https://bel.sputnik.by/20211111/malako-rechy--pampersy-yak-belarusy-dapamagayuts-mgrantam-1057865257.html
Малако, рэчы і памперсы: як беларусы дапамагаюць мігрантам
Малако, рэчы і памперсы: як беларусы дапамагаюць мігрантам
Sputnik Беларусь
Другі дзень неабыякавыя грамадзяне нясуць "гуманітарку" для бежанцаў і спадзяюцца, што ў людзей, якія заселі на беларуска-польскай мяжы, ўсё будзе добра. 11.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-11T17:43+0300
2021-11-11T17:43+0300
2021-11-11T17:43+0300
калючая загарода еўрасаюза
людзі
дзеці
бежанцы
нелегальныя мігранты
мяжа беларусі і польшчы
мяжа
малако
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/0a/1057833207_0:118:1876:1173_1920x0_80_0_0_d57aef9739c2c833701b7ad359db71a2.jpg
МІНСК, 11 ліс – Sputnik. Мінчане і жыхары беларускіх рэгіёнаў працягваюць несці гуманітарную дапамогу для мігрантаў у аператыўныя штабы, дзе арганізаваны тэрміновы збор, паведамляе карэспандэнт Sputnik.Паводле слоў кіраўніка грамадскай арганізацыі "Круглы стол дэмакратычных сіл" Юрыя Васкрасенскага, тры такія штабы адкрыты ў Мінску, Гродне і Магілёве."Другі дзень працы штаба – мы ўжо ўсё склалі-ўпакавалі. Мінчане пастаянна нясуць прадукты – перш за ўсё негазаваную ваду, кансервы (акрамя свіных), сродкі гігіены і малако, таму што каля 500 чалавек у лагеры – гэта дзеці. Адпраўляць грузы мы будзем штодня", - тлумачыць ён.Адна з жанчын прынесла адразу чатыры пакеты - у іх ежа, рэчы, абутак і лекі. Яна прызнаецца, што працуе медыкам, і калі была б магчымасць, адправілася б на мяжу "лячыць бедных людзей".Мінчанін Аляксандр прыйшоў у штаб КСДС з прапановай абсалютна бясплатна даставіць усю сабраную для мігрантаў гуманітарку на мяжу."Ёсць вольны час, ёсць магчымасць. Я думаю, я абавязаны зрабіць гэта. Тым людзям складана, асабліва дзецям, якія не вінаваты ні ў чым. У мяне чацвёра дзяцей, як я магу інакш рабіць", - рэзюміруе мужчына.Таксама на Sputnik:
https://bel.sputnik.by/20211111/dzyatsey-mgranta-razmestsyats-u-adnym-z-dztsyachykh-lagera-u-belarus-1057861043.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/0a/1057833207_78:0:1799:1291_1920x0_80_0_0_a1f3c10035029548ab884946ccdee9e7.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
людзі, дзеці, бежанцы, нелегальныя мігранты, мяжа беларусі і польшчы, мяжа, малако
людзі, дзеці, бежанцы, нелегальныя мігранты, мяжа беларусі і польшчы, мяжа, малако
Малако, рэчы і памперсы: як беларусы дапамагаюць мігрантам
Другі дзень неабыякавыя грамадзяне нясуць "гуманітарку" для бежанцаў і спадзяюцца, што ў людзей, якія заселі на беларуска-польскай мяжы, ўсё будзе добра.
МІНСК, 11 ліс – Sputnik. Мінчане і жыхары беларускіх рэгіёнаў працягваюць несці гуманітарную дапамогу для мігрантаў у аператыўныя штабы, дзе арганізаваны тэрміновы збор, паведамляе карэспандэнт Sputnik.
Паводле слоў кіраўніка грамадскай арганізацыі "Круглы стол дэмакратычных сіл" Юрыя Васкрасенскага, тры такія штабы адкрыты ў Мінску, Гродне і Магілёве.
"Другі дзень працы штаба – мы ўжо ўсё склалі-ўпакавалі. Мінчане пастаянна нясуць прадукты – перш за ўсё негазаваную ваду, кансервы (акрамя свіных), сродкі гігіены і малако, таму што каля 500 чалавек у лагеры – гэта дзеці. Адпраўляць грузы мы будзем штодня", - тлумачыць ён.
Адна з жанчын прынесла адразу чатыры пакеты - у іх ежа, рэчы, абутак і лекі. Яна прызнаецца, што працуе медыкам, і калі была б магчымасць, адправілася б на мяжу "лячыць бедных людзей".
"Тое, як абыходзяцца з бежанцамі, мяне вельмі абурае. Я ночы не сплю, бо гляджу, як дзеці і жанчыны спяць на зямлі, як дзяўчынка просіць ваду ў польскіх пагранічнікаў. Стаяць, прабачце, польскія дурні з літрамі вады і не могуць падаць шклянку вады дзіцяці. Я медык і хачу падтрымаць людзей, таму што выжыць пры –6°C на халоднай зямлі... Я наогул не ўяўляю: там скончацца дрэвы, чым яны тапіць будуць? Я спадзяюся, наша дзяржава падтрымае людзей у бядзе", - кажа жанчына.
Мінчанін Аляксандр прыйшоў у штаб КСДС з прапановай абсалютна бясплатна даставіць усю сабраную для мігрантаў гуманітарку на мяжу.
"Ёсць вольны час, ёсць магчымасць. Я думаю, я абавязаны зрабіць гэта. Тым людзям складана, асабліва дзецям, якія не вінаваты ні ў чым. У мяне чацвёра дзяцей, як я магу інакш рабіць", - рэзюміруе мужчына.
Беларускі Чырвоны крыж аб'явіў
збор рэчаў для мігрантаў на мяжы
"
Памром, але не сыдзем": пра што гавораць мігранты каля польскай мяжы
Сустрэчы і абвінавачанні: якая
рэакцыя ў свеце на крызіс з мігрантамі ў Беларусі
Спяць на зямлі, паляць вогнішчы - лагер мігрантаў на мяжы (фота)
Як выжываюць мігранты ў палатачным лагеры на мяжы з Польшчай – відэа