага стагоддзі.
“Але археолагі ўсё ж павінны былі пацвердзіць ці абвергнуць інфармацыю. А мясцовыя пажылыя людзі, дарэчы, памяталі і казалі, што быў маёнтак у Дастоева, а вось чый – задаваліся пытаннем. Распавядалі, што бачылі рэшткі вадзянога млына, а таксама разваднога моста, была і прыгожая дубовая алея", - распавядае суразмоўніца.
Навукоўцы і археолагі з Брэста праводзілі тут раскопкі ў 2012-2013 гадах. І падчас правядзення даследаванняў знайшлі падмурак панскага дома.
© SputnikМесца, дзе знаходзілася сядзіба роду Дастаеўскіх
Место, где находилась усадьба рода Достоевых - Sputnik Беларусь, 1920, 11.11.2021
Месца, дзе знаходзілася сядзіба роду Дастаеўскіх
Сёння гэты падмурак закансерваваны. Гістарычная каштоўнасць – раскопкі пацвердзілі, што тут сапраўды быў маёнтак Дастаеўскіх.

"Слой гліны быў, а пад ім знайшліся манеты і іншыя знаходкі. Але асноўнае – гэта геральдычная кафля, якая ўказвала на тое, што месца належала роду Дастаеўскіх. Герб "Радван" – гэта фамільны герб роду Дастаеўскіх", - адзначае Валянціна Пуцыковіч.

Радавое гняздо пасярод саўгаснага поля

Сёння ні для кога з мясцовых не складзе ніякай працы знайсці сярод палёў тое самае месца, дзе некалі стаяла сядзіба продкаў пісьменніка.
Дабірацца да яго лепш на машыне, дарога не асфальтаваная, выбоістая. На невялікім узвышшы – стаіць камень. Дакладней – памятны знак, які ўсталявалі, каб хоць неяк пазначыць гістарычнае месца.
© SputnikПамятны знак на месцы сядзібы Дастаеўскіх
Село Достоево Ивановской области - Sputnik Беларусь, 1920, 11.11.2021
Памятны знак на месцы сядзібы Дастаеўскіх
Менавіта тут і размяшчаўся маёнтак. Ад якога зараз амаль нічога не засталося, акрамя закансерваванага падмурка.

Класіку вернуць сядзібу?

Планы па аднаўленні радавога гнязда Дастаеўскіх былі. Тым больш, ёсць дакладнае апісанне, як выглядала сядзіба і двор памешчыка Рцішчава.

"Дарогу, якая вядзе да мясцовасці, пакуль не чапаюць. Не ўзворваюць, бо калі ўсё ж такі будуць ідэі маёнтак аднавіць, то сюды ж не пад'едзеш – вакол палі. Пакуль грунтавой дарогі для праезду хапае", - адзначаюць мясцовыя жыхары.

© SputnikАўтобусны прыпынак у сяле Дастоева
Село Достоево Ивановской области - Sputnik Беларусь, 1920, 11.11.2021
Аўтобусны прыпынак у сяле Дастоева
Дарэчы, ідэі аднавіць маёнтак былі. І быццам бы нават планавалася прафінансаваць на бюджэтныя сродкі ўзвядзенне аб'екта. Дакладней – яго аднаўленне. Але нешта не зраслося, як гавораць у народзе. І сядзібу да 200-гадовага юбілею класіка так і не адкрылі.
Шкада, канешне. Але мясцовыя не губляюць надзеі, што прыйдзе час і сядзіба ў Дастоева расчыніць свае дзверы для наведвальнікаў. І вераць, што да рэалізацыі культурнага праекта далучацца расійскія і беларускія спонсары. Чым не культурны ўклад у саюзную інтэграцыю?
Таксама на Sputnik:
200 гадоў з дня нараджэння Дастаеўскага. І ён да гэтага часу сучаснік
Дзве радзімы Дастаеўскага: беларускія карані рускага пісьменніка – відэа
Дастаеўскі і сусветная культура – да 200-годдзя з дня нараджэння класіка
Асаблівыя дзеці прадставілі сваё бачанне Дастаеўскага ў Музычным тэатры
Улады Кувейта забаранілі Дастаеўскага
Стужка навiн
0