https://bel.sputnik.by/20211119/dlya-vyrashennya-kryzsu-z-mgrantam-znosn-lukashenk--putsna-mala---kreml-1058092305.html
Для вырашэння крызісу з мігрантамі зносін Лукашэнкі і Пуціна мала - Крэмль
Для вырашэння крызісу з мігрантамі зносін Лукашэнкі і Пуціна мала - Крэмль
Sputnik Беларусь
Прэзідэнты Беларусі і Расіі ў пятніцу правялі чарговую тэлефонную размову на тэму крызісу з бежанцамі на беларуска-польскай мяжы. 19.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-19T14:32+0300
2021-11-19T14:32+0300
2021-11-19T14:32+0300
калючая загарода еўрасаюза
аляксандр лукашэнка
дзмітрый пяскоў
уладзімір пуцін
нелегальныя мігранты
крэмль
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/13/1058090731_0:67:1280:787_1920x0_80_0_0_e9a4c27caa026229212e68d00b253f0e.jpg
МІНСК, 19 ліс — Sputnik. Для ўрэгулявання міграцыйнага крызісу недастаткова зносін прэзідэнтаў Расіі і Беларусі, неабходна працягваць камунікацыю паміж Мінскам і Еўрасаюзам. Пра гэта заявіў прэс-сакратар расійскага лідэра Дзмітрый Пяскоў.Тэму мігрантаў беларускія ўлады абмяркоўваюць з замежнымі калегамі: у Аляксандра Лукашэнкі было некалькі тэлефонных размоваў з Уладзімірам Пуціным, а таксама два сазвоны з в. а. канцлера Германіі Ангелай Меркель.Па словах прэс-сакратара прэзідэнта РФ, "гэта працэс", і шляхі рашэння пакуль не знойдзеныя. Ён дадаў, што крызіс сканцэнтраваны на беларуска-польскай мяжы."Сёння як раз абодва прэзідэнты выказалі найглыбейшую заклапочанасць у сувязі з дастаткова агрэсіўнымі дзеяннямі польскіх праваахоўнікаў і вайскоўцаў у дачыненні да мігрантаў", – сказаў Пяскоў.Размова з ПуцінымУ пятніцу прэзідэнты Беларусі і Расіі зноў правялі тэлефонную размову. Паводле звестак прэс-службы Крамля, Аляксандр Лукашэнка праінфарміраваў Уладзіміра Пуціна аб кроках па дээскалацыі крызісу і аказання гуманітарнай дапамогі бежанцам, якія прымаюцца ў Мінску.Акрамя таго, бакі абмеркавалі чарговую гутарку прэзідэнта Беларусі з выконваючай абавязкі Федэральнага канцлера Германіі Ангелай Меркель.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/13/1058090731_72:0:1209:853_1920x0_80_0_0_bd8ef103328faa33172e1920c503bacb.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, дзмітрый пяскоў, уладзімір пуцін, нелегальныя мігранты, крэмль
аляксандр лукашэнка, дзмітрый пяскоў, уладзімір пуцін, нелегальныя мігранты, крэмль
Для вырашэння крызісу з мігрантамі зносін Лукашэнкі і Пуціна мала - Крэмль
Прэзідэнты Беларусі і Расіі ў пятніцу правялі чарговую тэлефонную размову на тэму крызісу з бежанцамі на беларуска-польскай мяжы.
МІНСК, 19 ліс — Sputnik. Для ўрэгулявання міграцыйнага крызісу недастаткова зносін прэзідэнтаў Расіі і Беларусі, неабходна працягваць камунікацыю паміж Мінскам і Еўрасаюзам. Пра гэта заявіў прэс-сакратар расійскага лідэра Дзмітрый Пяскоў.
Тэму мігрантаў беларускія ўлады абмяркоўваюць з замежнымі калегамі: у Аляксандра Лукашэнкі было некалькі тэлефонных размоваў з Уладзімірам Пуціным, а таксама два сазвоны з в. а. канцлера Германіі Ангелай Меркель.
"Вядома, для знаходжання шляхоў вырашэння гэтага крызісу недастаткова зносін Лукашэнкі і Пуціна. Вельмі важна працягваць прамыя кантакты паміж Лукашэнкам і прадстаўнікамі ЕС", – сказаў Пяскоў журналістам.
Па словах прэс-сакратара прэзідэнта РФ, "гэта працэс", і шляхі рашэння пакуль не знойдзеныя. Ён дадаў, што крызіс сканцэнтраваны на беларуска-польскай мяжы.
"Сёння як раз абодва прэзідэнты выказалі найглыбейшую заклапочанасць у сувязі з дастаткова агрэсіўнымі дзеяннямі польскіх праваахоўнікаў і вайскоўцаў у дачыненні да мігрантаў", – сказаў Пяскоў.
У пятніцу прэзідэнты Беларусі і Расіі зноў правялі тэлефонную размову. Паводле звестак прэс-службы Крамля, Аляксандр Лукашэнка праінфарміраваў Уладзіміра Пуціна аб кроках па дээскалацыі крызісу і аказання гуманітарнай дапамогі бежанцам, якія прымаюцца ў Мінску.
Акрамя таго, бакі абмеркавалі чарговую гутарку прэзідэнта Беларусі з выконваючай абавязкі Федэральнага канцлера Германіі Ангелай Меркель.
Меркель адмовілася
прыняць мігрантаў з мяжы - крыніца
Пуцін: Еўропа выкарыстоўвае
міграцыйны крызіс для ціску на Мінск
Эйсмант расказала
падрабязнасці перагавораў Лукашэнкі і Меркель