https://bel.sputnik.by/20211111/galochanka-kazakhstan---pryyarytetny-partnr-dlya-belarus-1057860037.html
Галоўчанка: Казахстан - прыярытэтны партнёр для Беларусі
Галоўчанка: Казахстан - прыярытэтны партнёр для Беларусі
Sputnik Беларусь
За апошнія пяць гадоў краіны ў чатыры разы павялічылі тавараабарот у сельскагаспадарчай галіне. 11.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-11T15:59+0300
2021-11-11T15:59+0300
2021-11-11T15:59+0300
беларусь
казахстан
раман галоўчанка
партнёр
прэм'ер
тавараабарот
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0b/0b/1046116117_0:0:3000:1688_1920x0_80_0_0_94c3a599a15f0db376ec8f15708fa4c6.jpg
МІНСК, 11 ліс – Sputnik. Беларусь зацікаўлена ў рэалізацыі сумесных праектаў у малочна-таварнай вытворчасці, аб гэтым сказаў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на сустрэчы з міністрам сельскай гаспадаркі Казахстана Ерболам Карашукеевым перадае карэспандэнт Sputnik.Паводле слоў Галоўчанкі, сфера сельскай гаспадаркі з'яўляецца найбольш перспектыўнай для развіцця двухбаковых адносін. Гэта важна для забеспячэння харчовай бяспекі у абедзвюх дзяржавах.Пасля чаго дадаў, што толькі ў гэтай сферы тавараабарот паміж краінамі за пяць гадоў вырас у чатыры разы.Кіраўнік беларускага ўрада сказаў, што наша краіна хацела б выступіць у якасці асноўнага партнёра Казахстана па пытаннях развіцця сельскагаспадарчай вытворчасці. Тым больш, што Казахстан можа выступаць у якасці пляцоўкі для паставак сумеснай прадукцыі ў краіны Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна."Адным з пілотных праектаў можа стаць сфера жывёлагадоўлі", - асабліва адзначыў ён.Раман Галоўчанка расказаў, што Кастанайская вобласць была вызначана ў якасці месца для будаўніцтва малочнатаварнага комплексу пад ключ з выкарыстаннем беларускіх тэхналогій.Акрамя таго, беларускі прэм'ер назваў добрым напрамкам для супрацоўніцтва напрамак біятэхналогій і ў прыватнасці выпуск ветэрынарных праектаў.Разам - на рынак КітаяПаводле слоў міністра сельскай гаспадаркі Казахстана Ербала Карашукеева, узаемны гандаль у сельскагаспадарчай сферы паміж дзвюма краінамі стабільна расце. Ён звярнуў увагу, што Казахстан адчувае вялікую цікавасць да беларускага вопыту ў сферы перапрацоўкі малака."У нас добрыя перспектывы імпарту і трансферту тэхналогій і далейшага развіцця вытворчасці малака ў Казахстане", - упэўнены ён.Пасля чаго міністр нагадаў, што побач знаходзіцца вялікі рынак Кітая. Таму неабходна ствараць у Казахстане сумесныя прадпрыемствы.На яго думку, самая сур'ёзная перспектыва развіцця адносін паміж дзвюма краінамі - у галіне навукі. Таму што ў Казахстане зацікаўлены ў падрыхтоўцы сваіх спецыялістаў у Беларусі.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210816/staka-na-myasa--malako-belarus--2021-godze-pradala-pradukta-na-3-mlrd-1055687059.html
беларусь
казахстан
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0b/0b/1046116117_233:0:2900:2000_1920x0_80_0_0_c925441452f028f100ab2c7797b1cd01.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, казахстан, раман галоўчанка, партнёр, прэм'ер, тавараабарот
беларусь, казахстан, раман галоўчанка, партнёр, прэм'ер, тавараабарот
Галоўчанка: Казахстан - прыярытэтны партнёр для Беларусі
За апошнія пяць гадоў краіны ў чатыры разы павялічылі тавараабарот у сельскагаспадарчай галіне.
МІНСК, 11 ліс – Sputnik. Беларусь зацікаўлена ў рэалізацыі сумесных праектаў у малочна-таварнай вытворчасці, аб гэтым сказаў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на сустрэчы з міністрам сельскай гаспадаркі Казахстана Ерболам Карашукеевым перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле слоў Галоўчанкі, сфера сельскай гаспадаркі з'яўляецца найбольш перспектыўнай для развіцця двухбаковых адносін. Гэта важна для забеспячэння харчовай бяспекі у абедзвюх дзяржавах.
"Казахстан – гэта адзін з прыярытэтных для нас партнёраў у сельскагаспадарчай сферы. На сённяшні дзень трэці па аб'ёму экспарту", - адзначыў прэм'ер.
Пасля чаго дадаў, што толькі ў гэтай сферы тавараабарот паміж краінамі за пяць гадоў вырас у чатыры разы.
Кіраўнік беларускага ўрада сказаў, што наша краіна хацела б выступіць у якасці асноўнага партнёра Казахстана па пытаннях развіцця сельскагаспадарчай вытворчасці. Тым больш, што Казахстан можа выступаць у якасці пляцоўкі для паставак сумеснай прадукцыі ў краіны Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна.
"Адным з пілотных праектаў можа стаць сфера жывёлагадоўлі", - асабліва адзначыў ён.
Раман Галоўчанка расказаў, што Кастанайская вобласць была вызначана ў якасці месца для будаўніцтва малочнатаварнага комплексу пад ключ з выкарыстаннем беларускіх тэхналогій.
Акрамя таго, беларускі прэм'ер назваў добрым напрамкам для супрацоўніцтва напрамак біятэхналогій і ў прыватнасці выпуск ветэрынарных праектаў.
Паводле слоў міністра сельскай гаспадаркі Казахстана Ербала Карашукеева, узаемны гандаль у сельскагаспадарчай сферы паміж дзвюма краінамі стабільна расце. Ён звярнуў увагу, што Казахстан адчувае вялікую цікавасць да беларускага вопыту ў сферы перапрацоўкі малака.
"У нас добрыя перспектывы імпарту і трансферту тэхналогій і далейшага развіцця вытворчасці малака ў Казахстане", - упэўнены ён.
Пасля чаго міністр нагадаў, што побач знаходзіцца вялікі рынак Кітая. Таму неабходна ствараць у Казахстане сумесныя прадпрыемствы.
"Напрыклад, вытворчасць дзіцячага харчавання, ёсць вялікі попыт на рынку Кітая на гэту прадукцыю. Таму мы паспяхова маглі б сумесныя прадпрыемствы ствараць і выходзіць на сумежны рынак вялікага Кітая", - падкрэсліў Ербол Карашукееў.
На яго думку, самая сур'ёзная перспектыва развіцця адносін паміж дзвюма краінамі - у галіне навукі. Таму што ў Казахстане зацікаўлены ў падрыхтоўцы сваіх спецыялістаў у Беларусі.
Беларусь і Казахстан
павялічылі колькасць авіярэйсаў паміж краінамі